Праграма ахвяраваньня апаратнага забесьпячэньня

This page is a translated version of the page Hardware donation program and the translation is 87% complete.
Outdated translations are marked like this.

Агляд

Гэтая старонка апісвае праграму дараваньня апаратнага забесьпячэньня Фундацыі ВікіМэдыі ды інструкцыі пра тое, як падавацца на яе.

Прыкладная колькасьць даступных ноўтбукаў паводле стану на люты 2020:
~2
Наступныя магчымыя разьмеркаваньні ноўтбукаў:
Wiki Indaba 2023 (Agadir); Wikimedia Summit (Berlin)

Аб праграме

У працэсе работы офісу Фундацыі Вікімэдыі пастаянна амартызуецца апаратнае забесьпячэньне, і Фундацыя зацікаўленая дарыць яго, калі яно ў прыдатным стане і можа выкарыстоўвацца яшчэ некалькі гадоў, сваім валянтэрскім супольнасьцям, каб дапамагаць у іхняй працы-місіі. Ноўтбукам пераважна ад 4 да 6 гадоў. У гэтай праграме новага абсталяваньня няма.

Дараванае апаратнае забесьпячэньне прадастаўляецца з новаўсталяванай Ubuntu Linux ды ўнівэрсальным адаптэрам, каб атрымальнік мог ім карыстацца.

Ніжэй пададзены пералік крытэраў разьмеркаваньня і працэс пілётнай праграмы на гэты год.

Зьвязаныя ІТ- і фінансавыя працэсы ёсьць унутранымі і тут не апісаныя. Старонка апісвае, хто можа атрымаць апаратнае забесьпячэньне ў дарунак і як.

Крытэры

Патрабаваньні

Каб запытаць апаратнае забесьпячэньне, заяўнікі (у тым ліку прадстаўнікі групаў ці суполак) павінны адпавядаць наступным крытэрам:

  • удзельнік(і) мусіць удзельнічаць у праектах Вікімэдыі ня менш за 1 год і мець ня менш за 1000 рэдагаваньняў ва ўсіх праектах. Гэта патрэбна, каб упэўніцца, што мы аддаем абсталяваньне людзям, якія пацьвердзілі адданасьць нашай місіі. Гэта неабходны, але недастатковы крытэр, і колькасьць рэдагаваньняў не гарантуе атрыманьне абсталяваньня.
  • заяўнік павінен пагадзіцца прадставіцца Фундацыі Вікімэдыі і падпісаць кароткае пагадненьне, якое абумоўлівае прызначэньне падараванага абсталяваньня.
  • заяўнік ня можа зьяўляцца грамадзянінам Ірану ці прысутнічаць у чорным сьпісе Міністэрства фінансаў ЗША («Асобы асаблівай катэгорыі»). На жаль, гэткія абмежаваньні накладзеныя на Фундацыю Вікімэдыі як на некамэрцыйную арганізацыю ЗША, а не зьяўляюцца рашэньнем Вікімэдыі.

Дадатковыя разважаньні

Наступныя ўмовы павялічваюць (але не гарантуюць) імавернасьць перадачы абсталяваньня заяўнікам:

  • Заяўнікі зь нізкадаходных краінаў. Індывідуальнае пацьверджаньне даходаў не патрабуецца.
  • Удзельнікі могуць прадэманстраваць падсправаздачнае супольнае ўладаньне апаратным забесьпячэньнем, напрыклад супольнасьць Вікімэдыі з адэкватнымі, публічнымі і азначанымі працэдурамі дзеля вызначэньня разьмеркаваньня абсталяваньня ў групе.
  • Заяўнікі з пасьпяховым досьведам выкарыстаньня рэсурсаў Фундацыі Вікімэдыі (грантаў, стыпэндыяў) у карысных мэтах.

Працэс

Падача

Каб запытаць ноўтбук, напішыце ў вакне рэдагаваньня дакладна вашае імя карыстальніка і націсьніце кнопку «Запытаць ноўтбук» ніжэй, пасьля чаго запоўніце простую вікі-форму.

Пасьля запаўненьня ваш запыт могуць падтрымаць іншыя дабраахвотнікі, а на старонцы абмеркаваньня запыту могуць зьявіцца водгукі на яго. Аднак водгукі не заўжды будуць актыўна адсочвацца, і часавых рамак дзеля адказаў на водгукі перад прыняцьцем рашэньня не прадугледжана.

Калі вакно ўводу зьнізу ў вас не працуе, тады ўласнаручна стварыце старонку з назвай Hardware donation program/ВАШ_ЛОГІН (замяніўшы «ВАШ_ЛОГІН» на вашае імя карыстальніка), устаўце на яе ўвесь зьмест гэтай старонкі і захавайце. Пасьля гэтага можаце адрэдагаваць атрыманую старонку.


Прыняцьце рашэньняў

  • прадстаўнік праграмы з каманды Разьвіцьця супольнасьці (РС) у Фундацыі ВікіМэдыі (цяпер гэта Asaf Bartov) праглядацьме запыты ў вольны час і ў свабодным графіку (меркавана не часьцей за раз у месяц) і прымацьме рашэньні.
  • Запыты могуць быць адхіленыя ці ўхваленыя; у выпадку сумневаў прадстаўнік праграмы можа запытаць ад заяўніка дадатковую інфармацыю, і запыт будзе паўторна разгледжаны наступным разам. Рашэньне прымаецца прадстаўнікоў праграмы РС і ня можа быць абскарджанае.
  • Калі запыт прызнаны прыдатным, будзе ацэненая выканальнасьць (як лёгка/зручна/увогуле магчыма патэнцыйнаму атрымальніку атрымаць апаратнае забесьпячэньне). Калі задача будзе прызнаная невыканальнай, запыт будзе адхілены.
  • Калі запыт будзе ўхвалены, рашэньне будзе апублікаванае, і заяўнік атрымае на падпісаньне ліст пагадненьня.
  • Запыты могуць разглядацца нават тады, калі абсталяваньня для перадачы няма, з той мэтай, каб перадаць яго ўхваленым кандыдатурам, калі апаратнае забесьпячэньне зьявіцца, паводле раскладу каманды Аддзелу ІТ ФВМ (АІТ).

Дастаўка

Пасьля падпісаньня ліста-пагадненьня кіраўнік праграмы высьветліць з заяўнікам прыватным чынам акалічнасьці і спосабы дастаўкі абсталяваньня. Калі прымальны спосаб дастаўкі будзе вызначаны, галоўны дырэктар па рызыках скантактуецца з аддзелам ІТ, каб атрымаць апаратнае забесьпячэньне і распарадзіцца ім паводле дамоўленасьцяў.

  • Каб зьменшыць выдаткі, абсталяваньне часьцей за ўсё будзе перадавацца па меры магчымасьцяў супрацоўнікамі, якія пагодзяцца быць кур’ерамі і ўзяць абсталяваньне з сабой у месца, дзе яны могуць спаткаць заяўнікаў (напрыклад, на Вікіманію, Канфэрэнцыю Вікімэдыі, рэгіянальныя канфэрэнцыі) альбо іхніх паплечнікаў (калі тыя пагодзяцца перадаць абсталяваньне заяўнікам паводле папярэдняй дамоўленасьці).
  • магчымая і адсылка абсталяваньня, калі кошт перасылкі будзе параўнальна нізкім і рызыка мытных затрымак ці дадатковых мытаў чакаецца нізкай.
  • супрацоўнік возьме абсталяваньне з сабой на міжнародную сустрэчу толькі ў тым выпадку, калі заяўнік (альбо ягоны дэлегат) дакладна зьбіраецца прысутнічаць, г. зн. атрымаў візу і набыў квіткі на праезд.
  • Усё гэта азначае, што цалкам імаверна, што заслугоўваючыя запыты ня будуць выкананыя, бо будзе вельмі дорага фізычна перадаць абсталяваньне.

Завяршэньне

Пасьля дастаўкі абсталяваньня заяўнікі пацьвярджаюць атрыманьне абсталяваньня адкрыта, на вікі-старонцы запыту. Пасьля пацьверджаньня ахвяраваньне лічыцца выкананым, і запыт закрываецца. Атрымальнікі падоранага абсталяваньня па жаданьні, але не абавязкова, адзначаюць прымяненьне атрыманага апаратнага забесьпячэньня на старонцы запыту, у блогах ці допісамі ў сацыяльных сетках, спаслаўшыся на іх са старонкі запыту.

Падобная дакумэнтацыя можа стаць матывацыяй іншым валянтэрам запытаць абсталяваньне, а для каманды ІТ-аддзелу ФВМ — да працягу працы па падрыхтоўцы і прадастаўленьні такога праграмнага забесьпячэньня.

Цяперашнія запыты на дараваньне

Адкрытыя запыты


Чарнавыя запыты


Declined requests


Ухваленыя, але не дастаўленыя запыты


Past donation requests

Апаратнае забесьпячэньне, падоранае ў 2016—2017 фінансавым року


Апаратнае забесьпячэньне, падоранае ў 2017—2018 фінансавым року


Апаратнае забесьпячэньне, падоранае ў 2018—2019 фінансавым року


Апаратнае забесьпячэньне, падоранае ў 2019—2020 фінансавым року


Donated hardware in fiscal year 2020–2021

No pages meet these criteria.

Donated hardware in fiscal year 2021–2022

No pages meet these criteria.

Donated hardware in fiscal year 2022–2023


Donated hardware in fiscal year 2023–2024


Donated hardware in fiscal year 2024–2025


Прынцыпы дзеяньня

Паводле значнасьці:

Прынцып №1: гэтая праграма мусіць быць вельмі таннай, як у выдаткоўваньні сродкаў, так і ў колькасьці затрачанага камандай часу.

Прынцып №2: мэтай — перадаць апаратнае забесьпячэньне ў рукі людзей, якім яно патрэбнае, і якія хутчэй за ўсё будуць ім карыстацца на карысьць місіі Вікімэдыі.

Прынцып №3: у максымальнай практычнай ступені разьмеркаваньне мусіць быць справядлівым. Гэта не гарантуе нікому ў прыватнасьці атрыманьне апаратнага забесьпячэньня, але намагаецца ўлічыць справядлівыя магчымасьці дзеля наданьня падарункаў, з увагай да прынцыпаў №1 і №2.

Прынцып №4: праграма не прызначаная дзеля задавальненьня кароткатэрміновых патрэбаў у якіх-кольвек праектах. Калі абсталяваньне патрэбнае ў праект з вызначанымі тэрмінамі, яго трэба запытваць у кантэксьце аднае з існуючых праграмаў па грантах. З-за прынцыпу №1, нават калі перадача ўхваленая, няма гарантыі што да часу і спосабу перадачы апаратнага забесьпячэньня.

Ацэнка

Глядзіце таксама