Аб’ява пра канчатковае аб’яднаньне рахункаў
This page is kept for historical interest. Any policies mentioned may be obsolete. If you want to revive the topic, you can use the talk page or start a discussion on the community forum. |
- Самыя апошнія навіны пра разьвіцьцё праекту чытайце на mw:SUL finalisation.
Каманда распрацоўнікаў Фундацыі «Вікімэдыя» зьмяняе звыклы лад працы рахункаў, робячы магчымым стварэньне новых і лепшых прыладаў для нашых удзельнікаў (як то міжсайтавыя абвесткі). Дзякуючы таму, што кожны ўдзельнік будзе мець аднолькавае імя рахунку паўсюль, мы зможам надаць Вам магчымасьці для зручнейшага рэдагаваньня і абмеркаваньня, а таксама больш гнуткае кіраваньне правамі ўдзельнікаў адносна новых прыладаў. Адной з папярэдніх умоваў для дасягненьня гэтага зьяўляецца наяўнасьць унікальнага рахунку ва ўсіх 900 сайтах Вікімэдыі.
На жаль, некаторыя рахункі пакуль ня маюць унікальнай назвы паўсюль — некаторыя імёны рахункаў ужо занятыя. Каб забясьпечыць бесьперашкодную працу ўдзельнікаў ва ўсіх сайтах Вікімэдыі, мы дададзім да такіх рахункаў ~
(тыльду) і назву іхняй хатняй вікі. Гэтыя зьмены будуць выкананыя ў красавіку 2015 году. Напрыклад, карыстальнік «Прыклад» у беларускіх Вікікрыніцах атрымае новае імя «Прыклад~bewikisource».
Усе рахункі будуць працаваць як і раней, увесь ранейшы ўнёсак згублены ня будзе. Аднак карыстальнікам са зьмененымі імёнамі (да якіх мы зьвернемся асобна) прыйдзецца карыстацца гэтымі новымі імёнамі для ўваходу ў сыстэму.
Перайменаваньне ўдзельнікаў у асобных вікі было адключанае, каб абараніць глябальныя рахункі ад разьяднаньня з-за таго, што перайменаваньне было лякальным. Калі ўдзельніку не падабаецца ягоная новае імя, ён можа зьвярнуцца па перайменаваньне з дапамогаю Special:GlobalRenameRequest у сваім разьдзеле або запытаць перайменаваньне тут, на Мэце.