Fundraising 2012/Translation/AdrianneW Appeal

This page is a translated version of the page Fundraising 2012/Translation/AdrianneW Appeal and the translation is 100% complete.

1

Я думала, што ніколі не дачытаю гэты доўгі раман, але я ўлюбілася. У пятай клясе нам давялося вучыць аднаклясьнікаў таму, што самі аберамо. Я выкладала літаратуру XIX стагодзьдзя.

Цяпер, як вы, мабыць, здагадаліся, я выкладаю ангельскую мову. Я таксама рэдагую Вікіпэдыю, у прыватнасьці артыкулы пра пісьменьніц, напрыклад Мэры Шэлі, аўтарку «Франкенштэйна», і Джэйн Остын, што напісала «Гонар і прадузятасьць».

Калі я думаю пра мае справы ў Вікіпэдыі, я не ўяўляю гэта проста за даданьне інфармацыі. Я ўляўляю сябе настаўнікам. Дзякуючы Вікіпэдыі, я магу дзяліцца ведамі далёка ня толькі ў клясе. Толькі за прошлы месяц артыкул у Вікіпэдыі пра Джэйн Остын быў прачытаны больш за 115 000 разоў.

У маім унівэрсытэце ў мяне ёсьць доступ да мноства якасных прац. Але многім людзям гэтыя крыніцы недаступныя — доступ ім перакрывае плата за карыстаньне. Рэдагуючы Вікіпэдыю, я намагаюся выправіць гэтую несправядлівасьць.

Я люблю пазнаваць новае, заўсюды любіла. З гэтай прычыны я глыбока веру, што гэтая магчымасьць мусіць быць даступная ўсім.

Вы згодныя? Тады, калі ласка, далучайцеся да мяне, каб падтрымаць Вікіпэдыю.

Bio

Прадметам дасьледваньня Адрыяны зьяўляецца брытанская літаратура XVIII стагодзьдзя.У пост-доктарскай праграме Digital Learning and Research яна таксама дапамагае калегам знаходзіць новыя спосабы выкарыстаньня Вікіпэдыі ў клясах.