Fundraising 2012/Translation/AdrianneW Appeal
1
Я думала, што ніколі не дачытаю гэты доўгі раман, але я ўлюбілася. У пятым класе нам давялося вучыць аднакласікаў любому прадмету на выбар. Я выкладала літаратуру XIX стагоддзя.
Цяпер, як вы, мабыць, здагадаліся, я выкладаю англійскую мову. Я таксама праўлю Вікіпедыю, у прыватнасці артыкулы пра пісьменніц, напрыклад Мэры Шэлі, аўтара «Франкенштэйна», і Джэйн Осцін, якая напісала «Гонар і прадузятасць».
Калі я думаю пра мае справы ў Вікіпедыі, я не ўяўляю гэта проста як даданне інфармацыі. Я ўяўляю сябе настаўнікам. Дзякуючы Вікіпедыі, я магу дзяліцца ведамі далёка не толькі ў класе. Толькі за прошлы месяц артыкул у Вікіпедыі пра Джэйн Остын быў прачытаны больш за 115 000 разоў.
У маім універсітэце ў мяне ёсць доступ да мноства якасных прац. Але многім людзям гэтыя крыніцы недаступны — доступ ім перакрывае плата за карыстанне. Рэдагуючы Вікіпедыю, я намагаюся выправіць гэтую несправядлівасць.
Я люблю пазнаваць новае, заўсюды любіла. З гэтай прычыны я глыбока веру, што гэта магчымасць павінна быць даступная ўсім.
Вы згодны? Тады, калі ласка, далучайцеся да мяне, каб падтрымаць Вікіпедыю.
Bio
Прадметам даследвання Адрыяны з'яўляецца брытанская літаратура XVIII стагоддзя.У пост-доктарскай праграме Digital Learning and Research яна таксама дапамагае калегам знаходзіць новыя спосабы выкарыстання Вікіпедыі ў класах.