Выбары ў Фонд Вікімедыя
The election ended 22 June 2013. No more votes will be accepted. The results were announced on 24 June 2013. |
Process
Выбары 2013 года ў Фонд Вікімедыя пройдуць з 8 па 22 чэрвеня 2013 года. Супольнасць удзельнікаў праектаў Вікімедыя зможа абраць кандыдатаў для трох кірункаў дзейнасці:
- Тры кандыдаты ў Савет апекуноў фонду Вікімедыя на двухгадовы тэрмін, які сканчаецца ў 2015 годзе. Савет апекуноў — вышэйшы орган фонду Вікімедыя, некамерцыйнай 501(c)(3) арганізацыі, зарэгістраванай у ЗША. Фонд Вікімедыя кіруе шматлікімі праектамі, у тым ліку такімі, як Вікіпедыя і Вікісховішча.
- Два кандыдаты ў Камітэт па размеркаванні грашовых сродкаў Савета апекуноў на двухгадовы тэрмін.
- Адзін кандыдат у якасці амбудсмена Камітэта па размеркаванні грашовых сродкаў на двухгадовы тэрмін.
Выбары праводзяцца канфідэнцыйна з дапамогай праграмнага забеспячэння SecurePoll. Галасы выбаршчыкаў захоўваюцца ў тайне, і ніхто з Выбарчага камітэта, Савета апекуноў, ці супрацоўнікаў Фонду Вікімедыя не мае да іх доступу. Ключ шыфравання для выбараў знаходзіцца ў распараджэнні незалежнага трэцяга боку; пасля актывацыі выбары спыняюцца. Некаторыя асабістыя даныя выбаршчыкаў (напрыклад, IP-адрас, агент карыстальніка і іншыя даныя, якія па сутнасці аналагічныя тым, што падтрымліваюцца з дапамогай Інструмента кантролю) даступныя для прагляду выбранымі асобамі з ліку тых, хто прайшлі аўдытарскую праверку і падводзяць вынікі выбараў (выбарчай камісіі). Voters submit votes using a Support/Neutral/Oppose system. The votes will be tallied and the candidates will be ranked by percentage of support, defined as the number of votes cast in support of the candidate divided by the total number of votes cast for the candidate ("neutral" preferences are not counted). The candidates with the highest percentage of support will be recommended to the Board of Trustees for appointment.
Выбарчая камісія абвесціць вынікі 28 чэрвеня 2013 года або пазней. Таксама будуць даступныя падрабязныя вынікі.
Інфармацыя для выбаршчыкаў
Патрабаванні
Рэдактары, вы можаце галасаваць з аднаго любога вашага акаўнта, зарэгістраванага на праекце Вікімедыя. Вы можаце галасаваць толькі адзін раз, у незалежнасці ад таго, колькі акаўнтаў вы маеце. Для таго, каб прагаласаваць, ваш акаўнт павінен адказваць наступным патрабаванням:
- Ён не павінен быць заблакаваным больш чым у адным праекце;
- Не павінен быць заблакаваным у праекце, на якім вы галасуеце;
- Гэта не павінен быць бот;
- Павінна быць зроблена па менш меры 300 правак да 22 красавіка 2013 года ва ўсіх праектах Вікімедыя (праўкі ў некалькіх вікіпраектах могуць быць аб'яднаны, калі вы выкарыстоўваеце глабальны акаўнт);
- Павінна быць зроблена сама меней 20 правак у перыяд з 15 снежня 2012 года да 30 красавіка 2013.
- Распрацоўшчыкі
Распрацоўшчыкі могуць галасаваць, калі яны:
- З'яўляюцца адміністратарамі сервера Вікімедыі з правам доступу да рэсурсу праз абалонку;
- Або маюць коміт-доступ і зрабілі хоць адзін аб'яднаны коміт у git паміж 1 мая 2012 года і 30 красавіка 2013.
- Персанал і падрадчыкі
Бягучы персанал Фонду Вікімедыя і падрадчыкі могуць галасаваць, калі яны працуюць на Фонд па стане 30 красавіка 2013 года.
- Савет удзельнікаў і кансультатыўны савет удзельнікаў
Цяперашнія і былыя ўдзельнікі Board of Trustees (Савета давернікаў) і Advisory Board (Кансультатыўнага савета) маюць права галасаваць.
Інфармацыя для кандыдатаў
Усе кандыдаты павінны адказваць усім патрабаванням для галасавання, а таксама спецыяльным патрабаванням. Шматразовыя кандыдатуры не дапушчальны.
- Націсніце тут для атрымання інфармацыі пра кандыдатаў Савета давернікаў
- Націсніце тут для атрымання інфармацыі пра кандыдатаў Камітэта амбудсменаў (выбары 2013)
- Націсніце тут для атрымання інфармацыі пра кандыдатаў Камітэта амбудсменаў (выбары амбудсменаў 2013)
Арганізацыя
Графік працы
- 24 красавіка–17 мая 2013 года: падача заяўкі кандыдатаў
- 17 мая 2013 года: крайні тэрмін для адпраўкі пасведчання асобы (познія ці няпоўныя заяўкі будуць адхілены)
- 8–22 чэрвеня 2013 гады : пройдуць выбары
- 23–25 чэрвеня 2013: падлік галасоў
- 25-28 чэрвеня 2013: публікацыя вынікаў
Калі Вы маеце права галасаваць, то:
- Чытай прэзентацыі кандыдатаў і вырашайце, які з іх варты Вашай падтрымкі.
- Заходзіце на вікі-старонку "Special:SecurePoll" на адным з вікі-праектаў, на якім Вы маеце права галасаваць. Напрыклад, калі Вы найбольш актыўныя на вікі-праекце meta.wikimedia.org, то зайдзіце на meta.wikimedia.org/wiki/Special:SecurePoll.
- Прытрымлівайцеся інструкцый на старонцы.
Дагэтуль ёсць праблемы з галасаваннем? Націсніце сюды.