Гранты:Праекты/Шпаркія

This page is a translated version of the page Grants:Project/Rapid and the translation is 67% complete.
Outdated translations are marked like this.
Other languages:
Bahasa Melayu • ‎Deutsch • ‎English • ‎Esperanto • ‎Tiếng Việt • ‎dansk • ‎español • ‎français • ‎magyar • ‎português • ‎português do Brasil • ‎slovenčina • ‎беларуская (тарашкевіца)‎ • ‎русский • ‎العربية • ‎سنڌي • ‎नेपाली • ‎हिन्दी • ‎বাংলা • ‎ગુજરાતી • ‎ಕನ್ನಡ • ‎ไทย • ‎中文 • ‎日本語
Rapid Grants


Праграма «Шпаркія гранты» фундуе чальцоў супольнасьці Вікімэдыі — асобаў, групы ці арганізацыі з унёскам у такія праекты Вікімэдыі, як Вікіпэдыя ці Вікісховішча — дзеля зладжаньня цягам году праектаў зь бюджэтам ад 500$ да 2000$ ЗША. Праекты могуць уяўляць зь сябе экспэрымэнты ці стандартныя патрэбы, рэалізацыя якіх не вымагае шырокага вывучэньня.

Заявы прымаюцца паміж 1 і 15 чыслом кожнага месяца, а рашэньні прымаюцца да канца гэтага месяца. Шпаркія гранты прызначаныя дзеля таго, каб разглядацца ў кароткім прамежку часу з абмежаванай колькасьцю зваротаў ад заяўніка. Магчымасьці дзеля перагляду вашае прапановы будуць, аднак мы спадзяемся шпарка прыняць рашэньне цягам таго ж месяцу, калі вы падалі прапанову.

Прыклады агульных запытаў:

  • Харчаваньне для штомесячнай сустрэчы вашай супольнасьці;
  • Выдаткі на шэраг невялікіх сходаў па рэдагаваньні;
  • Пакрыцьцё выдаткаў за аўтобусныя квіткі дзеля фоташпацыру;
  • Прызы для анляйнавага конкурсу напісаньня артыкулаў.

Заявы мусяць садзейнічаць выкананьню місіі Вікімэдыі. Будуць разгледжаныя ўсе запыты ад 500$ да 2000$ ЗША.

Шматлікія падразьдзяленьні Вікімэдыі прапануюць гранты сваім мясцовым супольнасьцям. Паглядзіце некаторыя зь іхніх праграмаў тут.


Нядаўна мы апыталі заяўнікаў першага году дзеяньня Шпаркіх грантаў. Тут вы зможаце пабачыць справаздачу і наступныя крокі па паляпшэньні праграмы.

Пытаньні? Калі ласка, напішыце на rapidgrants(_AT_)wikimedia.org