Fundraising 2010/Jimmy appeal 2/be


  • Калі ласка, прачытайце:
  • Тэрміновы зварот
  • Джымі Вэйлза, заснавальніка Вікіпедыі
  • Я валанцёр.

    За сваю працу ў Вікіпедыі я не атрымліваю ані цэнта, падобна як тысячы іншых аўтараў і карэктараў па ўсім свеце. Калі я пачынаў Вікіпедыю, я мог зрабіць яе камерцыйным праектам з рэкламнымі банерамі, але вырашыў пайсці іншым шляхам.

    У камерцыйнасці няма кепскага. Рэклама не зло. Але сюды гэта не пасуе. Не пасуе Вікіпедыі. Яна ёсць штосьці асаблівае. Яна падобная да бібліятэкі ці парку адпачынку. Яна — як храм розуму. Гэта месца, куды мы ўсе можам зайсці, каб падумаць, павучыцца, абмяняцца нашымі ведамі з іншымі. Гэта ўнікальны чалавечы праект, першы такога ўзору ў гісторыі. Гэта гуманітарны праект з мэтай падарыць кожнаму чалавеку на планеце свабодную энцыклапедыю.

    Кожнаму чалавеку.

    Калі б кожны з 400 мільёнаў карыстальнікаў Вікіпедыі ахвяраваў па аднаму долару, то мы сабралі б у 20 разоў болей за патрэбную суму. Мы — невялікая арганізацыя, і ўсе гэтыя гады я клапаціўся пра яе ашчаднасць. Мы выконваем нашу місію, а марнатраўства пакідаем іншым.

    Каб рабіць гэта без звяртання да рэкламы, нам патрэбныя вы. Вы тыя, хто дапамагае ажыццявіць гэтую мару. Вы тыя, хто стварае Вікіпедыю. Вы тыя, хто верыць, што варта мець месца, дзе можна спакойна разважаць і вучыцца.

    У гэтым годзе, калі ласка, падумайце пра магчымасць ахвяраваць $20, $35, $50 ці колькі зможаце, каб захаваць Вікіпедыю.

    Дзякуй,

    Джымі Вэйлз
    заснавальнік Вікіпедыі