Ніякіх адчыненых проксі-сэрвэраў
Гэтая старонка дае зьвесткі пра блякаваньне адчыненых проксі-сэрвэраў на Meta і ўсіх іншых праектах «Вікімэдыі». Праекты могуць мець мясцовыя правілы, якія шырэйшыя за гэтае сусьветнае правіла. У лютым 2004 году адбылося абмеркаваньне, а ў сакавіку 2006 году стварылі старонку гэтага правіла.
Правіла
Адкрыта даступныя проксі-сэрвэры (улучна з платнымі) могуць блякавацца на ўсялякі адцінак часу. Паўнапраўныя карыстальнікі ня ёсьць намеранымі мэтамі, хоць гэта можа іх закрануць, і могуць вольна карыстацца проксі-сэрвэрамі да іх блякаваньня. Зь іншага боку, рэдагаваньне праз «Тор» аўтаматычна прадухіляецца. Абмежаваньні не накладаюцца на чытаньне Meta або іншага праекту «Вікімэдыі» праз адчынены або безыменны проксі-сэрвэр.
Непастаянныя інтэрнэт-адрасы або хосты, якія ёсьць непастаяннымі проксі-сэрвэрамі, маюць звычайна блякавацца на карацейшы адцінак часу, бо верагодна, што інтэрнэт-адрас урэшце перамесьцяць або дынамічна перапрызначаць, ці адчынены проксі-сэрвэр зачыняць. Па закрыцьці інтэрнэт-адрас маюць разблякаваць.
Выняткі
Рэдактарам дазваляецца правіць праз адчынены проксі-сэрвэр са сьцягам вынятку з блякаваньня ІР. Яго надаюць у мясцовых праектах адміністратары і сьцюарды.
Аднак вядома, што многія карыстальніцы(-кі) несьвядома заходзяць праз адчынены проксі-сэрвэр па прычыне змоўчных наладаў іх азіральніка. Вам варта праверыць перавагі сеціўнага злучэньня Вашага азіральніка і зьмяніць іх на доступ без проксі перад заяўкай на вынятак з блякаваньня ІР (які можа заняць час і не даецца з пэўнасьцю).
Сусьветныя выняткі і абскарджаньні
Вы можаце зьвязацца са сьцюардамі, калі Ваш інтэрнэт-адрас заблякавалі на ўсіх вікі[1] і Вы лічыце гэта памылкай, або Вам патрэбны «Тор» паводле ўважлівай прычыны[2]. Яны могуць прыбраць сусьветнае блякаваньне або надаць Вашаму рахунку вынятак.
- The recommended way is to use the Unblock Ticket Request System.
- Рэкамэндавана прыватна ліставаць на stewards wikimedia.org (наўпроставая форма сувязі). Вы можаце скарыстаць усялякую мову, а мы зробім усё магчымае. Улучыце:
- Таксама магчыма скарыстаць старонку запыту на Мэта-Вікі, калі здольныя яе правіць і ня супраць падзяліцца Вашым інтэрнэт-адрасам (пры сусьветным блякаваньні) або прычынай Вашага жаданьня прыватнасьці (для выкарыстаньня «Тору»). Сусьветнае блякаваньне не прымяняецца да Мэта-Вікі.
Ваш інтэрнэт-адрас не разблякуюць, калі той ёсьць адчыненым проксі-сэрвэрам. Больш верагоднае наданьне вынятку, калі пакажыце важкія прычыны лічыць, што не злоўжывяце ім. Прыкладам відавочнымі выпадкамі ёсьць заблякаваныя Вялікім кітайскім брандмаўэрам карыстальнікі і ўліковыя запісу зь істотным ранейшым унёскам.
Сьцюард таксама створыць уліковы запіс для Вас і Вы атрымаеце часовы пароль да Вашай электроннай пошты, калі даецца вынятак на «Тор» і Вы пакуль ня маеце ўліковага запісу.
Калі ласка, не разьмяшчайце мясцовы запыт разблякаваньня на Вашай старонцы абмеркаваньня, бо яна прызначаецца для мясцовага блякаваньня. Мясцовыя адміністратары ня здольныя прыбраць сусьветнае блякаваньне і проста паўтораць агульныя ўказаньні.
Мясцовыя выняткі
Мабыць, пажадаеце папрасіць мясцовага вынятку, калі зацікаўленыя ў рэдагаваньні толькі ў адной або некалькіх вікі. Тут пералічваюцца прыклады праектаў з палітыкай дазволу выняткаў:
- Мэта-Вікі
- Англійскія Вікікнігі (you may contact any local sysop or post in b:en:WB:AA)
- Англійская Вікіпедыя
- Французская Вікіпедыя
- Кітайская Вікіпедыя (please follow the instruction inside this page to request via email)
- Японская Вікіпедыя
Праверце правілы іншых праектаў або зьвяжыцеся зь мясцовым сыстэмным адміністратарам там.
Абгрунтаваньне
Proxy services change a contributor's internet connection, so that instead of connecting to Wikimedia projects directly, the connection is rerouted through services of the proxy provider.
Такія проксі-сэрвэры часта выкарыстоўваюць дзеля злоўжываньня, хоць Meta заахвочвае ўсіх на сьвеце дапісваць. Адчыненыя проксі-сэрвэры дазваляюць карыстальніцам(-кам) цалкам абыходзіць адміністратараў, бо МэдыяВікі (вікі-апраграмаваньне) залежыць ад інтэрнэт-адрасоў у супрацьдзеяньні адміністратара злоўжываньням. Выкарыстаньне сцэнароў і ботаў дазваляе зламысным карыстальніцам(-кам) імкліва мяняць інтэрнэт-адрасы, што выклікае працяглы збой, які ня могуць спыніць бездапаможныя адміністратары. Мелі месца некалькі такіх нападаў на праекты «Вікімэдыі», што выклікала цяжкі збой і адцягвала адміністратараў ад іншых клопатаў.
Вядома, што гэтае правіла выклікае цяжкасьці ў некаторых рэдактарак(-ў), якім даводзіцца карыстацца адчыненымі проксі-сэрвэрамі для абыходу цэнзуры там, дзе яны жывуць. Вядомым прыкладам ёсьць урад Кітаю, які час ад часу імкнецца прадухіліць чытаньне і рэдагаваньне Вікіпэдыі людзьмі ў Кітаі.
Заўвагі
- ↑ a b Паведамленьне пра памылку такога кшталту:
⧼wikimedia-globalblocking-ipblocked⧽
- ↑ a b Паведамленьне пра памылку такога кшталту:
Your IP address, $1, has been automatically identified as a Tor exit node. Editing through Tor is blocked to prevent abuse. For additional information and instructions to legitimate users, see the no open proxies global policy.
Глядзіце таксама
- Unfair blocking due to open proxy
- Сусьветныя блякаваньні
- Дапамога:заблякаваныя
- Diff posts December 2022
- Вікіпэдыя:Парада карыстальнікам «Тору»
- Editing with Tor (obsolete)
- Advice to users using Tor
- Спачатнае абмеркаваньне
- WikiEn-l: «Безыменныя проксі-сэрвэры (Re: Desysop Morwen)», Цім Старлінг 15 лютага 2004 году
- WikiEn-l: «Безыменныя проксі-сэрвэры (Re: Desysop Morwen)», Джымі Ўэйлз 16 лютага 2004 году
- WikiEn-l: «Безыменныя проксі-сэрвэры (Re: Desysop Morwen)», Джымі Ўэйлз 16 лютага 2004 году