Правіла пра робатаў

This page is a translated version of the page Bot policy and the translation is 100% complete.

Правілы і рэкамэндацыі

Правіла і рэкамэндацыі пра робатаў
Скарот:
BP/be-tarask
Гэтая старонка акрэсьлівае стандарты і рэкамэндацыі датычна робатаў , якія выконваюцца ў некаторых праектах (глядзіце Bot policy/Implementation). Гэта можна праверыць, калі наведаць Project:Bot policy у гэтай вікі, што скіруе сюды або перанакіруе на мясцовае правіла. Гэтая старонка ёсьць таксама правілам на Мэта-Вікі, у тым ліку для аўтаўхвалы і сусьветных робатаў. Калі ласка, перайдзіце на Meta:Requests for adminship#Requests for bot flags, каб запытаць доступ да робата на Мэта-Вікі.
Meta-Wiki Bot-2000px.png

Робаты — аўтаматызаваныя або паўаўтаматызаваныя працэсы, якія правяць старонкі пад зьменшаным або без наўпроставага чалавечага нагляду. Робаты маюць трымацца акрэсьленага ніжэй правіла і рэкамэндацыяў, бо могуць напяць сэрвэрныя сродкі або падарваць праект. Правіла акрэсьлівае шляхі, якімі робатаў магчыма скарыстаць у прыдатных праектах. Робатаў, якія не трымаюцца правіла, могуць заблякаваць імгненна, пакуль апэратар ня вырашыць усе пытаньні і неадпаведнасьці.

Правіла

Уліковы запіс робата

Робат варта запускаць з асобнага ад апэратара ўліковага запісу, бо чалавек ня можа атрымаць сьцяг робата. Яго старонка ўдзельніка мае ясна і яўна пазначаць яго ў якасьці робата, каб адрозьніваць ад людзей. Таксама самі апэратары маюць быць даступнымі для адказу на заўвагі. Ніводнаму ўдзельніку не дазволена карыстацца сцэнарамі аўтаадказу. Некаторыя апэратары могуць вырашыць перанакіраваць старонку гутарак робата на сваю ўласную, калі іх робат не адладжаны распазнаваць паведамленьні.

Упаўнаважаньне

Ёсьць 3 спосабы атрымаць доступ да робата на вікі.

Сусьветныя робаты

Сусьветным робатам даюць доступ да ўсіх вікі, якія іх дазваляюць (гэта мае быць выразна дазволена мясцовым правілам, глядзіце сьпіс). Варта адпавядаць наступным патрабаваньням, каб мець прыдатнасьць для доступу да сусьветнага робата:
  • Апэратар робата мае пачаць абмеркаваньне, якое працягнецца 2 тыдні на Steward requests/Bot status#Global bot status requests;
  • Абмеркаваньне будзе абнародавана праз МасПаведамленьне (Абмеркаваньне новага сусьветнага робата), дзе зацікаўленыя сябры супольнасьці і вікі, могуць быць падпісанымі;
  • Апэратар робата мае паказаць, што задачу робата вітаюць на шматлікіх праектах «Вікімэдыі». Добры спосаб паказаць гэта — быць пазначаным на 5 і больш вікі для адзінай задачы;
  • Апэратар мае ўпэўніцца, што трымаецца перавагаў вікі датычна выкарыстаньня сьцяга робата.
  • Стан сусьветнага робата дае доступ да яго толькі на абмежаваным ліку праектаў і на вікі, дзе няма мясцовага сьцяга робата. Вы знойдзеце тут вычарпальны сьпіс вікі, дзе дзейнічае сьцяг сусьветнага робата. (Вы можаце запытаць сьцягі мясцовага робата ў праектах, дзе сусьветныя робаты не дазволеныя.)

Аўтаўхвала

Апэратары робатаў могуць запытаць сьцяг мясцовага робата наўпрост у сьцюардаў, калі аўтаўхвала выразна дазволеная ў той вікі. Варта адпавядаць наступным патрабаваньням, каб быць прыдатным для гэтага:
  • гэта мае быць дазволена мясцовым правілам пра робатаў або старонкай запытаў;
  • робат мае правіць рэгулярна бязь сьцягу робата прынамсі тыдзень або ўнесьці 100 правак у прыдатных вікі дзеля паказу;
  • робат мае толькі падтрымліваць міжмоўныя спасылкі і выпраўляць падвойныя перасылкі.

Згода супольнасьці

У іншым выпадку робаты маюць атрымаць ухвалу супольнасьці на найбольш дарэчнай мясцовай старонцы абмеркаваньня перад рэдагаваньнем бязь сьцягу робата на высокай хуткасьці або без чалавечага нагляду, калі ёсьць мясцоваясупольнасьць, зацікаўленая ў апрацоўцы заявак на робата. Мясцовы бюракрат дадасьць сьцяг або можна запытаць сьцюарда зрабіць гэта, калі будзе згода.
Робат мае дзейнічаць бязь сьцягу робата або зусім ня дзейнічаць, калі няма мясцовай супольнасьці і вышэйзгаданае не прымяняецца.

Непрымальнае выкарыстаньне

  • Супярэчлівыя зьмяненьні: Робатамі магчыма карыстацца для выкананьня правак, якія найбольш верагодна падтрымаюць іншыя мясцовыя рэдактары(-кі). Імі ніколі ня варта карыстацца для супярэчлівых правак. Калі маеце намер павялічыць ахоп робата шырэй за падтрыманы супольнасьцю, апавясьціце пра гэта на дарэчнай старонцы абмеркаваньня, каб упэўніцца, што няма пярэчаньня. Вы ня маеце пераходзіць апісаныя ў Аўтаўхвале межы, калі сьцяг Вашаму робату надалі аўтаўхвалой.
  • Здабыча зьвестак: Робатамі нельга карыстацца, каб атрымаць абсяг зьместу для выкарыстаньня, наўпрост не зьвязанага з ухваленай задачай робата. Гэта ўлучае дынамічную запампоўку старонак зь іншай вэб-бачыны, што можа прывесьці да ўнясеньня сайту ў чорны сьпіс і пастаяннай забароны доступу да яго. Калі ласка, запампуйце і разьмясьціце Вашую ўласную копію нашай базы зьвестак, калі пажадаеце запампаваць абсяг зьместу або залюстраваць праект.
  • Праверка правапісу: Ніякі робат ня можа аўтаматычна выпраўляць правапісныя памылкі без выразнай ухвалы супольнасьці, асабліва ў асноўнай прасторы назваў зьместу. У большасьці моваў тэхнічна немагчыма аўтаматычна выправіць правапісныя памылкі безь істотнай хібнасьці.

Прыбіраньне стану сусьветнага робата

Дазволы сусьветнага робата прыбяруць:

  • На запыт апэратара робата
  • Калі робатам настойліва карыстаюцца для выкананьня задачаў па-за паўнамоцтвамі сусьветнага робата
  • Калі робат прызнаны бязьдзейным пры наступных умовах:
    • Бязьдзейнасьцю лічыцца невыкананьне сусьветным робатам правак цягам цэлага году ні на якім праекце, дзе дазволены сьцяг сусьветнага робата.
    • Апэратараў маюць апавясьціць прынамсі на іх адпаведных хатніх вікі і на Мэта-Вікі перад прыбіраньнем сьцягу сусьветнага робата за бязьдзейнасьць.

Рэкамэндацыі

Імя

Імя робата мае выразна зьмяшчаць слова «бот» у імі яго карыстальніка, каб было лягчэй адрозьніць ад людзей, хоць гэта і не патрабуецца. Найбольш пашыраныя формы паходзяць ад імя ўдзельніка-апэратара (такое як Pathosbot) або выкарыстоўваюць узор неадназначнасьці (такі як Xenophon (bot)).

Рэдагавальная засланка і пікавыя гадзіны

Запушчаныя бязь сьцягу робаты маюць правіць зь перапынкамі звыш 1-й хвіліны між праўкамі (= менш за 1 праўку за хвіліну). Пасьля ўпаўнаважаньня і належнага пазначэньня яны маюць дзейнічаць з найменшым перапынкам у 5 сэкундаў (12 правак за хвіліну). Робатам варта пазьбягаць запуску падчас найбольш напружаных гадзінаў, бо яны шпарка выкарыстоўваюць сэрвэрныя сродкі, што прызначаюцца для людзкіх чытачоў(-ак) і рэдактараў(-к). У гэтыя гадзіны яны маюць працаваць зь перапынкам у 20 сэкундаў (3 праўкі за хвіліну), каб ашчаджаць сродкі.

Хуткасьць правак робата можа аўтаадладжвацца ў залежнасьці ад сэрвэрнай загрузкі (затрымка сэрвэра падпарадкаванай базы зьвестак) праз даданьне парамэтра ў радок запыту кожнага УЛР. Глядзіце дакумэнтацыю найбольшай затрымкі на МэдыяВікі.

Нагляд

Калі адкрыта не заяўлена, што робат працуе самастойна, апэратар(-ка) мае заставацца даступным(-ай), часам правяраць паведамленьні і быць гатовым(-ай) спыніць робата, калі той неналежна працуе або атрыманыя скаргі. Робата могуць заблякаваць да вырашэньня ўсіх пытаньняў, калі апэратар(-ка) не даступны(-ая).

Найлепшыя практыкі

Калі ласка, прачытайце wikitech:Help:Toolforge/Developing successful tools для настойлівых парадаў, якія спросьцяць жыцьцё Вам і ўсім іншым у будучыні.

Сьцісла:

  • Абярыце дазвол
  • Абнародуйце крынічнік
  • Майце суправаджальнікаў(-ц)
  • Напішыце дакумэнтацыю

Глядзіце таксама