Вікі размаўляе вашай мовай
Main Page | Get started | Get involved | Languages | Case studies | Tips | Resources |
Вікі размаўляе вашай мовай, або ВікіРВМ — ініцыятыва па ўзбагачэньні праектаў ВікіМэдыі вольналіцэнзаванымі аўдыё- і відэафайламі, што дакумэнтуюць размоўныя прыклады кожнай мовы, разнастайнасьці моваў і дыялектаў сьвету. У 19-м выданьні Ethnologue (2016) SIL International налічвае 7457 моваў сьвету (7097 жывых і 360 мёртвых). Праекты ВікіМэдыі багатыя на тэкставую інфармацыю пра мноства гэтых моваў, найперш у артыкулах і наглядных матэрыялах Вікіпэдыі ды ВікіКнігаў; аднак ім не стае аўдыё- і відэафайлаў, што дакумэнтуюць гутарковыя прыклады моваў, якія б павышалі якасьць і давалі дадатковую адукацыйную каштоўнасьць існых артыкулаў і дапаможных матэрыялаў. Паколькі азнаямленьне з мовай ня можа быць цалкам зьдзейсьненае толькі праз тэкставую інфармацыю, чытачы жадаюць пазнаёміцца з гутарковымі прыкладамі моваў, каб атрымаць усеабдымныя зьвесткі пра іх. Гутарковыя прыклады моваў ня толькі складаюць больш поўнае ўяўленьне па тэме, але таксама дапамагаюць разьвіваць пэўныя моўныя навыкі, якіх нельга дасягнуць проста шляхам чытаньня. Назапашваньне вольных аўдыё- і відэафайлаў, што дакумэнтуюць размоўныя прыклады моваў — спосаб палепшыць раскрыцьцё артыкулаў на моўную тэматыку ў праектах ВікіМэдыі. Падобныя файлы з прыкладамі асобных моваў дзеля адукацыйных мэтаў ужо існуюць у лінгвістычных інстытутах, адукацыйных установах, акадэмічных бібліятэках, нацыянальных архівах і музэях. Нашая задача — зьвярнуцца да гэтых установаў і дамовіцца зь імі, каб зрабіць такія дакумэнты даступнымі для выкарыстаньня ў праектах ВікіМэдыі. Для іншых моваў такіх фалйаў не існуе, і тут нашая хадача — выпрацаваць спосабы іхняга запісу. Улічваючы глябальную распаўсюджанасьць вікімэдыйнага руху і даступнасьці праектаў ВікіМэдыі на амаль 300 моваў, існуе мноства магчымасьцяў запачаткаваць праекты, якія могуць дзейнічаць згодна з мэтамі ініцыятывы ВікіРВМ. ВікіРВМ нацэленая на прыдбаньне вольналіцэнзаваных аўдыё- і відэафайлаў, што дакумэнтуюць размоўныя прыклады моваў, трыма спосабамі:
Ініцыятыва ВікіРВМ найперш дае падтрымку арганізацыям і групам руху, зацікаўленым у арганізацыі праектаў з мэтай здабыцьця аўдыё- і відэафайлаў, але таксама і ў правядзеньні арыентаваных на супольнасьць мерапрыемстваў па даданьні файлаў у артыкулы і стварэньні зьместу па моўнай тэматыцы. Місія: місіяй ініцыятывы ёсьць прадастаўленьне вольнага досягу да размоўных узораў кожнай мовы, разнастайнасьці моваў і дыялектаў сьвету. |