Вікідадзеныя
Вікідадзеныя (Wikidata; www.wikidata.org) — гэта праект, накіраваны на стварэнне свабоднай базы ведаў аб усім у свеце, даступнай для чытання і рэдагавання як людзьмі, так і машынамі. Сховішча праекта будзе падаваць даныя на ўсіх мовах праектаў Вікімедыя і дазволіць стварыць тэхналагічныя ўмовы для цэнтралізаванага доступу да даных гэтак жа празрыста, як гэта цяпер ідзе з медыяфайламі, размешчанымі на Вікісховішчы (Wikimedia Commons). Вікідадзеныя — новы праект, які размяшчаецца і падтрымліваецца Фондам Вікімедыя.
Першапачатковая распрацоўка праекта фінансуецца дзякуючы шчодрым ахвяраванням фонду Allen Institute for Artificial Intelligence, Gordon and Betty Moore Foundation і Google Inc.
Дадатковая інфармацыя
- Увядзенне — падае нетэхнічную ўступную інфармацыю пра заяўленыя мэты праекта Wikidata.
- FAQ — падае адказы на некаторыя найбольш часта задаваныя пытанні.
- Распрацоўка — утрымлівае агляд бягучай працы па развіцці праекта.
- Дэманстрацыйная сістэма — дазваляе паспрабаваць функцыянал бягучага стану распрацоўкі.
- Добраахвотнікі — спіс тых, хто жадае дапамагаць праекту.
- Гласарый — утрымлівае спіс тэрмінаў, якія выкарыстоўваюцца ў дачыненні да Wikidata, і іх тлумачэнне.
Будзьце ў курсе падзей |
---|
Уплыў на Вікіпедыю
Мы працуем над трыма асноўнымі задачамі:
- Цэнтралізаваныя моўныя спасылкі
- Забеспячэнне цэнтральнага месца для інфармацыйных блокаў з данымі (інфабоксаў) для ўсіх раздзелаў Вікіпедыі
- Стварэнне і абнаўленне спісаў, заснаваных на даных Wikidata
Статус і тэрміны
KРэгулярныя зводкі актыўнасці вакол праекта Wikidata публікуюцца на старонцы Status updates.
Size
Wikidata is currently the largest Wikimedia project, with over 80 million content pages.