Fundraising 2012/Translation/Sengai appeal
Banner
- Калі ласка, прачытайце:
Асабісты зварот
рэдактара Вікіпэдыі д-ра Сэнгэя Падувана
Appeal
Ад д-ра Сэнгэя Падувана, рэдактара Вікіпэдыі
Я нарадзіўся ў Індыі ў 1936 годзе ў бедным сялянстве. Сёньня я чытаю і рэдагую Вікіпэдыю.
Я хачу, каб Вікіпэдыя на гэтай зямлі захавалася для ўсіх наступных пакаленьняў. Гэты штогадовы збор ахвяраваньняў ладзіцца, каб пакрыць кошты сэрвэраў, невялікага штату супрацоўнікаў і іншай інфраструктуры, дзякуючы якім Вікіпэдыя застаецца бясплатнай і вольнай ад рэклямы. Калі маеце такую магчымасьць, будзьце ласкавыя ахвяраваць $5, $20, $50 ці колькі можаце.
Калі дажываеш да майго ўзросту, зьяўляецца імкненьне падзяліцца ведамі і досьведам з усім сьветам. За сваё жыцьцё я пабываў настаўнікам, атрымаў навуковую ступень, быў рэдактарам урадавых выданьняў 14 гадоў, стаў бацькай пяцёрых дачок і аднаго сына — і ўсё яшчэ лічу сябе селянінам з адным толькі плугом.
Сваю дысэртацыю я пісаў на тэму карынных звычаяў у індыйскім штаце Тамілнад. Магчыма, вы ніколі й не зазірняце ў мае артыкулы, але мне прыемна, што тысячы іх чытаюць. І я ганаруся Вікіпэдыяй, бо, што б вы не шукалі, вы хутчэй за ўсё знойдзеце гэта ў ёй.
Я купіў свой першы кампутар у 2005 годзе: нават мышшу было немагчыма карыстацца з-за трымценьня рук. Але ў 2009 годзе я адкрыў для сябе Вікіпэдыю. Аднойчы я стварыў артыкул пра старажытных індыйскіх паэтаў. Я зьмясьціў у ёй каля 30 розных імёнаў і пайшоў спаць. Раніцою я пабачыў 473 імені на той старонцы. Вось як працуе Вікіпэдыя!
Калі ласка, далучайцеся да ўсіх і рэдагуйце Вікіпэдыю, або зрабіце ахвяраваньне, каб яна засталася вольнай.
З павагай,
Доктар Сэнгэй Падуван
Рэдактар Вікіпэдыі