Open main menu

Апытаньне пажаданьняў супольнасьці-2017

This page is a translated version of the page Community Wishlist Survey 2017 and the translation is 0% complete.
Outdated translations are marked like this.
Other languages:
Bahasa Indonesia • ‎Bahasa Melayu • ‎British English • ‎Deutsch • ‎English • ‎Jawa • ‎Tiếng Việt • ‎Türkçe • ‎asturianu • ‎català • ‎dansk • ‎español • ‎euskara • ‎français • ‎hrvatski • ‎italiano • ‎magyar • ‎polski • ‎português do Brasil • ‎suomi • ‎svenska • ‎čeština • ‎Ελληνικά • ‎Кыргызча • ‎беларуская (тарашкевіца)‎ • ‎български • ‎македонски • ‎русский • ‎српски / srpski • ‎українська • ‎עברית • ‎العربية • ‎فارسی • ‎مصرى • ‎বাংলা • ‎தமிழ் • ‎ಕನ್ನಡ • ‎ไทย • ‎မြန်မာဘာသာ • ‎ქართული • ‎中文 • ‎日本語 • ‎ꯃꯤꯇꯩ ꯂꯣꯟ • ‎한국어

Magic Wand Icon 229981 Color Flipped.svg The Community Wishlist Survey 2017 is over... Magic Wand Icon 229981 Color Flipped.svg

Агулам: 214 прапановаў, 1137 удзельнікаў, 6613 галасоў падтрымкі

Паглядзець выпадковую прапанову

Катэгорыі
Для прагляду прапановаў абярыце катэгорыю

Адміны і ст’юарды
13 прапановаў
Супрацьдзеяньне перасьледам
3 прапановы
Робаты й інструмэнты
10 прапановаў
Крыніцы
5 прапановаў
Рэдагаваньне
25 прапановаў
Рознае
27 прапановаў
Мабільны прагляд і праграмы
18 прапановаў
Мультымэдыя і Вікісховішча
29 прапановаў
Праграмы і падзеі
2 прапановы
Чытаньне
13 прапановаў
Пошук
8 прапановаў
Сьпісы назіраньня
15 прапановаў
Вікізьвесткі
29 прапановаў
Вікікрыніцы
9 прапановаў
Вікіслоўнік
8 прапановаў

 

  • Падача, абмеркаваньне і перагляд прапановаў: Nov 6–20, 2017
  • Каманда Community Tech разглядае і ўкладае прапановы: Nov 20–26
  • Галасаваньне па прапановах: Nov 27–Dec 11
  • Публікацыя вынікаў: Dec 15
  • Screening and assessment of top wishes by Community Tech team: End of December
  • Presentation of the initial assessment: Early January 2018
  • Working on wishes: January–December 2018!

 

Каманда тэхнічнай супольнасьці — каманда Фундацыі Вікімэдыі, засяроджаная на патрэбах актыўных удзельнікаў Вікімэдыі па паляпшэньні інструмэнтаў курыраваньня і мадэраваньня. Праекты, над якімі мы працуем, абраныя супольнасьцю Вікімэдыі шляхам штогадовага апытаньня пажаданьняў супольнасьці.

Аднойчы ў год актыўныя ўдзельнікі Вікімэдыі могуць падаваць прапановы новых функцыяў і выпраўленьняў, над якімі трэба папрацаваць нашай камандзе. Праз два тыдні можна галасаваць за найбольш упадабаныя вамі ідэі. 10 самых папулярных пажаданьняў будуць вывучаныя і перададзеныя камандзе тэхнічнай супольнасьці. Некаторыя зь іншых папулярных пажаданьняў могуць быць перададзеныя іншым камандам распрацоўнікаў.

Працэс апытаньня быў распрацаваны камандай тэхнічных пажаданьняў Вікімэдыі Нямеччыны, якая ладзіла апытаньне пажаданьняў у нямецкай Вікіпэдыі. Працэс стварэньня міжнароднага сьпісу пажаданьняў адбываўся пры падтрымцы каманды тэхнічнага супрацоўніцтва.

This is our third annual Community Wishlist Survey. See 2016 Community Wishlist Survey/Status report 1 for the latest info on last year's wishes!

 

Quite a few! Here's the status on our work so far this year:

2009 Christmas Kokopuff.JPG

 

Талісман тэхнічнай супольнасьці: сабака ў шапцы сьв. Мікалая.

На этап прапановаў адведзеныя першыя два тыдні апытаньня.

На этапе прапановаў удзельнікі з кожнага праекту і мовы могуць падаваць прапановы функцыяў і выпраўленьняў, якія б хацелі мець у 2017 годзе. Падаваць прапановы можна любой мовай. Калі прапанова будзе не ангельскай, а любой іншай мовай, мы пастараемся перакласьці яе, каб прачытаць і прагаласаваць мог кожны ахвотны.

Прапановы мусяць быць канкрэтнымі, добра апісанымі задачамі, якія прынясуць непасрэдную карысьць удзельнікам праектаў Вікімэдыі. Прапановы мусяць адказваць на наступныя пытаньні:

  • Якую праблему вы хочаце вырашыць?
  • Якіх удзельнікаў гэта закранае? (рэдактараў, адміністратараў, удзельнікаў Вікісховішча, Вікіпэдыі і да т. п.)
  • Якім чынам праблема вырашаецца цяпер?
  • Якія магчымыя рашэньні? (калі маеце ідэі)

Вашая прапанова мусіць быць як мага болей акрэсьленай, асабліва ў фармуляваньні праблемы. Ня варта казаць проста «функцыя X састарэла», «трэба палепшыць» ці «мае шмат хібаў». Гэта недастатковая інфармацыя для вызначэньня таго, што трэба зрабіць. Добрая прапанова канкрэтна тлумачыць праблему і каго яна закранае. Нічога страшнага, калі вы ня маеце варыянту ейнага вырашэньня ці маеце некалькі, але ня ведаеце, які зь іх лепшы.

Падача прапановы — толькі пачатак працэсу. Двухтыднёва этап — гэта час, калі супольнасьць можа разам дапрацаваць ідэю, каб яна атрымала як мага болей галасоў на этапе галасаваньня. Пасьля падачы прапановы ўсе запрашаюцца да камэнтаваньня, каб зрабіць яе лепшай — запытаньняў і прапановаў зьмяненьняў. Падобныя прапановы могуць быць аб’яднаныя; вельмі маштабныя прапановы могуць быць падзеленыя на канкрэтнейшыя. Мэтаю ёсьць стварэньне найлепшай прапановы для этапу галасаваньня.

Ад асобы, якая падае прапанову, чакаецца актыўны ўдзел у абмеркаваньні і дапамога ва ўнясеньні зьмяненьняў. З-за гэтага мы плянуем абмежаваць колькасьць прапановаў аднаго ўдзельніка да трох. Калі вы зьмесьціце больш, мы папросім пакінуць тры зь іх. Прапануйце найлепшыя ідэі!

З гэтае ж прычыны ўносіць прапановы могуць толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі, каб быць пэўнымі, што яны будуць сачыць за абмеркаваньнем і адказваць на пытаньні. Як і пры галасаваньні, вы мусіце быць актыўным удзельнікам прынамсі аднаго з праектаў Вікімэдыі. Калі вы не адпавядаеце гэтаму крытэру ці вычарпалі ліміт прапановаў, а маеце яшчэ ідэі, пашукайце іншых удзельнікаў, якія змогуць вылучыць вашыя прапановы.

Яшчэ адна заўвага: прапановы, якія заклікаюць да выдаленьня ці адключэньня функцыі, над якой працавала каманда распрацоўнікаў ФВМ, знаходзяцца па-за сфэрай кампэтэнцыі Тэхнічнай каманды супольнасьці. Яны ня трапяць у этап галасаваньня.

 

Так, вы можаце паўторна выставіць прапановы, якія раней атрымалі недастаткова галасоў і заслугоўваюць другое спробы.

Калі вырашыце скапіяваць прапанову з старога ў новае апытаньне, дык спадзяемся, што вы будзеце «апекавацца» гэтай прапановай — то бок будзеце актыўна ўдзельнічаць у абмеркаваньні і жадаць унесьці зьмены ў прапанову, каб зрабіць яе яшчэ выгаднейшай да пачатку галасаваньня. Як мы казалі вышэй, ад аднае асобы можна вылучыць максымум тры прапановы, і ў гэтай квоце ўлічваюцца і ўнясеньне мінулагодніх прапановаў.

Будзе карысна спаслацца на папярэдняе абмеркаваньне прапановы, але не капіруйце, калі ласка, галасаваньні і абмеркаваньні. Калі ў мінулых абмеркаваньнях ёсьць нешта карыснае, уключыце гэтыя прапановы ці абумовы ў новую прапанову.

 

Aldino per Natale.jpg

Пасьля этапу прапановаў мы робім тыднёвы перапынак дзеля разгляду прапановаў перад пачаткам этапу галасаваньня.

Усе актыўныя ўдзельнікі могуць пісаць водгукі і галасаваць за прапановы, якія хочуць падтрымаць. Можна галасаваць зя любую колькасьць розных прапановаў. Каб забясьпечыць справядлівае галасаваньне, галасаваць могуць толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі, а галасы ад новазарэгістраваных уліковых запісаў могуць быць выдаленыя.

Улічваюцца толькі галасы падтрымкі. Канчатковы сьпіс пажаданьняў будзе адсартаваны паводле колькасьці такіх галасоў. If you are the proposer, a support vote is automatically counted for your proposal.

Аднак на этапе галасаваньня заахвочваецца і жывое абмеркаваньне. Калі вы хочаце выказацца нэўтральна ці супраць прапановы, сьмела рабіце гэта з тлумачэньнем. Такія абмеркаваньня могуць дапамагчы людзям вызначыцца з уласным меркаваньнем што да галасаваньня па гэтых прапановах. Таксама абмеркаваньні даюць карысную інфармацыю для асобаў, якія зьбіраюцца працаваць над рэалізацыяй прапановы.

Дапушчальная таксама агітацыя ў разумных памерах. Вы маеце магчымасьць прадаць сваю ідэю такой колькасьці людзей, як зможаце. Сьмела зьвяртайцеся да людзей у вашым праекце, Вікіпраекце ці карыстальніцкай групе. Відавочна, што пры гэтым нельга карыстацца «лялькамі» ці патрабаваць ад людзей галасаваць або зьмяніць свой голас. А вось кампанія «добрай волі» цалкам нармальная.

 

Тое, што ў 10 найбольш папулярных трапляюць прапановы наконт найвялікшых праектаў — буйных разьдзелаў Вікіпэдыі, Вікісховішча — нармальна. Ёсьць мноства меншых групаў і праектаў, якія ня маюць дастатковай «сілы голасу», каб вылучыць свае праекты ў першую дзясятку, аднак робяць істотны ўнёсак у наш рух.

Нашая каманда абавязаная працаваць над праектамі, якія дапамагаюць меншым групам, у тым ліку арганізатарам кампаніяў і праграмаў, удзельнікам GLAM, меншым праектам кшталту ВікіКрыніцаў і ВікіСлоўніку, ст’юардам і правяральным удзельнікам.

Прысутнасьць у апытаньні пажаданьняў прапановаў меншых разьдзелаў важная — яна дапамагае нашай камандзе і Фундацыі Вікімэдыі шырэй разумець, што патрабуюць людзі зь меншых супольнасьцей. Таму заахвочваем далучацца і вылучаць свае прапановы, нават калі вы ня лічыце, што яны сягнуць першай дзясяткі!

Here are some projects that we worked on in 2017:

  • For English WP New Pages Patrol: ACTRIAL research, related to Wish #14: Article Creation Workflow

 

Рэйтынгі падтрымкі ствараюць прыярытэтны сьпіс пажаданьняў, і каманда тэхнічнай супольнасьці адказвае за ацэнку і апрацоўку першых 10 пажаданьняў. Каб гэта выканаць, мы вывучаем усе найлепшыя пажаданьні і разглядаем іх з улікам тэхнічных і сацыяльных/палітычных фактараў рызыкі.

Вельмі карысныя ў выяўленьні патэнцыйных адмоўных аспэктаў галасы супраць і нэўтральныя. Па супярэчлівых пажаданьнях мы ўраўнаважваем вынікі галасаваньня з водгукамі, больш заснаванымі на кансэнсусе. Напрыклад, так адбылося ў апытаньні 2015 году: мноства галасоў атрымала пажаданьне «дадаць сьпіс назіраньня карыстальніка», аднак былі некалькі шчырых галасоў супраць. Мы выслухалі ўсе баку і прынялі рашэньне, ці варта займацца гэтым праектам.

 

Кожны сабака, які носіць шапку сьвятога Мікалая, працуе на Тэхнічную супольнасьць.

…замест таго, каб заняцца мінулагоднімі прапановамі, ніжэйшымі за 10-е месца?

Асноўная прычына для стварэньня штогадовага апытаньня — нашае жаданьне прыцягнуць больш людзей! Зараз больш людзей даведаюцца пра каманду і апытаньне, і праз год пасьля выкананьня найлепшых пажаданьняў мы спадзяемся, што людзі яшчэ больш зацікавяцца і заахвоцяцца ўдзелам. Хочам даць усім шанец прадставіць новыя ідэі.

Калі вы лічыце, што леташнія пажаданьні заслугоўваюць яшчэ аднае спробы, глядзіце «[[Ці магу я паўторна адсылаць прапановы зь мінулых апытаньняў?|Ці магу я паўторна адсылаць прапановы зь мінулых апытаньняў?]]»