Старонкам Вікіпэдыі патрэбныя здымкі-2021/Удзельнічаць

This page is a translated version of the page Wikipedia Pages Wanting Photos 2021/Participate and the translation is 100% complete.

Старонкам Вікіпэдыі патрэбныя здымкі-2021

Хатняя Разьдзелы-ўдзельнікі Каманда арганізатараў Удзельнічаць Вынікі Рэсурсы ЧаП і правілы кампаніі
Кампанія #WPWP 2021 пачынаецца 1 ліпеня!

Хачу дадаваць выявы ў артыкулы

Чаму мне трэба ўдзельнічаць?

Тысячам артыкулаў Вікіпэдыі рознымі мовамі патрэбнае ілюстраваньне выявамі. Тысячы артыкулаў ангельскай Вікіпэдыі ўвогуле ня маюць выяваў. Уявіце, каб кожны ўдзельнік Вікіпэдыі аддаў пяць хвілінаў на ўстаўку ў артыкул аднае выявы!

Маеце тэматычную катэгорыю з выявамі, якая, па-вашаму, выкарыстоўваецца недастатне?

Вы ўжо знайшлі катэгорыю фатаздымкаў па цікавай тэме? Спасылкі ніжэй патлумачаць, як дадаць выяву ў артыкул Вікіпэдыі:

Ня ведаеце, як знайсьці артыкулы без выяваў?

Шукаеце артыкулы, якім бракуе выяваў? Мы сабралі некаторыя карысныя рэсурсы.

Хочаце зрабіць больш?

Стварайце новыя артыкулы пад якасныя выявы на свой выбар. Чытайце пра пошук якасных выяваў.

Я хачу арганізаваць #WPWP

Хочаце арганізаваць кампанію #WPWP у сваёй геаграфічнай, тэматычнай ці моўнай супольнасьці?

WPWP спрабуе зьменшыць прагал у тэксьце з дапамогай выяваў, назапашаных у розных штогадовых тэматычных конкурсах і вандроўках, арганізаваных апошнімі гадамі. Зь ягонай дапамогай супольнасьці могуць прыцягнуць новых удзельнікаў, паколькі для дадаваньня фатаздымкаў у артыкулы Вікіпэдыі дастаткова ўсяго некалькіх крокаў. Адным з плюсаў арганізацыі WPWP ёсьць шэфства над навакамі ў працэсе іхняга рэдагаваньня з факусаваньнем на сэнс зьместу.

Не забывайце дадаваць цэтлік #WPWP у апісаньне рэдагаваньняў! Зьвярніце ўвагу, што апісаньне ТРЭБА дадаваць для ўсіх сваіх рэдагаваньняў

Кампанія WPWP у моўным разьдзеле

Тут знаходзіцца сьпіс моўных разьдзелаў, дзе ладзіцца кампанія WPWP. Сьмела дадавайце спасылку на старонку ў вашым моўным разьдзеле, калі яна існуе

2020
2021

Крыніцы