Вікіманія-2019

This page is a translated version of the page Wikimania 2019 and the translation is 62% complete.
Outdated translations are marked like this.
Other languages:
Bahasa Indonesia • ‎Deutsch • ‎English • ‎Esperanto • ‎Hausa • ‎Ido • ‎asturianu • ‎azərbaycanca • ‎dansk • ‎español • ‎euskara • ‎français • ‎italiano • ‎magyar • ‎polski • ‎português do Brasil • ‎suomi • ‎svenska • ‎беларуская (тарашкевіца)‎ • ‎български • ‎русский • ‎עברית • ‎اردو • ‎العربية • ‎سنڌي • ‎فارسی • ‎پښتو • ‎हिन्दी • ‎ქართული • ‎中文 • ‎日本語 • ‎한국어

Папярэднюю інфармацыю па Вікіманіі-2019 можна знайсьці ў вікі Вікіманіі альбо (па-швэдзку) ў вікі Вікімэдыі Швэцыі. 14—18 жніўня 2019.

Wikimania.svg


The following discussion is closed. Please do not modify it. Subsequent comments should be made in a new section.

Вікіманія-2019 будзе 15-й канфэрэнцыяй Вікіманіяй — штогадовай сустрэчай міжнароднай супольнасьці Вікімэдыі. Кіроўны камітэт Вікіманіі і Фундацыя Вікімэдыі шукаюць заахвочаныя водгукі ад зацікаўленых удзельнікаў на 2019. Гэта Не працэс адбору, як было ў мінулых Вікіманіях. Мы намагаемся, каб гэта быў спрошчаны, менш працаёмкі працэс для зацікаўленых бакоў. Вам ня трэба мець зарэзэрваваную пляцоўку, падрыхтаваныя дамовы ці чаргу выстраеных спонсараў (ніжэйпададзеныя фактары дадуць вам пэўныя ідэі пра мінімальныя патрабаваньні, неабходныя для правядзеньня Вікіманіі і пра мінімальныя патрабаваньні да прымаючага боку/арганізацыі).

Мы будзем прымаць ва ўлік дадатковыя фактары пра патэнцыйныя мясьціны/арганізатараў, асабліва кошты, даступнасьць, бясьпеку і здольнасьці каманды арганізатараў. Калі ласка, улічыце наступнае:

  • Канфэрэнцыя мусіць ладзіцца ва ўстанове побач з параўнальна недарагім пражываньнем (альбо нават непасрэдна ў гатэлі ці гуртажытку)
  • Месца пражываньня мусіць знаходзіцца ў пешай адлегласьці і быць прымальным па кошце, чыстым і бясьпечным (альбо для ўдзельнікаў можа быць забясьпечаная дастаўка зь месца пражываньня да месца канфэрэнцыі)
  • прымальны кошт праезду да пляцоўкі (міжнародныя пералёты ў абодва бакі, працягласьць паездкі)
  • Набліжанасьць да міжнароднага аэрапорту
  • Канфэрэнцыя мусіць быць праведзеная ў пэрыяд ліпеня-жніўня. Канфэрэнцыя не ўкладаецца ў выходныя; звычайна ладзіцца з чацьвярга да нядзелі (пры канчатковым удакладненьні датаў будуць улічвацца рэлігійныя сьвяты).
  • неабходная валянтэрская каманда арганізатараў, складзеная зь людзей, шчыльна задзейнічаных у праектах руху Вікімэдыі; гэтая каманда будзе адказнай за праграму канфэрэнцыі, прыцягваньне валянтэраў і спонсараў, мясцовую рэкляму і шчыльнае супрацоўніцтва цягам году з камандай ФВМ (Фундацыя возьме на сябе большасьць лягістычных пытаньняў)
  • Сьпіс усіх ранейшых удзелаў у правядзеньні сходаў
  • Апісаньне, чаму гэтае места/краіна — прыдатная пляцоўка для Вікіманіі
  • Мэта/бачаньне таго, як канфэрэнцыя можа паўплываць на праект ці праблему, важную для каманды/краіны
  • Лёгкасьць атрыманьня ўезных візаў у краіну для большасьці ўдзельнікаў (больш падрабязна можна абмеркаваць з нашым кіраўніком падзеяў)
  • Асабістая бясьпека ўдзельнікаў (напрыклад, прыязнае асяродзьдзе/культура незалежна ад сэксуальнай арыентацыі асобы, расы, узросту, стаці, становішча, інваліднасьці і да т. п.)
  • Пляцоўка канфэрэнцыі мусіць разьмясьціць ад 600 да 1400 удзельнікаў у залежнасьці ад месцазнаходжаньня (галоўная заля пляцоўкі мусіць быць найбольшай для зьмяшчэньня ўсіх удзельнікаў ключавых абмеркаваньняў) і быць вольнай ці прымальнага кошту
  • Гнуткія месцы правядзеньня, якія могуць зьмясьціць некалькі розных плыняў на пяць дзён
  • Месца сустрэчы, прывабнае для камунікацыі і недалёкае ад рэстаранаў, транспарту і да т. п.
  • Харчовае мэню, якое мусіць улічваць харчовыя перавагі (напрыклад, вэгетарыянскае, безглютэнавае)
  • Выдатная інфраструктура сеткі, асабліва бяздротавая сетка прамысловых магутнасьцяў.

Калі вы зацікаўленыя ў абмеркаваньні магчымасьцяў і супрацоўніцтве з кіраўніком падзеяў ФВМ у падрыхтоўцы заявы на прыём і арганізацыю Вікіманіі-2019, калі ласка, скантактуйцеся з eyoung(_AT_)wikimedia.org да 15 кастрычніка. Калі ласка, выкажыце ніжэй сваю зацікаўленасьць. Не займайцеся ў гэтым месцы падрыхтоўкай прапановы ці заявы. А таксама, калі ведаеце асобу ці групу, зь якімі нам варта зьвязацца наконт правядзеньня, дык таксама заахвочваем да намінаваньня. Кіроўны камітэт і ФВМ спадзяюцца прыняць рашэньне ў пачатку 2018.

Дзякуем! —EYoung (WMF) (talk) 19:14, 11 верасьня 2017 (UTC)


The above discussion is preserved as an archive. Please do not modify it. Subsequent comments should be made in a new section.

Выказаныя зацікаўленасьці (запісвайце тут)

Асоба/Каманда; Месцазнаходжаньне; Пажаданы год; Пазначце, калі вы зьвязаліся з ФВМ, як апісана вышэй.

  • Вікімэдыя Армэнія; Ерэван; 2019; Адасланы э-мэйл да Ellie. —SusikMkr (talk) 04:54, 13 верасьня 2017 (UTC)
  • Вікімэдыя Швэцыя; Стакгольм; 2019; Адасланы э-мэйл і размова з Ellie. —John Andersson (WMSE) (talk) 06:41, 13 верасьня 2017 (UTC)
  • Вікімэдыя Аўстралія; Пэрт; 2019; Э-мэйл адасланы да Ellie. —Gnangarra (talk) 10:46, 13 верасьня 2017 (UTC)
  • Удзельніка Cekli829; вёска Джэк, Азэрбайджан; 2019; Адасланы э-мэйл да Ellie. —►Cekli829 18:16, 13 верасьня 2017 (UTC)
  • Вікімэдыя Чэхія; Прага; 2019; Адасланы э-мэйл да Ellie. —Vojtěch Dostál (talk) 13:06, 24 верасьня 2017 (UTC)



Вікіманія: 2005: старонка / бачына | 2006: старонка / бачына | 2007: старонка / бачына | 2008: старонка / бачына | 2009: старонка / бачына | 2010: старонка / бачына | 2011: старонка / бачына | 2012: старонка / бачына | 2013: старонка / бачына | 2014: старонка / бачына | 2015: старонка / бачына | 2016: старонка / бачына | 2017: старонка / бачына | 2018: старонка / бачына | 2019: старонка / бачына | 2020: старонка (+/-)