Старонкам Вікіпэдыі патрэбныя здымкі-2021/ЧаП і правілы конкурсу

This page is a translated version of the page Wikipedia Pages Wanting Photos 2021/FAQ and Contest Rules and the translation is 74% complete.
Outdated translations are marked like this.

Старонкам Вікіпэдыі патрэбныя здымкі-2021

Хатняя Разьдзелы-ўдзельнікі Каманда арганізатараў Удзельнічаць Вынікі Рэсурсы ЧаП і правілы кампаніі
Кампанія #WPWP 2021 хутка пачнецца!

Ніжэй знаходзіцца сьпіс пытаньняў і адказаў.

П1. Рэгістрацыя для ўдзельнікаў супольнасьці абавязковая ці добраахвотная?
Рэгістрацыя неабавязковая, па жаданьні. Удзельнікам дастаткова проста дадаваць цэтлік #WPWP у апісаньне зьмяненьняў усіх артыкулаў, палепшаных выявамі. Аднак некаторыя супольнасьці Вікімэдыі, якія арганізуюць мясцовыя кампаніі WPWP, могуць патрабаваць рэгістрацыі. Незарэгістраваныя ў такіх супольнасьцях удзельнікі могуць не атрымаць прыз ад мясцовых арганізатараў, але ўсё адно змогуць пазмагацца за міжнародную ўзнагароду.
П2. Карыстаючыся інструмэнтам FIST, я часта знаходжу выявы ў Вікіпэдыях спэцыфічнымі мовамі. Ці існуе магчымасьць перанесьці гэтыя выявы ў Вікісховішча, каб яны сталі даступнымі ва ўсіх праектах?
Перанесьці гэтыя выявы ў Вікісховішча можна толькі пры ўмове, што іхняя ліцэнзія сумяшчальная зь ліцэнзіяй(-мі) Вікісховішча (CC-0, CC-BY або CC-BY-SA) без аніякіх абмежаваньняў. Некаторыя разьдзелы Вікіпэдыі дапускаюць выкарыстаньне выяваў на ўмовах добрасумленнага выкарыстаньня, а гэта не дапускаецца ліцэнзіямі Вікісховішча.
П3. Ці можна загружаць у Вікісховішча выявы на ўмовах добрасумленнага выкарыстаньня?
Некаторыя разьдзелы Вікіпэдыі (напрыклад, беларуская) дапускаюць выкарыстаньне выяваў на ўмовах добрасумленнага выкарыстаньня. Іх можна выкарыстоўваць толькі ў гэтых разьдзелах Вікіпэдыі, і там яны будуць улічвацца ў конкурсе.
П4. Ці абавязкова ўдзельнікі павінны дадаваць #WPWP у апісаньне рэдагаваньняў усіх артыкулаў, палепшаных выявамі?
Так, удзельнікі павінны дадаваць цэтлік #WPWP у апісаньне рэдагаваньняў усіх артыкулаў, палепшаных выявамі. Прачытайце, калі ласка: Парады па выкарыстаньні цэтлікаў кампаніі WPWP

Правілы кампаніі


Выявы павінны быць дададзеныя між 1 ліпеня і 31 жніўня 2021.

Па колькасьці файлаў, якія можна выкарыстаць, абмежаваньняў няма. Але існуюць розныя катэгорыі прызоў (глядзіце ніжэй). Аднак не нявечце артыкулы Вікіпэдыі фатаздымкамі. Дадавайце выявы толькі ў артыкулы, дзе іх няма.

Выява павінна быць апублікаваная пад вольнай ліцэнзіяй ці як грамадзкі набытак. Магчымыя ліцэнзіі: CC-BY-SA 4.0, CC-BY 4.0, CC0 1.0.

Для ўдзелу трэба быць зарэгістраваным у любым праекце Вікімэдыі. Увайдзіце або стварыце новы ўліковы запіс у Вікіпэдыі (можаце стварыць запіс у любым моўным разьдзеле Вікіпэдыі ды карыстацца ім ва ўсіх праектах Вікімэдыі). Сьпіс усіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі можна знайсьці тут.

Благія ці няякасныя выявы ў цэлым непажаданыя.
  1. Подпіс і апісаньне выявы павінны быць зразумелымі і прыдатным для артыкулу;
  2. Усе дададзеныя выявы павінны мець подпіс з апісаньнем, пра што гэтая выява;
  3. Выявы патрэбна разьмяшчаць у прыдатным месцы артыкулу;
  4. Не дадавайце фатаздымкі ў артыкулы тымі мовамі, якімі вы не валодаеце. Удзельнікі, якія пастаянна дадаюць непадпісаныя, непрыдатныя ды пад. выявы, могуць быць дыскваліфікаваныя.

У апісаньні зьмяненьняў усіх артыкулаў, куды дадаваліся выявы, удзельнікі павінны ў дадатак да апісаньня самога рэдагаваньня дадаваць цэтлік #WPWP, напрыклад: „Даданьне выявы ў шаблён-картку“ #WPWP. Не ўстаўляйце цэтлік (#WPWP) у артыкул. Глядзіце, калі ласка: Парады па выкарыстаньні цэтлікаў кампаніі WPWP