Аддзелы Вікіруху/Сьпіс рассылкі аддзелаў
Да распрацоўкі Сьпіса рассылкі аддзелаў сябры ўправаў аддзяленьняў «Вікімэдыі» маглі падтрымліваць зносіны празь Сьпіс рассылкі аддзяленьняў. Зьмяненьні ва ўзор аддзелаў Вікіруху ў 2012 годзе прынесьлі 2 новыя ўзоры сяброўскіх аддзелаў — тэматычныя арганізацыі і суполкі ўдзельнікаў. Даданьне гэтых узораў таксама прынесла прагу большага ліку пляцовак для спрыяньня гутарцы між усімі аддзеламі. Сьпіс рассылкі аддзелаў распрацавалі ў якасьці такой пляцоўкі, каб дапамагчы аблегчыць такую гутарку.
Сьпіс рассылкі аддзелаў прызначаецца быць месцам для абмеркаваньня аддзеламі Вікіруху датычных іх справаў, апавяшчэньня іншых аддзелаў і супрацы ў дзейнасьці і падзеях усёй супольнасьці.
Прыклады такіх абмеркаваньняў могуць улучаць, але дакладна не абмежаваныя ніжэйпададзеным:
- Абмеркаваньні справаў Вікіруху, датычных аддзелаў.
- Забесьпячэньне падтрымкі ў справах і пры выкліках, зь якімі аддзелы сутыкаюцца.
- Плянаваньне такой дзейнасьці ўсёй супольнасьці, як «Вікі любіць славутасьці», выбары ў Фундацыі «Вікімэдыя» або Вікіпэдыя 15.
- Супраца ў такой дзейнасьці аддзелаў, як супольныя Вікімаратоны або рэгіянальныя нарады.
- Абвяшчэньне справаздачы, допісаў у блогу або іншых паведамленьняў ад аддзелаў.
- Распаўсюд зьвестак Камітэтам аддзелаў ад Фундацыі «Вікімэдыя».
Сьпіс рассылкі аддзелаў прызначаецца для правадыроў аддзелаў Вікіруху. У сьпісе адсутнічаюць прадстаўнікі Фундацыі «Вікімэдыя», акрамя сябраў(-овак) Камітэту аддзелаў, якія ёсьць добраахвотнікамі, што працуюць з аддзеламі руху.
Кожнаму аддзелу Вікіруха выдзеленыя тры месцы ў сьпісе рассылкі. Аддзелы могуць зьвязацца з Камітэтам аддзелаў, каб папрасіць дадатковыя месцы.
Далучыцца да сьпіса рассылкі:
- Даслаць электронную пошту ўласьнікам сьпіса рассылкі (
affiliates-ownerlists.wikimedia.org
), што пацьвярджае тое, які аддзел Вікіруху Вы прадстаўляеце.- Калі ласка, зьмясьціце зьвесткі пра тое, каго Вы замяняеце, калі належыць.
- Вы можаце таксама падпісацца праз паштальёна. Калі ласка, зрабіце гэта пасьля электроннага ліста да ўласьнікаў сьпіса.
- Вы ня зможаце атрымаць доступ да сьпісу, пакуль яго ўласьнік не зацьвердзіць Вас.