Аддзелы Вікіруху/Часта задаваныя пытаньні
Агульныя пытаньні
У чым сэнс аддзелаў?
Аддзелы Вікіруху існуюць, каб спрыяць задачам «Вікімэдыі». Дзеля гэтага яны займаюцца шырокім колам дзейнасьці, што ўлучае наступнае ў залежнасьці ад мадэлі залучанасьці, хоць і не абмяжоўваецца гэтым:
- Прасоўваньне праектаў «Вікімэдыі», каб новыя і розныя людзі далучаліся да іх або выкарыстоўвалі іх (навукоўцы, дасьледчыкі, студэнты, школы і бібліятэкі).
- Дасьледаваньне і дамаўляньне пра супольніцтва на маральнай або фінансавай падставе дзеля падтрымкі праектаў «Вікімэдыі».
- Дапамога староньнім арганізацыям выкарыстаць зьмест «Вікімэдыі», магчыма для іх уласнай выгады (то бок дапамогу выдаўцам Вікічыталак мясцовай гісторыі і лічбавых відэакружэлак Вікіпэдыі на дадзенай мове)
- Ладжаньне мясцовых і краёвых мерапрыемстваў і пачынаньняў (то бок удзел у прафэсійных выставах, правядзеньне вечарынаў Вікіпэдыі і чытаньне лекцыяў).
- Дбаньне пра стасункі з грамадзкасьцю і засьценны ўплыў на грамадзкую палітыку ў дадзенай краіне або прадметнай галіне, а таксама прадстаўленьне прэсе суразмоўцы зь іх культуры і на іх роднай мове.
- Упаўнаважваньне на падаткаабкладаныя ахвяраваньні ў краіне, дзе яны знаходзяцца (калі прымяніма).
- Прасоўваньне вольных матэрыялаў і вікікультуры ў іх адпаведным полі дзеяньня.
Якія аддзелы існуюць?
Глядзіце найбольш сучасны сьпіс існых аддзелаў.
Якія адрозьненьні між узорамі аддзелаў Вікіруху?
Адрозьненьні між узорамі прызначаюцца для падтрымкі непаўторных патрэбаў розных відаў аддзелаў. Выгады, якія надаюцца ў адмысловых узорах, прызначаюцца для падтрымкі непаўторных чаканьняў ад супольнасьці таго ўзору.
- Узор аддзяленьняў прызначаецца для суполак занятых вікімэдыйцаў
- Засяроджаных на адмысловым геаграфічным абшары
- Якія паказваюць шматлікую пазасеткавую і анлайн-дзейнасьць.
- Якія займаюцца і наглядаюць за стасункамі з грамадзкасьцю або грамадзкай палітыкай ад імя Вікіруху ў геаграфічным абшары свайго засяроджаньня
- Якія магчыма патрабуюць пастаяннага штогадовага фінансаваньня для падтрымкі штатнай сядзібы
Са здольнасьцю спраўляцца як з узрослымі чаканьнямі супольнасьці, гэтак і з патрабаваньнямі да дзейнасьці і справаздачнасьці
- Узор тэматычнай арганізацыі распрацавалі для суполак занятых вікімэдыйцаў
- Засяроджаных на адмысловай прадметнай галіне
- Якія паказваюць шматлікую пазасеткавую і анлайн-дзейнасьць
- Якія займаюцца і наглядаюць за стасункамі з грамадзкасьцю або грамадзкай палітыкай ад імя Вікіруху ў галіне свай засяроджанасьці
- Якія магчыма патрабуюць пастаяннага штогадовага фінансаваньня для падтрымкі штатнай сядзібы
- Са здольнасьцю спраўляцца як з узрослымі чаканьнямі супольнасьці, гэтак і з патрабаваньнямі да дзейнасьці і справаздачнасьці
- Узор суполкі ўдзельнікаў распрацавалі для суполак занятых вікімэдыйцаў
- Засяроджаных на ўсялякай агульнай прадметнай або геаграфічнай вобласьці
- Якія паказваюць усялякі лік пазасеткавай або анлайн-дзейнасьці
- Зацікаўленых у больш легкаважным узоры
Ці ёсьць герархія між узорамі аддзелаў?
Не. Аддзелы здольныя перамяшчацца між узорамі. Ад іх патрабуецца супольна працаваць адно з адным, каб дасягаць задачаў Вікіруху. Выгады, забясьпечаныя адмысловымі ўзорамі, прызначаюцца для падтрымкі непаўторных чаканьняў супольнасьці таго ўзору і не ўзвышаюць іх над іншымі аддзеламі. Узоры вікізалучанасьці прызначаюцца для забесьпечэньня выбару ў падтрымцы суполак, а не заўсёднасьці гэтай падтрымкі.
Пытаньні датычна аддзяленьня
Што такое аддзяленьні «Вікімэдыі»?
Аддзяленьні «Вікімэдыі» — незалежныя арганізацыі, заснаваныя дзеля падтрымкі і прасоўваньня праектаў «Вікімэдыі» ў межах вызначанага геаграфічнага краю дзяржаўнага або абласнога памеру. Яны імкнуцца ўпаўнаважыць і прыцягнуць людзей па ўсім сьвеце да збору і распрацоўкі адукацыйнага зьместу пад вольнай ліцэнзіяй або ў грамадзкім набытку, а таксама да дзейнага яго распаўсюду па ўсім сьвеце, як і Фундацыя «Вікімэдыя».
- Узор аддзяленьням распрацавалі для суполак занятых вікімэдыйцаў
- Засяроджаных на адмысловым геаграфічным абшары
- Якія паказваюць шматлікую пазасеткавую і анлайн-дзейнасьць
- Якія займаюцца і наглядаюць за стасункамі з грамадзкасьцю або грамадзкай палітыкай ад імя Вікіруху ў геаграфічным абшары свайга засяроджаньня
- Якія магчыма патрабуюць пастаяннага штогадовага фінансаваньня для падтрымкі штатнай сядзібы
- Са здольнасьцю спраўляцца як з узрослымі чаканьнямі супольнасьці, гэтак і з патрабаваньнямі да дзейнасьці і справаздачнасьці
Аддзяленьні грунтуюцца на мове або геаграфіі?
Аддзелы абапіраюцца на месцазнаходжаньне, хоць гэта не выключае людзей па-за вызначаным абшарам ад далучэньня да аддзяленьня на іх выбар у залежнасьці ад іх мовы і блізкасьці. Мясцовае аддзяленьне ня мае абапірацца толькі на адну мову, але мае ўлучаць зацікаўленых людзей з рознымі афіцыйнымі мовамі ў краінах, дзе ёсьць некалькі такіх моваў.
Ці могуць аддзяленьні мець супольныя геаграфічныя абшары?
Звычайна, не. Геаграфічны прастор ёсьць непаўторным для кожнага аддзяленьня. Аднак суполкі ўдзельнікаў могуць мець супольныя з аддзяленьнямі геаграфічныя абшары.
Пытаньні датычна тэматычнай арганізацыі
Што такое тэматычныя арганізацыі «Вікімэдыі»?
Тэматычныя арганізацыі «Вікімэдыі» — незалежныя некамэрцыйныя арганізацыі, заснаваныя для падтрымкі і прасоўваньня праектаў «Вікімэдыі» ў межах вызначанай галіны засяроджаньня. Яны імкнуцца ўпаўнаважыць і прыцягнуць людзей па ўсім сьвеце да збору і распрацоўкі адукацыйнага зьместу пад вольнай ліцэнзіяй або ў грамадзкім набытку, а таксама да дзейнага яго распаўсюду па ўсім сьвеце, як і Фундацыя «Вікімэдыя». Тэматычныя арганізацыі выкарыстоўваюць назву, што выразна зьвязвае іх зь «Вікімэдыяй», і надзяляюцца правам выкарыстоўваць таварныя знакі «Вікімэдыі» для сваіх працы, агалошваньня і збору сродкаў.
- Узор тэматычных арганізацыяў распрацавалі для суполак занятых вікімэдыйцаў
- Засяроджаных на адмысловай прадметнай галіне
- Якія паказваюць шматлікую пазасеткавую і анлайн-дзейнасьць
- Якія займаюцца і наглядаюць за стасункамі з грамадзкасьцю або грамадзкай палітыкай ад імя Вікіруху ў галіне свай засяроджанасьці
- Якія магчыма патрабуюць пастаяннага штогадовага фінансаваньня для падтрымкі штатнай сядзібы
- Са здольнасьцю спраўляцца як з узрослымі чаканьнямі супольнасьці, гэтак і з патрабаваньнямі да дзейнасьці і справаздачнасьці
Тэматычныя арганізацыя грунтуюцца на мове або прадметах?
Тэматычныя арганізацыі абапіраюцца на разнастайныя прадметы, у тым ліку на мову, шматэтнічныя краі або зьместавыя прадметы.
Ці могуць тэматычныя арганізацыі мець супольныя прадметныя галіны?
Звычайна, не. Адмысловы прадметны прастор ёсьць непаўторным для кожнай тэматычнай арганізацыі. Магчыма, каб шматлікія тэматычныя арганізацыі засяроджваліся на адмысловым прадметным прасторы ў межах аднолькавай шырэйшай галіны. Аднак суполкі ўдзельнікаў могуць мець супольныя з тэматычныя арганізацыямі прадметныя галіны. Аддзелы заахвочваюцца пазьбягаць падвойнай працы і ад іх чакаецца супольная праца.
Пытаньні датычна суполкі ўдзельнікаў
Што такое Вікісуполкі ўдзельнікаў?
Вікісуполкі ўдзельнікаў прызначаюцца быць простымі і гнуткімі аддзеламі, што служаць выбарам між аддзяленьнем і тэматычнай арганізацый, якія патрабуюць больш фармальнасьцяў. Суполкі ўдзельнікаў высока цэняцца ў якасьці роўных гульцоў у Вікіруху. Яны прызначаюцца для ўпаўнаважваньня і прыцягненьня людзей з усяго сьвету на збор і распрацоўку адукацыйнага зьместу пад вольнай ліцэнзіяй або ў грамадзкім набытку, а таксама для яго дзейснага распаўсюду па ўсім сьвеце.
- Узор суполкі ўдзельнікаў распрацавалі для суполак занятых вікімэдыйцаў
- Засяроджаных ва ўсялякай агульнай прадметнай або геаграфічнай вобласьці
- Якія паказваюць усялякі лік пазасеткавай або анлайн дзейнасьці
- Зацікаўленых у больш легкаважным узоры
На чым засяроджваюцца суполкі ўдзельнікаў?
Вікісуполкі ўдзельнікаў могуць мець усялякую засяроджанасьць на падтрымцы працы «Вікімэдыі». Гэта ўлучае геаграфічную і прадметную засяроджанасьць. Суполкі ўдзельнікаў могуць існаваць у межах палёў дзеяньня тэматычных арганізацыяў і аддзяленьняў. Аднак аддзелы заахвочваюцца пазьбягаць падвойнай працы і ад іх чакаецца сумесная праца.
Ці могуць суполкі ўдзельнікаў мець агульныя палі дзеяньня з аддзяленьнямі або тэматычнымі арганізацыямі?
Так. Суполкі ўдзельнікаў дзеляць геаграфічныя абшары з аддзяленьнямі і прадметнае поле з тэматычнымі арганізацыямі. Аднак аддзелы заахвочваюцца пазьбягаць падвойнай працы і ад іх чакаецца сумесная праца.
Ці могуць суполкі ўдзельнікаў падаваць на гранты?
Yes. Any type of affiliate is eligible to apply for a grant from the Wikimedia Community Fund.
Пытаньні пра дачыненьні аддзелаў з Фундацыяй «Вікімэдыя»
Хто ўзгадняе справы між аддзеламі і Фундацыяй?
Камітэт аддзелаў ёсьць першаснай кропкай сувязі між аддзеламі і Фундацыяй «Вікімэдыя».
Яны могуць быць першай кропкай сувязі для ўсіх зьвязаных з аддзеламі справаў улучна з падачай статутаў на ўхваленьне, запытам настаўленьня ў цяжкасьці або зваротнай сувязьзю наконт магчымай дзейнасьці, але не абмяжоўваюцца пералічаным. Камітэт або дасьць адказ, або дапаможа Вам зьвязацца з належнай сувязной асобай у «Вікімэдыі».
Ці прадстаўляюць аддзелы «Вікімэдыю» праўна?
Не, аддзелы не прадстаўляюць Фундацыю «Вікімэдыя» праўна. Яны ёсьць асобнымі і незалежнымі ўстановамі, адказнымі толькі за працу, якую выконваюць у сваёй правападлегласьці.
Разнастайныя пагадненьні могуць падпісвацца між кожным аддзелам і Фундацыяй «Вікімэдыя», каб, прыкладам, дазволіць ім выкарыстоўваць назву і эмблемы, але як аддзелы не прадстаўляюць Фундацыю «Вікімэдыя», так і Фундацыя «Вікімэдыя» не прадстаўляе ніякага аддзела.
Як адбываецца збор сродкаў аддзеламі і Фундацыяй?
Як асобныя ўстановы, аддзелам «Вікімэдыі» і Фундацыі «Вікімэдыя» варта паважаць законы краінаў знаходжаньня наконт спосабу збору сродкаў і таго, што яны робяць з сабранымі грашыма. Само сабою магчыма, што просты абмен гатоўкай ад адной установы да другой дазваляецца мясцовай падатковай уладай або не. Урэшце ўсе аддзелы і Фундацыя «Вікімэдыя» маюць аднолькавую мэту прасоўваньня і падтрымкі праектаў «Вікімэдыі». Аддзяленьні, тэматычныя арганізацыі і некаторыя суполкі ўдзельнікаў, як і Фундацыя, забавязаныя сваімі статутамі забясьпечыць дасягненьне гэтай мэты. Іх грошы маюць выдаткоўвацца на гэтую мэту.
Што калі мясцовыя праваахоўнікі зьвяжуцца з аддзелам дзеля зьвестак удзельнікаў?
Вы (аддзел) даводзіце ім:
Фундацыя «Вікімэдыя» вядзе Вікіпэдыю і іншыя бачыны «Вікімэдыі» ва ўсім сьвеце. Аддзел Вікіруху ёсьць адасобленай, незалежнай арганізацыяй, утворанай людзьмі, якія выкарыстоўваюць Вікіпэдыю і іншыя праекты «Вікімэдыі». Фундацыя не кіруе, не валодае і ня дзеіць аддзелам. Аддзел не адказвае за вядзеньне Вікіпэдыі або іншых бачынаў «Вікімэдыі» і ня мае доступу да зьвестак удзельнікаў. Фундацыя «Вікімэдыя» ёсьць належнай установай для накіраваньня ўсіх службовых запытаў па зьвесткі ўдзельнікаў. Вы можаце зьвязацца зь імі па адрасе:
Wikimedia Foundation c/o CT Corporation System 818 West Seventh Street Los Angeles, California 90017
Электронная пошта: legal wikimedia org
Мы разумеем, што ад Фундацыі «Вікімэдыя» можа запатрабавацца позва ў суд ЗША перш чым яна выдасьць зьвесткі ўдзельнікаў, але мы заахвочваем Вам размаўляць зь імі паўпрост, каб зразумець іх выклік.
Што калі з аддзелам зьвязваецца сябра ў пільным становішчы?
Калі ласка, апавясьціце сядзібны пэрсанал Фундацыі «Вікімэдыя» пра запіску наконт відавочнага самагубства, дамаганьне або пагрозу гвалту, як толькі іх прынялі, калі Ваш аддзел даведаўся пра беспасярэднюю пагрозу. Пэрсанал Фундацыі быў ключавым адказьнікам у папярэдніх выпадках.
Можна зьвязацца праз электронную пошту emergency wikimedia org, што перасылаецца некалькім падрыхтаваным супрацоўнікам, якія займаюцца такімі выпадкамі і даступныя для водгуку на надзвычайныя здарэньні нават пасьля гадзінаў звычайнай занятасьці. Гэта пажаданы спосаб данясеньня ў Фундацыю «Вікімэдыя» пра пагрозы шкоды. Тэлефанаваньне на сядзібу або электроннае ліставаньне на іншыя адрасы проста замарудзіць своечасовую дастаўку данясеньня да належнага пэрсанала. Фундацыя амаль заўжды неадкладна адкажа на Ваш электронны ліст, каб Вы ведалі, што яны працуюць над гэтым.
Пытаньні пра стварэньне аддзела
Хто можа заснаваць новую тэматычную арганізацыю або аддзяленьне?
Вам варта мець досьвед у садзеяньні любому з праектаў «Вікімэдыі», каб адкрыць новую тэматычную арганізацыю або аддзяленьне, і магчыма варта быць здольным дапісваць на мове краіны пражываньня, калі жадаеце заснаваць аддзяленьне. Вам варта быць гатовым заахвоціць і сабраць больш дзейных саўдзельнікаў з Вашай краіны, якія таксама зацікаўленыя і жадаюць удзельнічаць ва ўсёй працы, што спадарожнічае стварэньню юрыдычнай асобы, бо вядома, што адной асобы не дастаткова, каб стварыць паўнавартасную арганізацыю.
Істотна дапаможа, калі прынамсі адна з асобаў ужо займаецца абмеркаваньнем наконт Фундацыі «Вікімэдыя» і прынамсі адна асоба мае нейкі досьвед у прававых справах.
Вам варта быць суполкай зь 10—20 чалавек для самога стварэньня (гэта вядома выдатна, калі можаце знайсьці больш), нават калі мясцовыя законы патрабуюць меншага ліку.
Даведнікі па стварэньні аддзяленьняў і тэматычных арганізацыяў «Вікімэдыі» маюць больш дакладныя зьвесткі пра ход іх стварэньня.
Хто можа заснаваць новую суполку ўдзельнікаў?
Каб стварыць новую суполку ўдзельнікаў, усё што Вам насамрэч трэба — гэта прынамсі тры дзейныя саўдзельнікі Вікімэдыі з добрай рэпутацыяй, зацікаўленыя ва ўтварэньні суполкі, што працуе ў адзіным полі дзеяньня, такім як прадметная галіна, геаграфічны абшар, мова або праект «Вікімэдыі».
Даведнік па стварэньні Вікісуполак удзельнікаў зьмяшчае больш дакладныя зьвесткі пра ход стварэньня суполкі ўдзельнікаў.
Які праўны від аддзел мусіць мець?
Аддзяленьні і тэматычныя арганізацыі мусяць мець некамэрцыйны статус і трымацца мясцовага заканадаўства для такіх арганізацыяў у краінах, дзе ёсьць прыдатны для гэтага статус.
Ад суполак удзельнікаў не патрабуецца станавіцца юрыдычнымі асобамі, але яны могуць гэта зрабіць, калі мясцовыя законы таго патрабуюць або гэтак будзе лепш для падтрымкі дзейнасьці суполкі.
Ад усіх аддзелаў чакаецца, што яны ёсьць сяброўскімі арганізацыямі, якія дазваляюць зацікаўленым асобам далучыцца да аддзяленьня ў якасьці сябраў з правам голасу, але канчатковы праўны від мае абірацца з пункту гледжаньня найлепшага дасягненьня задачаў, падобных да задачаў «Вікімэдыі». Вы маеце абмеркаваць любыя пытаньні наконт падрабязнасьцяў з Камітэтаў аддзелаў.
Якую падрыхтоўку варта ажыцьцявіць з Фундацыяй «Вікімэдыя»?
Гэта лепш тлумачыцца ў даведніках па стварэньні аддзела. Вам таксама варта прыгледзіцца да патрабаваньняў да аддзелаў руху, каб мець ясьнейшае ўяўленьне наконт спадзяваньняў, калі станеце аддзелам Вікіруху.
Колькі каштуюць сяброўскія складкі?
Сяброўскія складкі залежаць ад рашэньня кожнага аддзела. Некаторыя аддзелы маюць адмысловыя зьніжкавыя складкі для навучэнцаў(-ак) і беспрацоўных.
Некаторыя аддзелы таксама абіраюць усталяваць цьвёрдыя складкі для карпаратыўных сябраў, тады як іншыя вырашаюць усталяваць іх для кожнага канкрэтнага выпадку.
Чаму ад тэматычных арганізацыяў і аддзяленьняў патрабуецца 2-гадовая дзейнасьць?
Суполкі мусяць мець 2 гады паказальных праграмных вынікаў да падачы заяўкі на прызнаньне тэматычнай арганізацыі. Пажадана, каб гэтая дзейнасьць ажыцьцяўлялася ў якасьці Вікісуполкі ўдзельнікаў.
Што азначае быць дзейным саўдзельнікам «Вікімэдыі» з добрай рэпутацыяй?
Дзеля задачаў прызнаньня аддзела Камітэт аддзелаў вызначае дзейнага(-ую) саўдзельніка(-цу) ў якасьці сябра(-оўкі) з 300 і больш праўкамі ў праекце «Вікімэдыі» пад улічаным уліковым запісам, што існуе з добрай славай у супольнасьці звыш 6 месяцаў (значыць, ён на бягучы момант не прыпынены або адсутнічае іншая перашкода для ўдзелу).
Ці робіць Камітэт аддзелаў выключэньні, бо мая суполка не падрыхтаваная?
Звычайна малаверагодна, што ўхваляць заяўку на тэматычную арганізацыю або аддзяленьне, што не адпавядае патрабаваньням. Аднак заахвочваем Вас паразмаўляць з Камітэтам аддзелаў пра асаблівыя абставіны Вашай суполкі.
Заяўка Вашай суполкі ўсё ж вітаецца, хоць і ня можа адпавядаць гэтым меркам, але нам патрэбна абгрунтаваньне таго, чаму Вы лічыце гэтыя меркі няважнымі для Вашага пачынаньня. Калі ласка, адкажыце на гэтыя 2 пытаньні ў Вашым абгрунтаваньні:
- Як Вашая суполка ўдзельнікаў дапаможа прызначэньню Вікіруха?
- Як тло сябраў-заснавальнікаў дапаможа посьпеху Вашай суполкі ўдзельнікаў?
Прыкладамі заявак, што могуць мець памоцнае тлумачэньне неадпаведнасьці меркам, ёсьць такія рэчы, як дасьледчыя суполкі або іншыя пачынаньні, якія не патрабаюць ад Вас быць дзейным(-ай) саўдзельнікам(-цай).
Калі ласка, улічвайце, што Камітэту аддзелаў спатрэбіцца больш часу на абмеркаваньне Вашай заяўкі (і яе спадзяванае ўхваленьне), калі Вы не адпавядаеце тром вышэйазначаным меркам. Гэта можа таксама ўлучаць больш зносінаў зь сябрамі-заснавальнікамі суполкі ўдзельнікаў, таму, калі ласка, сачыце за Вашымі ўваходнымі лістамі на пошце наконт гэтага прадмету, каб здолець на іх хутка адказаць.
Іншыя пытаньні
Дзе я магу даведацца больш пра кожны аддзел?
Усе цяперашнія аддзелы пералічваюцца на старонцы Аддзелы Вікіруху. Старонка зьмяшчае спасылкі на мэтавую вікі-старонку кожнага аддзела «Вікімэдыі». Гэтыя старонкі прызначаюцца для падачы зьвестак, карысных Вікіруху, у тым ліку будучым сябрам.
Вы таксама можаце захацець спытаць Камітэт аддзелаў.
Дзе я магу задаць дадатковыя пытаньні?
Калі ласка, зьвяжыцеся з Аддзелам камітэтаў, калі маеце пытаньні, не ахопленыя ў гэтых ЧаПах.