ВікіВясна-2016

This page is a translated version of the page Wikimedia CEE Spring 2016 and the translation is 81% complete.
Outdated translations are marked like this.

ВікіВясна-2016 — мерапрыемства, арганізаванае вікімэдыйцамі і вікіпэдыйцамі з рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, накіраванае на падтрымку стварэньня артыкулаў пра кожную краіну рэгіёну ў кожным з разьдзелаў Вікіпэдыі рэгіёну.

Яшчэ зусім нядаўна рэгіён ЦУЭ перажыў некалькі сумных Вёснаў, якія скончыліся непаразуменьнямі, раздраямі і расчараваньнямі (зьняцьце з пасады Дубчака ў красавіку 1969 дзеля спыненьня Праскай вясны, эскаляцыя канфлікту ў Нагорным Карабаху ўвесну 1988, актывізацыя Прыднястроўскага канфлікту ў сакавіку 1992, пачатак аблогі Сараева ў красавіку 1992 і, урэшце, вясна 2014 року, якая зазначыла пачатак вайны на Данбасе).

Задача ВікіВясны — у аб’яднаньні лякальных высілкаў дзеля зьбіраньня і распаўсюду вольных зьвестак пра культуру, традыцыі і людзей у кожным куточку рэгіёну; пашырэньні ведаў і разуменьні адзін аднаго; глябальным павелічэньні колькасьці і якасьці вольных ведаў пра рэгіён Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.

Праект ладзіцца з 21 сакавіка да 31 траўня. У гэты час у 21 разьдзеле Вікіпэдыі ладзяцца асобныя конкурсы па напісаньні ды паляпшэньні артыкулаў пра гісторыю, культуру і выбітных асобаў кожнай краіны-ўдзельніцы рэгіёну. Падрабязьней пра тэмы артыкулаў чытайце на старонцы структуры.

Конкурсы на месцах арганізоўваюцца лякальнымі прадстаўнікамі, і кожная супольнасьць мае свае ўласныя правілы. Кантактныя зьвесткі мясцовых каардынатараў знаходзяцца на старонцы кантактаў. Леташні конкурс паказаў, што арганізатары-дабраахвотнікі з розных разьдзелаў выцягнулі сваю ношу да канца. Мясцовыя каманды прапануюць сьпісы артыкулаў пра свае краіны, якія яны б хацелі бачыць перакладзенымі на ўсе магчымыя мовы рэгіёну, чым і зоймуцца рэдактары іншых разьдзелаў; такім чынам удзельнікі конкурсу змогуць самі абраць тэму, на якую яны хочуць стварыць артыкулы пра пэўную краіну рэгіёну.

Чым больш удзельнікаў — тым цікавей. Калі падчас конкурсу далучацца новыя краіны, мясцовыя арганізатары дапоўняць сьпіс задачаў — і ў добры шлях!


Міжнародныя арганізатары

Сьмела зьвяртайцеся да нас зь любымі пытаньнямі па ВікіВясьне!

Name Username Country Affiliation
Nikola Kalchev Лорд Бъмбъри Bulgaria Wikimedians of Bulgaria User Group
Vira Motorko Ата Ukraine Wikimedia Ukraine
Natalia Szafran-Kozakowska Magalia Poland Wikimedia Polska
Bekhruzbek Ochilov Lingveno Uzbekistan Esperanto and Free Knowledge

Technical support

CEE Spring would not have been possible without the three magicians from the East.

Username Bot name What does the bot do? Where does it write?
Base BaseBot Collects all statistics needed for the evaluation of the project and much more User:BaseBot/CEES/MMXVI
Александр Сигачёв Botik Collects the same data as last year and enables comparison Wikimedia CEE Spring 2016/Structure/Statistics
Voll, Jura1 Module and template for the article lists

Блёг і сацыяльныя сеткі

Прэс-рэлізы

Глядзіце таксама