Галасы пад пагрозай

This page is a translated version of the page Voices under Threat and the translation is 49% complete.

Вікімэдыя хоча бачыць сьвет, у якім кожны чалавек можа вольна дзяліцца ўсімі назапашанымі ведамі. Аднак жа ў сьвеце існуюць розныя праблемныя для рэдагаваньня рэгіёны. Шмат дзе існуюць уладары — афіцыйна ці неафіцыйна — якія хочуць кантраляваць веды. Гэта можа — а часам і выклікае — рознага кшталту праблемы для вікімэдыйцаў, якія вырашылі дзяліцца ведамі вольна. Адным з нашых спосабаў дапамогі ў такіх сытуацыях ёсьць вось гэты збор спасылак ад арганізацый, якія могуць вам прыдасца, калі вы хочаце ўдзельнічаць, знаходзячыся ў такім рэгіёне і сутыкаючыся з праблемамі.

Складана падтрымліваць людзей у падобных абставінах. Нейкія агульныя парады, накшталт трымацца бясьпекі ў інтэрнэце, пасуюць кожнаму. А вось некаторыя парады, што прыдатныя для аднаго рэгіёну, у іншым могуць быць непажаданымі. Перш чым карыстацца нейкім рэсурсам, уважліва вывучыце яго, каб пераканацца, што ён пасуе для вашай сытуацыі — толькі вам прымаць рашэньне пра ўзровень рызыкі, які гэта нясе. Варта таксама ведаць, што асобныя рэсурсы могуць абнаўляцца ня так хутка, як бы нам хацелася.

Можаце сьмела дзяліцца спасылкай на гэтую старонку з усімі, каму яна можа прыдасца.

Заўвага: гэтую старонку абслугоўвае каманда Даверу і бясьпекі. Яна вітае дапаўненьні гэтага сьпісу. Тым ня меней, нам патрэбна праверыць і дасьледаваць арганізацыі і рэсурсы перад унясеньнем іх сюды. Дадавайце прапановы на старонку абмеркаваньня, а мы іх разглядзім. Дзякуем!

Першыя крокі да захаваньня бясьпекі ў інтэрнэце

Ацэнка рызыкі

Кіраваньне асабовай інфармацыяй у інтэрнэце

Бясьпечная сувязь у інтэрнэце

Трэнаваньні

Неадкладная дапамога

Бясьпека прыладаў

Падрабязныя дапаможнікі

Фінансаваньне

Экстранае фінансаваньне

Доўгатэрміновае фінансаваньне

Дапамога ў пошуку зьніклых асобаў