На іншых мовах
  Уводзіны       Паведамленні       Камітэт       Тэсціраванне    


Абноўлена!

Далучаемся edit

Жадаеце далучыцца? У гэтым годзе пры правядзенні акцыі па збору сродкаў у Фонд “Вікімедыя” мы разлічваем на ўдзел супольнасці ў лакалізацыі паведамленняў (рэкламных лозунгаў) і ўпэўнены, што мы ўсе будзем прадстаўлены ў гэтай кампаніі. Прапаноўвайце свае банеры-паведамленні, уваходзце ў камітэт, дасылайце нам свае водгукі, рабіце праўку і рэдагаванне!

Прапаноўвайце і амяркоўвайце Уваходзце Тэсціраванне Пераклад
Прапаноўвайце вашыя асабістыя ідэі банераў і абмяркоўвайце банеры, якія выставілі іншыя ўдзельнікі. Уваходзце ў камітэт, каб дапамагаць! Высвятляйце, што ўжо было пратэсціравана і як яно працуе. Дапамагайце нам перакладаць існуючыя банеры-паведамленні і старонкі ахвяраванняў.

Пра кампанію па збору сродкаў у Фонд “Вікімедыя” 2010 edit

Як і папярэнія годы, кампанія рухаецца наперад дзякуючы банерным паведамленням, якія паказваюцца наверсе вэбсайтаў Вікімедыі. Банерныя паведамленні павінны адлюстроўваць дух і місію вікімедыйных праектаў. Кожны чацвер мы запускаем тэставую прыладу, з дапамогай якой мы выпрабоўваем розныя паведамленні, што прапануюцца чытачамі Вікімедыі, сябрамі супольнасці і пабочнымі асобамі, якія пажадалі дапамагчы. Разам мы выкладзем усе нашыя ідэі ў адзін кацёл і паглядзім, што ўсплыве на паверхню.


У гэтым годзе акцыі па збору сродкаў у Фонд “Вікімедыя” носіць характар супрацоўніцтва. Мы разумеем, што рэкламныя лозунгі, якія працуюць у ЗША, не заўсёды працуюць у астатнім свеце. Мы звяртаемся да супольнасці з просьбай далучацца да акцыі шляхам падачы банерных паведамленняў, распрацоўкі планаў і рэалізацыі самой кампаніі.


Асноўныя прынцыпы

  1. Банерныя паведамленні адлюстроўваюць, кім мы з’яўляемся. Яны прадстаўляюць каштоўнасці і добрапрыстойнасць праектаў і арганізацыі.
  2. Банерныя паведамленні разглядаюцца непрадузята, незалежна ад крыніцы – любое паданае паведамленне будзе ўзважана на роўных умовах з астатнімі (паведамленні, якія даслалі прафесіяналы, будуць разглядацца такім жа чынам, як і паданыя супольнасцю) і выпрабоўваюцца. Галоўны механізм для прыняцця рашэнняў па паведамленням палягае ў тым, што, па-першае, трэба атрымаць ацэнку ад шырокіх колаў супольнасці (уключаючы штатных супрацоўнікаў) і кансультантаў і, па-другое, пратэсціраваць дзейнасць гэтых паведамленняў.
  3. Рашэнні па банерным паведамленням прымаюцца насамрэч абгрунтавана. Адабраныя паведамленні праходзяць строгую праверку праз тэсціраванне і тыя, што не працуюць, не будуць выкарыстоўвацца далей. Метадалогія тэсціравання добра вызначана, і гэта забяспечвае нас прыдатнымі і прадуманымі сродкамі для прыняцця рашэнняў.
  4. Банерныя паведамленні аптымізуюцца. У выпадку, калі мясцовая суполка (аддзяленне, моўная суполка, праект) выявіць, што асобнае (прыдатнае) паведамленне працуе лепей у іхным асяроддзі, мы падтрымаем яго.


Падрабязней