Wikimedia Foundation elections/Board elections/2008/Committee/be-x-old

The election ended 21 June 2008. No more votes will be accepted.
The results were announced on 26 June 2008.
Выбары рады 2008
Арганізацыя

Камісія па выбарах у Раду павераных 2008 года займаецца арганізацыяй выбараў у рамках, дэлегаваных ёй Радай павераных, падпарадкоўваецца Радзе і можа даваць Радзе рэкамэндацыі адносна выбараў.

Склад edit

Чальцы камісіі прызначаныя Радай павераных для арганізацыі выбараў 2008 года ў Раду павераных і былі адабраныя зь ліку добраахвотнікаў за некалькі месяцаў да выбараў (гл. архіў самавылучэньня і пытаньняў (анг.)). Чальцы камісіі павінны быць рэдактарамі аднаго або больш праектаў фундацыі Вікімэдыя, не могуць быць чальцамі Рады павераных або кандыдатамі на выбарах, і не могуць галасаваць на выбарах Рады 2008 года.

15 сакавіка 2008 года Рада абвясьціла склад выбарчай камісіі на выбарах Рады павераных 2008 года. Чальцы камісіі пералічаныя ў ніжэйзгаданай табліцы:

Імя Мовы Месца пражываньня (часавы пояс)
Марыя Фануччы (Arria Belli) en, es, fr-3, it-2, ca-2 Куру, Француская Гвіяна (UTC-3)
Дэніэл Браянт (Daniel) en, is-3, ja-2 Адэлаіда, Аўстралія (UTC+9:30)
Джэсі Пламандон-Ўілард (Pathoschild) en, fr Манрэаль, Канада (UTC-5)
Ён Гаральд Сэбі (Jon Harald Søby) no, nb, nn-3, en-3, da-2, sv-2 Ерлан, Нарвэгія (UTC+1)
Кван Цін Чань (KTC) en, zh Эдынбург, Вялікабрытанія (UTC+0)
Марк Раян (Mark) en, it-2 Перт, Аўстралія (UTC+9)
Філіп Бодэт (Philippe) en Талса, ЗША (UTC-5)

Мэты edit

Камісія адказвае за плянаваньне і правядзеньне практычна ўсіх дэталяў выбараў у Раду. Так, камісія вызначае выгляд галасаваньня, патрабаваньні да выбарнікаў і патрабаваньні да кандыдатаў, складае і арганізуе ўсе афіцыйныя старонкі на Мета-Вікі, якія адносяцца да выбараў, правярае адпаведнасьць кандыдатаў і выбарнікаў усталяваным крытэрам, правярае галасы для прыбіраньня двойчы пададзеных галасоў і іншых праблем, і г.д.