Wikimedia Foundation elections/Board elections/2008/Committee/be-x-old
The results were announced on 26 June 2008.
Выбары рады 2008 |
---|
Арганізацыя |
Камісія па выбарах у Раду павераных 2008 года займаецца арганізацыяй выбараў у рамках, дэлегаваных ёй Радай павераных, падпарадкоўваецца Радзе і можа даваць Радзе рэкамэндацыі адносна выбараў.
Склад
editЧальцы камісіі прызначаныя Радай павераных для арганізацыі выбараў 2008 года ў Раду павераных і былі адабраныя зь ліку добраахвотнікаў за некалькі месяцаў да выбараў (гл. архіў самавылучэньня і пытаньняў (анг.)). Чальцы камісіі павінны быць рэдактарамі аднаго або больш праектаў фундацыі Вікімэдыя, не могуць быць чальцамі Рады павераных або кандыдатамі на выбарах, і не могуць галасаваць на выбарах Рады 2008 года.
15 сакавіка 2008 года Рада абвясьціла склад выбарчай камісіі на выбарах Рады павераных 2008 года. Чальцы камісіі пералічаныя ў ніжэйзгаданай табліцы:
Імя | Мовы | Месца пражываньня (часавы пояс) |
---|---|---|
Марыя Фануччы (Arria Belli) | en, es, fr-3, it-2, ca-2 | Куру, Француская Гвіяна (UTC-3) |
Дэніэл Браянт (Daniel) | en, is-3, ja-2 | Адэлаіда, Аўстралія (UTC+9:30) |
Джэсі Пламандон-Ўілард (Pathoschild) | en, fr | Манрэаль, Канада (UTC-5) |
Ён Гаральд Сэбі (Jon Harald Søby) | no, nb, nn-3, en-3, da-2, sv-2 | Ерлан, Нарвэгія (UTC+1) |
Кван Цін Чань (KTC) | en, zh | Эдынбург, Вялікабрытанія (UTC+0) |
Марк Раян (Mark) | en, it-2 | Перт, Аўстралія (UTC+9) |
Філіп Бодэт (Philippe) | en | Талса, ЗША (UTC-5) |
Мэты
editКамісія адказвае за плянаваньне і правядзеньне практычна ўсіх дэталяў выбараў у Раду. Так, камісія вызначае выгляд галасаваньня, патрабаваньні да выбарнікаў і патрабаваньні да кандыдатаў, складае і арганізуе ўсе афіцыйныя старонкі на Мета-Вікі, якія адносяцца да выбараў, правярае адпаведнасьць кандыдатаў і выбарнікаў усталяваным крытэрам, правярае галасы для прыбіраньня двойчы пададзеных галасоў і іншых праблем, і г.д.