WikiGap 2019 Minsk
Што такое WikiGap?
editW i k i G a p
Вікіпедыя з’яўляецца не толькі найбуйнейшай сусветнай энцыклапедыяй, але і ўнікальным праектам: яна ствараецца самімі ж карыстальнікамі. Веды — гэта сіла, і Вікіпедыя здольная пашырыць наша ўяўленне пра свет. Аднак у Вікіпедыі, якая з’яўляецца люстэркам грамадства ў цэлым, існуе дысбаланс паміж прадстаўленнасцю жанчын і мужчын — у Вікіпедыі больш артыкулаў пра мужчын, чым пра жанчын, таксама існуе няроўнасць у гендэрным складзе актыўных рэдактараў гэтага праекта. |
У энцыклапедыі ў чатыры разы больш артыкулаў пра мужчын, чым пра жанчын. Гэтая статыстыка адрозніваецца ў залежнасці ад краіны, але, нягледзячы на дробныя адрозненні, інфармацыі пра жанчын значна менш, чым пра мужчын, незалежна ад мовы, на якой Вы праглядаеце артыкулы ў Вікіпедыі. Мы хочам гэта змяніць. WikiGap — гэта мерапрыемства, падчас якога людзі з многіх краін свету збяруцца разам для пашырэння кантэнту і напісання артыкулаў для Вікіпедыі пра выдатных жанчын, якія прадстаўляюць розныя сферы жыцця. Мерапрыемства арганізавана Пасольствам Швецыі для пашырэння прадстаўніцтва жанчын у Вікіпедыі. У Беларусі WikiGap праводзіцца ўжо ў першы раз і сёлета пройдзе ў 27 красавіка ў Мінску. На працягу сакавіка — красавіка акцыя WikiGap адбудзецца ў некалькіх краінах свету. |
Швецыя з’яўляецца першай краінай у свеце, якая мае феміністычную знешнюю палітыку. Мы перакананыя, што гендэрная роўнасць — гэта справядліва і правільна, і што яна з’яўляецца галоўнай умовай ўстойлівых міру і бяспекі. Знешняя палітыка Швецыі звязаная з правамі жанчын, прадстаўніцтвам іх інтарэсаў і рэсурсамі. Дзякуючы #WikiGap мы хочам даць голас жанчынам. Мы стараемся павялічыць прысутнасць жанчын у Вікіпедыі. Разам мы спрабуем стварыць больш гендэрна роўны Інтэрнэт і нарэшце — больш гендэрна роўны свет. |
Майстар-клас па напісанні артыкулаў пра жанчын у Вікіпедыі WikiGap 2019 Minsk
Асноўныя мэты і задачы
edit- Напісанне біяграфічных энцыклапедычных артыкулаў пра жанчын;
- Прыцягненне новых аўтараў артыкулаў у Вікіпедыю.
Арганізатары
editМерапрыемства арганізавана Пасольствам Швецыі ў Беларусі і Супольнасцю Вікімедыя Беларусь.
Рэгламент
editПраграма
edit- Уводзіны ў праект WikiGap.
- Знаёмства ўдзельнікаў.
- Уводзіны ў Вікіпедыю (як ствараць і рэдагаваць артыкулы).
- Стварэнне новых артыкулаў.
- Падвядзенне вынікаў.
Удзельнікі
edit- Прыняць удзел у бясплатным майстар-класе могуць удзельнікі, якія падалі анлайн заяўкі на конкурс і былі адабраныя журы конкурса сумесна з прадстаўнікамі Пасольства Швецыі ў Беларусі.
- Кожны удзельнік прымае ўдзел у майстар-класе толькі з аднага ўліковага запісу ў Вікіпедыі.
Умовы ўдзелу
edit- Запоўніць анкету ўдзельніка
- Магчымасць быць на працягу ўсяго мерапрыемства
- Неабходна прынесці свой ноўтбук
- Бясплатны WiFi
Правілы
edit- Новыя артыкулы павінны быць напісаны на беларускай мове ў перыяд з 10:00 да 15:00 27 красавіка 2019 года.
- Конкурсныя артыкулы не павінны ўтрымліваць парушэнняў аўтарскіх правоў.
- За кожны створаны артыкул, які задавальняе патрабаванням, удзельнік атрымлівае 1 бал.
- За кожны створаны артыкул пра асобу, звязаную з Беларуссю, удзельнік атрымлівае 2 балы.
- За кожны створаны артыкул пра асобу, звязаную са Швецыяй, удзельнік атрымлівае 3 балы.
- Можна ствараць любы артыкул пра жанчын або выбраць са спісу прапанаваных.
Журы
edit- DobryBrat
- удакладняецца
- удакладняецца
Члены журы не прэтэндуюць на перамогу ў конкурсе, іх магчымы фармальны ўдзел прадыктаваны выключна імкненнем паказаць прыклад і аказаць маральную падтрымку ўдзельнікам конкурса.
Прызы
editПрызавы фонд прадстаўлены Пасольствам Швецыі ў Беларусі.
Удзельнікі, якія занялі 1, 2 і 3 месцы па суме набраных балаў за напісанне артыкулаў, узнагарождваюцца каштоўнымі ўзнагародамі. Абсалютны пераможца атрымае імянны дыплом, падпісаны Паслом Швецыі ў Беларусі.
Аўтар лепшага артыкула (па рашэнні Пасольства Швецыі ў Беларусі) будзе ўзнагароджаны асобна.
Вынікі
editУ майстар-класе прынялі ўдзел 20 чалавек. Былі створаны 23 артыкулы (значная частка са спісу прапанаваных да стварэння), у тым ліку:
- be:Ганна Ленгрэн
- be:Інгер Нільсан
- be:Марыяна Бернадот
- be:Лідзія Аляксандраўна Марозава
- be:Іда Бёр’ель
- be:Алена Сяргееўна Агарэлышэва
- be:Галіна Мікалаеўна Жураўлёва
- be:Перніла Хіндсефельт
- be:Ганна Вітлак
- be:Муа Марцінсан
- be:Астрыд Тротцыг
- be:Святлана Генадзьеўна Карасёва
- be:Ірына Валер’еўна Казакова
- be:Ганна Янсан
- be:Раіса Міхайлоўская
- be:Элізабэт Олін
- be:Ліліяна Фёдараўна Анцух
- be:Людміла Сямёнаўна Пеціна
- be:Святлана Калінкіна
- be:Вольга Генадзеўна Бурлакова
- be:Надзея Мікалаеўна Каткавец
- be:Сіла Наўман
- be:Таццяна Равяка
Адзін удзельнік майстар-класа пазней у 2020 годзе самастойна стварыў артыкул пра знакамітую беларускую жанчыну, яшчэ тры ўдзельнікі пазней самастойна ўносілі праўкі ў існуючыя артыкулы.