РацыяналізмEdit

Белампу, ты прагаласаваў супраць, і, як я бачу, працягваеш рабіць усё, што можаш, каб белвікі не "адбылася". Аднак, калі праект створаць, не трэба будзе больш ладзіць непатрэбных спрэчак на be.wiki, бо ў адміністрацыі будзе права забараніць афіцыйную рэвізію. У вас будзе свая некранутая "зямля абетаваная"; а ці не гэтага ты дамагаешся, пачынаючы лакальныя войны за правапіс? Я, безумоўна, разумею, жыццё зробіцца менш цікавым, калі за правапіс ужо не патрэбна змагацца будзе. Разумею я таксама тое, што Вікі - вельмі зручны пляц для паказвання сваёй пазіцыі, але вось не разумею - нашто душыць нас? Вось ты кажаш - ТАМ ёсць месца і для афіцыйных і для альтэрнатыўных, але бачыш, "афіцыйныя" не хочуць існаваць ТАМ, дык а ці можна "упрошваючы намілавацца" (насильно милым быть)? Да таго ж, на твой голас патрэбны 3 галасы іншых людзей. Паразважай хаця б крыху! Я, дарэчы б, разумеў, калі б "класічныя" галасавалі супраць ЗАБАРОНЫ свайго правапіса, аднак, такое жорсткасці да таго, каб існавалі іншыя, я ізноў жа не разумею. І яшчэ адзін адказ, я глянуў у ЖЧ - там аб "афіцыйных" склалася такое ўяўленне - гэта лукашысты, якія робяць толькі шкоду Беларусі. Але! ці насамрэч і ты думаеш, што гэта лукашысты прасоўваюць праект пра белвікі-1959? Павер, афіцыйныя ўлады і афіцыйныя ідэёлагі б месяц не марудзілі, і забяспечылі б сабе перамогу яшчэ ў першы дзень, рэсурсаў для ажыццяўлення гэтага ў іх дастаткова. Калі ты лічыш, што тое, што я сказаў, ёсць лагічным і не шкодным для Беларусі, калі ласка, прыбяры голас, дай мне і іншым права існаваць. -- 82.209.208.182 15:34, 27 August 2006 (UTC)

Я так разумею, гэта Antoś? Зразумей, уласна я ня супраць афіцыйнага правапісу, дакладней кажучы, ён мне вельмі не падабаецца, але ж ён існуе і пазбавіцца яго (нажаль) пакуль што нельга, прынамсі, без падтрымкі на ўзроўні дзяржавы. А яна, як ты бачыш, ня вельмі спрыяе разьвіццю беларускай мовы, нават у тым выглядзе, які ён ёсьць зараз (я маю на ўвазе рэдакцыю-1959). Ты мог заўважыць, што я не перашкаджаю тым аўтарам, якія пішуць наркамаўкаю. Калі ўласна я рэдагую артыкул у афіцыйным правапісе, я прытрымліваюся яго (правапісу) правілаў. Іншая справа, што некаторыя прыхільнікі "афіцыйнага" правапіса насамрэч кепска ведаюць мову нават ў сваёй норме і выпраўляюць усё, што ня ведаюць, бо лічаць гэта "тарашкевіцкім". Гэта няправільна. А ўвогуле, я супраць падзелу Вікіпэдыі, супраць падзелу суполкі. Бо ў нас і так шмат праблем ёсьць. Той жа Міхаіл Мураўёў - не разумею, чаго Аляксандар Амельчанка так прычапіўся да яго? Нават расейцы Мураўёва не абараняюць, а ён так... Правапіс, насамрэч, гэта найменьшая прычына для сварак. Таму выбачай, але я супраць, супраць і застануся. --Bełamp 00:44, 28 August 2006 (UTC)
Прабачце што ўлажу ў спрэчку, але гэтае выказванне пра абарону суполкі ужо ператварылася ў міф. Суполка ўжо падзялілася, калі пачаліся акцыі "мы супраць камуністычнага правапісу" і г.д. Самай эфектыўнай спробай захаваць людзей у праекце было б даць ім магчымасць адкрыць свой праект і пасля думаць, як з ім супрацоўнічаць. Ці вы думаеце, што калі рабіць ім перашкоды, блакаваць іх ініцыятыву, то яны прыбягуць пасля гэтага працаваць у БеВікі? Нават калі і так, то сумняюся ў эфектыўнасці іх працы: паразы не любіць ніхто. А вы сваей перамогай, калі яна канешне будзе, толькі пашырыце раскол. Гэта ўсе нагадвае сітуацыю паміж хлопцам і дзяўчынай, калі хлопец яе бачыць ўжо не можа, але расставацца не хоча... Astap 10:46, 30 August 2006 (UTC)

ba/be WikisEdit

Ah Thanks. Koavf 20:40, 3 September 2006 (UTC)