The Wikipedia Library/1Lib1Ref/be
#1Lib1Ref runs every January 15th to February 5th and every May 15th to June 5th. Join the Campaign! Translate the banner
Што такое #1Lib1Ref?
Уяві свет, дзе кожныя бібліятэкар і бібліятэкарка дадалі ў Вікіпедыю па адной спасылцы.
Двойчы на год праект #1Lib1Ref — скарачэнне "ад кожнага бібліятэкара па адной спасылцы" — заклікае бібліятэкараў і бібліятэкарак па ўсім свеце, а таксама ўсіх, запаленых прагай до вольных ведаў, дадаваць спасылкі, якіх бракуе ў артыкулах Вікіпедыі.
Вікіпедыя - адна з з першых крыніц для чытачоў і даследчыкаў. Яна асабліва важная цяпер, падчас COVID-19, калі людзі ўсё часцей звяртаюцца да яе па надзейную, вартую даверу і найноўшую інфармацыю. Далучайся, каб дапамагчы зрабіць змест Вікіпедыі яшчэ больш карысным для мільярдаў людзей, што застаюцца дома падчас эпідэміі.
Твая мэта - дадаць хаця б адну зноску ў Вікіпедыю! Любая спасылка на аўтарытэтеую крыніцу будзе карыснай чытачам Вікіпедыі па ўсім свеце. Падчас рэдагавання абавязкова дадавай у Тлумачэнне хэштэг #1Lib1Ref.
Праект #1Lib1Ref створаны Фондам Вікімедыя. Мы таксама цесна супрацоўнічаем з міжнароднымі і мясцовымі бібліятэчнымі супольнасцямі для пашырэння інфармацыі аб праекце.
З-за COVID-19 праект #1Lib1Ref стаў цалкам віртуальным. Калі ласка, прытрымлівайцеся рэкамендацый СААЗ дзеля сваёй бяспекі і бяспекі іншых і не праводзьце мерапрыемствы, дзе патрабуецца фізічная прысутнасць. Паглядзіце старонку рэсурсаў з парадамі, як арганізаваць віртуальныя падзеі, а таксама пазнаёмцеся тут з тым, як Вікімедыя адказвае на выклік COVID-19
Як прыняць удзел: пяць простых крокаў
- Знайсці артыкул, у якім бракуе спасылкі. Ёсць шмат спосабаў зрабіць гэта. Вось некаторыя з іх.
- Знайсці аўтарытэтную крыніцу, якая можа ўмацаваць давер да гэтага артыкула
- Дадаць спасылку пры дапамозе Афармлення артыкулаў. Даведацца пра стварэнне спасылак і рэдагаванне Вікіпедыі
- Дадаць хэштэг праекта 1Lib1Ref у Тлумачэнне
- Падзяліцца сваімі праўкамі ў сацыяльных сетках і даведацца больш пра бібліятэкі і Вікіпедыю. Дадаць шаблон да сваёй старонкі ўдзельніка.
Як бы хацелі далучыцца да #1Lib1Ref?
Гэты раздзел прапануе некалькі ўзроўняў удзелу альбо зацікаўленасці ў праекце - націсні на кнопкі, каб даведацца пра іх.
Birthday “Human” Challenge!
Join our 20th birthday competition to celebrate the humans that make Wikipedia possible: readers and editors alike. The 2021 theme for Wikimedia is “ 20 years human!” -- and to celebrate humanity as part of the #1lib1ref campaign, we have a challenge for you: add citations that expand Wikipedia's coverage of Human Rights in your context. To add your #1lib1ref edit to the challenge, simply use two hashtags: “#1lib1ref #WikiForHumanRights” to submit an edit.
Does the time not work for you? Not to worry – we've got you covered!
1Lib1Ref campaigns or events currently receive year-round support, so don't hesitate to get in touch with the team if you are organising an event out of the regular campaign schedule!
Адсочвай свой удзел і кантактуй з іншымі ў гэтым праекце
Мы ў захапленні ад магчымасці адлюстроўваць развіццё праекта і ўплыў тваіх унёскаў. Дадаванне спасылак так зацягвае, што некаторыя арганізацыі пачалі спаборнічаць з іншымі! Выкарыстоўвай паказнік (кнопка ўнізе), каб зарэгістравацца, адсочваць і апавядаць пра сваю падзею.
Запоўні форму зваротнай сувязі
Заахвочваем усіх энтузіястаў (і крытыкаў) 1Lib1Ref запоўніць нашу новую форму зваротнай сувязі, якая дапаможа сабраць гісторыі пра вашы асягненні і складанасці праекта. (Мы карыстаемся Google Forms).