Licensing update/Vote-header/be-tarask
- Translators: When updating the vote header, please also update its status at Licensing update/Header tracking so the updated content will be properly copied to the vote server.
У прыватнасьці, прапанова фундацыі «Вікімэдыя» складаецца з таго, каб зьмяніць ліцэнзію для ўсіх праектаў наступным чынам:
- зрабіць усе матэрыялы, якія распаўсюджваюцца пад ліцэнзіяй GNU Free Documentation License (з даданьнем “і позьнія вэрсіі”) дадаткова даступным і пад ліцэнзіяй CC-BY-SA 3.0, што зрабілася магчымым дзякуючы апошняй вэрсіі GFDL;
- далей выкарыстоўваць двайное ліцэнзаваньне для новых рэдагаваньняў, але зьмест зь іншых крыніцаў прыймаць толькі пад ліцэнзіяй CC-BY-SA;
- інфармаваць тых, хто будуць выкарыстоўваць матэрыялы пад ліцэнзіяй CC-BY-SA, што ён ня можа выкарыстоўвацца пад GFDL.
Згодна з прынятымі правіламі і практыкай, а так сама згодна з умовамі ліцэнзіі CC-BY-SA, тыя, зто будуць выкарыстоўваць матэрыялы, мусяць спасылацца на аўтараў; як мінімум, гэта будзе рабіцца праз выкарыстаньне гіпэр-спасылкі альбо URL-спасылкі на артыкул, якія яны выкарыстоўваюць.
Калі ласка, падрабязнасьці новых умоў і расшыфроўкі тэрмінаў, глядзіце на Licensing Update.
Калі ласка, адказы на агульныя пытаньні, глядзіце на Questions and Answers.
Рада Павераных прыме канчатковае рашэньне па гэтай прапанове пасьля азнаямленьня з вынікамі гэтага галасаваньня. Як мінімум 50% галасуючых павінны падтрымаць зьмены, каб яны былі прынятыя. Калі іх падтрымае меней чым 50%, Савет будзе працаваць над альтэрнатыўнымі прапановамі, пра якія будзе абвешчана супольнасьці.