Wikimedia Foundation elections/Board elections/2009/be-tarask

Выбары скончыліся 10 жніўня 2009. Галасы болей не прымаюцца.
Вынікі будуць абвешчаныя 12 жніўня 2009.
Выбары рады 2009
Арганізацыя

Выбары'2009 у Савет павераных пройдуць з 28 ліпеня па 10 жніўня 2009 году. Супольнасьць удзельнікаў праектаў Вікімэдыя будзе мець магчымасьць абраць трох кандыдатаў на двухгадовы тэрмін, які скончыцца ў 2011 годзе. Савет павераных — найвышэйшы орган фонду Вікімэдыя, некамэрцыйнай 501(c)(3) арганізацыі, якая зарэгістравана ў ЗША. Фонд Вікімэдыя кіруе шматлікімі праектамі, у тым ліку такімі як Вікіпэдыя ды Вікісховішча.

Выбары пройдуць на абароненых сэрвэрах незалежнай арганізацыі (Software in the Public Interest). Галасаваньне таемнае, Вашыя галасы будуць бачныя толькі невялікаму шэрагу службовых асобаў, якія зьдзяйсьняюць кантроль за выбарамі. Галасы аддаюцца з указаньнем парадку перавагі кандыдатаў.

Падлік вынікаў будзе весьціся мэтадам Шульцэ дзеля ранжыраваньня кандыдатаў зыходзячы з колькасьці выбарцаў, якія адзначылі адных кандыдатаў больш пераважнымі за іншых.

Выбарчая камісія мае намер абвясьціць вынікі не пазьней за 12 жніўня.

Усе ўпамінаньні часу на гэтай старонцы адносяцца да 00:00 унівэрсальнага каардынаванага часу.

Інфармацыя дзеля выбарнікаў edit

Патрабаваньні edit

Вы можаце прагаласаваць з любога зарэгістраванага на Вас акаўнту на праектах Вікімэдыя. Прагаласаваць можна толькі адзін раз, неўзіраючы на колькасьць зарэгістраваных на Вас акаўнтаў.

Каб мець доступ да галасаваньня, акаўнт павінен:

  • ня быць заблякаваным;
  • ня быць ботам;
  • зрабіць ня менш за 600 правак да 1 чэрвеня 2009 году (праўкі ў розных Вікі-разьдзелах могуць быць сумаваны, калі ў Вас ёсьць глябальны акаўнт);
  • зрабіць ня менш за 50 правак з 1 студзеня 2009 да 1 ліпеня 2009.

Асобыя выключэньні: наступныя катэгорыі карыстальнікаў могуць галасаваць незалежна ад вышэйзгаданых патрабаваньняў:

  • Адміністратары сэрвэраў Вікіпэдыі;
  • Аплачваемы штат Фонду Вікіпэдыя (нанятыя да 1 сакавіка 2009);
  • Сапраўдныя альбо былыя ўдзельнікі Савету Павераных.

Як аддаць свой голас edit

Калі Вы маеце права галасаваць:

  1. Азнаёмцеся з прэзэнтацыямі кандыдатаў і вызначце, каго з кандыдатаў Вы зьбіраецеся падтрымаць;
  2. Перайдзіце на старонку "Special:Securepoll" у тым разьдзелы Вікі, на якім Вы зьбіраецеся галасаваць. Напрыклад, калі Вы найбольш актыўны ў meta.wikimedia.org/, то пераходзьце на meta.wikimedia.org/wiki/Special:Securepoll;
  3. Выконвайце інструкцыі, зьмешчаныя на старонцы.

Інфармацыя дзеля кандыдатаў edit

Падрабязнае апісаньне абавязкаў удзельнікаў Савету знаходзіцца на старонцы Board Manual.

Абавязкі ўдзельніка Савету edit

Выкананьне абавязкаў удзельніка Савету павераных у такой невялічкай арганізацыі, як Фонд Вікімэдыя, якая сутыкаецца са значнымі цяжкасьцямі, можа адымаць шмат часу. Гэтая пасада добраахвотная і неаплочваемая. Ад удзельнікаў Савету ніхто не патрабуе асабовай фінансавай падтрымкі Фонду, але ў той жа час ухваляецца іх дапамога ў зборы сродкаў.

Мяркуецца, што за год удзельнікі Савету будуць непасрэдна прысутнічаць на 3-4 нарадах, возьмуць удзел у штогадовай канфэрэнцыі Фонду Вікіманія і будуць удзельнічаць у наперад вызначаных ан-ляйн нарадах ды галасаваньнях. Савет арганізуе нарады з дапамогай электроннай пошты, вікі-інтэрфэйсу ды IRC-каналу.

Асобныя ўдзельнікі Савету часам удзельнічаюць у стратэгічных нарадах з другімі арганізацыямі і кампаніямі, пасьля чаго паведамляюць аб выніках астатнім удзельнікам Савету і супрацоўнікам Фонду.

Мяркуецца таксама, што асобныя ўдзельнікі Савету прымуць удзел у арганізацыі разнастайнай дзейнасьці (збор сродкаў, Вікіманія ці аўдытарская праверка), а таксама будуць аказваць дапамогу ў падрыхтоўцы правілаў, справаздач і рэзалюцый адносна гэтай дзейнасьці.

Па прычыне таго, што пасада ўдзельніка Савету зьвязана з вызначанымі абавязкамі, кандыдаты, якія займаюць аплочваемыя пасады ў Фондзе Вікімэдыя ў цяперашні час, павінны будуць звольніцца з гэтых пасадаў перш, чым будуць прызначаныя ўдзельнікамі Савету павераных, - дзеля таго каб пазьбегнуць патэнцыйных канфліктаў інтарэсаў.

Патрабаваньні да кандыдатаў edit

Дзеля таго, каб мець магчымасьць балятавацца, кандыдат павінен:

  • зрабіць ня менш за 600 правак да 1 сакавіка 2009 году адным зарэгістраваным акаўнтам у адным разьдзеле (праўкі ў розных разьдзелах не аб'ядноўваюцца, нават калі Вашыя акаўнты Аб'яднаны ў адзіны акаўнт;
  • зрабіць ня менш за 50 правак між 1 студзеня 2009 і 1 ліпеня 2009 ў гэтым разьдзеле;
  • апублікаваць сваё сапраўднае імя ў прэзэнтацыі кандыдата (немагчыма быць удзельнікам Савету ананімна або пад псэўданімам, бо асобы ўдзельнікаў Савету фігуруюць у адкрытых дакумэнтах);
  • быць не маладзей за 18 гадоў і быць паўналетнім у краіне пражываньня.
Выключэньні: дзеючыя ўдзельнікі Савету павераных могуць балятавацца нават у тым выпадку, калі іхнія кандыдатуры не адпавядаюць гэтым патрабаваньням.

Як выставіць сваю кандыдатуру edit

Калі Вы жадаеце балятавацца, то сваю кандыдатуру можна выставіць наступным чынам:

  1. Напішыце кароткую праграму (ня больш за 1200 сымбаляў), зь якой можна будзе даведацца аб Вашых дзеяньнях у выпадку выбраньня ў Савет павераных, апішыце свае погляды і досьвед, а таксама ўсё, што падаецца Вам істотным. У праграму нельга ўключаць спасылкі на сьпісы падтрымкі ці любыя іншыя старонкі з Вашай перадвыбарчай агітацыяй. Забараняецца таксама аб'ядноўвацца зь іншымі кандыдатамі.
  2. Разьмясьціце сваю кандыдатуру паміж 00:00 6 ліпеня 2009 (UTC) і 23:59 27 ліпеня 2009 (UTC). Пасьля 27 ліпеня дадзеныя ня могуць быць зьменены, за выключэньнем дробных правак ды перакладу. Усе дадаткі, якія будуць разьмешчаны пасьля канчатковага тэрміну, будуць памечаныя тым часам, калі былі адпраўленыя. Гэтыя дадаткі будуць зьмешчаны асобна ад першапачатковых дадзеных і будуць прадстаўленыя выбарчыкам толькі ў тым выпадку, калі іх перакладуць на ўсе тыя мовы, што і першапачатковыя дадзеныя.
  3. Дашліце копію пасьведчаньня асобы да Кэры Баса (каардынатара валанцёраў) да 27 ліпеня 2009. Адзін з удзельнікаў выбарчай камісіі зьвяжацца з Вамі і паведаміць парадак наступных дзеяньняў, пасьля чаго Вы зможаце выставіць сваю кандыдатуру.

Кандыдаты, якія не адпавядаюць пералічаным патрабаваньням і ня выканалі пералічаныя вышэй дзеяньні ў дазволены пэрыяд, дыскваліфікуюцца.

Арганізацыя edit

Тэрміны edit

  • 1—30 чэрвеня 2009: пачатковы пераклад, выбарчая камісія каардынуе і стымулюе пераклады.
  • 6—27 ліпеня 2009: вылучэньне кандыдатур.
  • 27 ліпеня 2009: апошні тэрмін дзеля пасылкі копіі пасьведчаньня асобы (усе, хто спозьніцца ці не прадставіць усе неабходныя дакумэнты, будуць дыскваліфікаваныя).
  • 28 ліпеня — 10 жніўня 2009: выбары.
  • 10—12 жніўня 2009: падлік галасоў.
  • 12 жніўня 2009: публікацыя вынікаў.

Перакладчыкі edit

Дзеля забесьпячэньня прадстаўнічасьці часткі супольнасьці, якая прыме удзел у выбарах, важна перакласьці аб'явы аб выбарах і праграмы кандыдатаў на як мага большую колькасьць моваў. Калі вы можаце дапамагчы з перакладам, перайдзіце на старонку перакладаў.