10wikidays
#10wikidays — гэта выклік для кожнага пачынаючага вікірэдактара ствараць напрацягу 10 дзёнь, як мінімум адзін артыкул у дзень.
Натхніўся задумай 100wikidays карыстальніцы Spiritia.
Распачынаю #10wikidays 28 лютага 2016.
Смела рухайце Вікіпедыю![note 1]
Правілы
edit- Напрацягу 10 дзён напісаць 10 артыкулаў. 1 дзень — 1 артыкул
- Нельга прапускаць дні.
- Не чыціць, бо гэты двіж — хутчэй выпрабаванне для самога пачынаючага вікіпедыста.
- Для пачатку трэба занесці сябе у табліцу ўдзельнікаў і кожны дзень папаўняць табліцу спасылкамі на свае артыкулы. Як гэта рабіць, глядзі па прыкладу, як гэта рабілі іншыя.
Шарынг
edit- Выкарыстоўвай тэг #10wikiday для папулярызацыі ў сацыяльных сетках.
- Далучайся да юзэр групы вікі-рэдактараў Беларусі.
Плюшкі
editУдзел у конкурсе:
- Добрая нагода пазнаёміцца з вікі супольнасцю.
- Вывучыць вікітэхналогіі і навучыцца пісаць артыкулы (гэты выклік кшталту інтэнсіўнага тэрнінга).
- Папоўніць новымі свабоднымі ведамі на беларускай мове сеціва.
- Першыя 10 удзельнікаў атрымаюць хэндмэйдныя прызы.
- Таксама ўдзельнік атрымае шаблон з зорачкай сабе на старонку
За ўдзел у спаборніцтве 10 Вікі дзён | ||
Гэты ўдзельнік ствараў новы артыкул кожны дзень з дзесяці дзён запар! |
Каб дадаць шаблон (у Беларускай Вікіпедыі) трэба напісаць {{10wikidays}} на старонцы ўдзельніка-пераможца.
Табліца ўдзельнікаў
edit- зверху самы апошні ўдзельнік
N°1 | Рэдактар | Пачаў (YYYY-MM-DD) | Дадаю у вікіпедыю | Старонка са спісам артыкулаў |
---|---|---|---|---|
8 | DobryBrat | 2018-01-06 | Беларуская Вікіпедыя | list in profile page |
7 | visem | 2017-09-02 | Беларуская Вікіпедыя | list in profile page |
6 | Хюрэм12345 | 2017-08-01 | Беларуская Вікіпедыя | list in profile page |
5 | Хюрэм12345 | 2017-07-21 | Беларуская Вікіпедыя | list in profile page |
4 | Maksim L. | 2016-02-29 | Беларуская Вікіпедыя | list in profile page |
3 | Artificial123 | 2016-02-29 | Беларуская Вікіпедыя | list in profile page |
2 | Хомелка | 2016-02-29 | Беларуская Вікіпедыя | list in profile page |
1 | Mr. Zabej | 2016-02-28 | Беларуская Вікіпедыя | list in profile page |
Прагрэс конкурса
edit- зверху самы апошні артыкул.
Парады бывалых
edit- не забывай пра сон
- пашырайце артыкулы, якія пачалі, асабліва калі яны стабы
- катэгарызуйце і звязвайце артыкулы, дадавайце інтэрвікі
- калі не атрымалася або атрымалася прайсці запрашайце сябраў, пачыйнаце зноў, або пераходзьце на лэвэл вышэй
- рабіце прагулкі, прабежкі, катайцеся на ровары — так стварэнне артыкулаў ідзе хутчэй.
Крыніцы
edit- ↑ Гэтай ініцыятывай хачу пасадзейнічаць развіццю беларускай Вікі юзэр групы і конкурса ВікіВясна 2016
Карысныя спасылкі
edit- Беларуская юзэр група на мета вікі.
- Калі вы пройдзеце 10 дзен, пераходзьце на наступны лэвэл — 100 вікі дзён