Старонкам Вікіпэдыі патрэбныя здымкі/Рэсурсы

This page is a translated version of the page Wikipedia Pages Wanting Photos/Resources and the translation is 83% complete.
Outdated translations are marked like this.

Старонкам Вікіпэдыі патрэбныя здымкі


Petscan

Petscan (http://petscan.wmflabs.org) можна карыстацца для пошуку артыкулаў вашай мовай, якія ня маюць выяваў. Шляхі для гэтага апісаныя ніжэй:

  1. Зайдзіце на http://petscan.wmflabs.org
  2. На закладцы «Катэгорыі» можаце абраць код сваёй мовы (напрыклад, be-tarask, pl, uk)
  3. Абярыце катэгорыю артыкулаў у Вікіпэдыі гэтай мовай. Напрыклад, катэгорыю «Інфэкцыйныя захворваньні» ў be-tarask:wiki
  4. Націсьніце закладку «Уласьцівасьці старонкі», пасьля абярыце «Lead image=No».
  5. Націсьніце на «Зрабіць».

Калі ўсё будзе зроблена, створыцца сьпіс артыкулаў гэтай катэгорыі без выяваў. Тады зайдзіце ў Вікісховішча і пашукайце прыдатныя выявы, адпаведныя назьве артыкулу.

Фотавандроўкі

Выявы, загружаныя з фотавандровак, можаце знайсьці тут

  1. Катэгорыя:Фотавандроўкі

Артыкулы Вікіпэдыі, якім патрэбныя выявы

Каб знайсьці спасылкі на артыкулы ў вашай Вікіпэдыі, якім патрэбныя выявы, глядзіце ў гэтых катэгорыях левую бакавую панэль з надпісам Мовы'

  1. Катэгорыя:Вікіпэдыя:Патрэбныя фатаздымкі
  2. Катэгорыя:Вікіпэдыя:Патрэбныя фатаздымкі паводле месцазнаходжаньня
  3. Катэгорыя:Вікіпэдыя:Артыкулы без ілюстрацыяў

На гэтай старонцы знаходзяцца катэгорыі старонак, пазначаных як патрабуючых фатаздымкаў. Сьпіс такіх старонак для ангельскай Вікіпэдыі паводле значнасьці/папулярнасьці можна атрымаць інструмэнтам MassViews WMFLabs тут: MassViews Analysis (з прычыны вялікага памеру загрузка можа цягнуцца колькі хвілінаў).

Выяўленьне артыкулаў Вікіпэдыі, якім патрэбныя выявы

Можаце прывесьці спасылку на артыкулы ці катэгорыю для артыкулаў, якія патрабуюць выяваў у сваім разьдзеле Вікіпэдыі

Выкарыстаньне катэгорыяў назіраньня

Спалучэньне катэгорыяў зь іншымі спосабамі пошуку артыкулаў, якім патрэбныя выявы

Можаце спалучыць іншыя характарыстыкі артыкулаў у выніках пошуку, каб атрымаць цікавейшыя і дакладнейшыя вынікі.

Пошук артыкулаў з тэкстам .jpg, .tiff або .gif

Можаце пашукаць артыкулы ў сваім разьдзеле Вікіпэдыі

Можаце зьмяніць гэты пошук для спэцыфічных катэгорыяў з дапамогай інтэрфэйсу пошуку

Тэмы для навучаньня машынаў

Напрыклад, можаце спалучыць катэгорыю «Вікіпэдыя:Выявы адсутнічаюць, але прысутнічаюць у ВікіЗьвестках» з тэмамі, апісанымі машынанавучальнымі тэмамі машыны ORES. Напрыклад:

Тэмы для машынанавучальнай мадэлі можна знайсьці тут. Заўважце, што гэтыя артыкулатэматычныя мадэлі даступныя толькі ў невялікай колькасьці разьдзелаў Вікіпэдыі.

Камбінаваньне пошуку з Petscan

Або, калі вас цікавяць іншыя віды перасячэньняў, можаце атрымаць падобныя зьвесткі ад спалучэньня катэгорыяў, ВікіЗьвестак або вынікаў пошуку на Petscanː http://petscan.wmflabs.org/

Прапанова па даданьні выяваў у артыкулах на аснове іхняй прысутнасьці ў адпаведным артыкуле іншамоўнай Вікіпэдыі

Інакш вядомая «чырвоны сьпіс выяваў» з дапамогай інструмэнту Glamify.
Для «Вікі любіць Афрыку» было створана багата «чырвоных» сьпісаў. Доступ тут

Інструмэнты

FIST

Інструмэнт FIST дазваляе вам шукаць вольныя выявы па зададзенай тэме. Заўважце, што запыты зь вялікай колькасьцю выяваў могуць працаваць вельмі марудна.

«Што зрабіць» у Вікіпэдыі мае азначнік артыкулаў з адсутнымі выявамі пэўнымі мовамі

WDFIST

Інструмэнт WDFIST дазваляе прывязваць выявы да элемэнтаў ВікіЗьвестак. Любы элемэнт ВікіЗьвестак, які выкарыстоўваецца ў шаблёне-картцы, можа аўтаматычна паказваць выяву ў залежнасьці ад лёгікі шаблёну-карткі.

Файлы-кандыдаты

Файлы-кандыдаты падрыхтавалі сьпісы патэнцыйных выяваў у Вікісховішчы (а таксама вольныя выявы на Flickr, якія можна перанесьці ў Вікісховішча) для элемэнтаў ВікіЗьвестак. Знойдзеную ў Вікісховішчы выяву для элемэнту ВікіЗьвестак пасьля можна выкарыстаць у адпаведным артыкуле Вікіпэдыі.

WikiShootMe

WikiShootMe паказвае элемэнты ВікіЗьвестак з пазначэньнем на мапе, прысутнічае ці адсутнічае выява, артыкул Вікіпэдыі, выявы ў ВікіСховішчы ды іншае. Гэта ідэальна, калі вы знаходзіцеся недзе фізычна і хочаце ўбачыць, якія аб’екты побач патрабуюць выяваў у Вікіпэдыі ды ВікіЗьвестках.

Таксама: