Вікімэдыя ВікіВясна—2017

This page is a translated version of the page Wikimedia CEE Spring 2017 and the translation is 93% complete.
Outdated translations are marked like this.

Вікімэдыя ВікіВясна—2017 — штогадовае мерапрыемства, арганізаванае вікімэдыйцамі і вікіпэдыстамі з рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, накіраванае на падтрымку стварэньня артыкулаў пра кожную краіну рэгіёну ў кожным зь разьдзелаў Вікіпэдыі.

Яшчэ зусім нядаўна рэгіён ЦУЭ перажыў некалькі сумных Вёснаў, якія скончыліся непаразуменьнямі, раздраямі і расчараваньнямі (зьняцьце з пасады Дубчака ў красавіку 1969 дзеля спыненьня Праскай вясны, эскаляцыя канфлікту ў Нагорным Карабаху ўвесну 1988, актывізацыя Прыднястроўскага канфлікту ў сакавіку 1992, пачатак аблогі Сараева ў красавіку 1992 і, урэшце, вясна 2014 року, якая зазначыла пачатак вайны на Данбасе).

Задача ВікіВясны — у аб’яднаньні лякальных высілкаў дзеля зьбіраньня і распаўсюду вольных зьвестак пра культуру, традыцыі і людзей у кожным куточку рэгіёну; пашырэньні ведаў і разуменьні адзін аднаго; глябальным павелічэньні колькасьці і якасьці вольных ведаў пра рэгіён Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.

Традыцыйна праект ладзіцца з 21 сакавіка да 31 траўня. У гэты час у разьдзелах-удзельніках Вікіпэдыі ладзяцца асобныя конкурсы па напісаньні ды паляпшэньні артыкулаў па гісторыі, культуры і выбітных асобах кожнай краіны-ўдзельніцы рэгіёну. Падрабязьней пра тэмы артыкулаў чытайце на старонках сьпісаў артыкулаў.

Конкурсы на месцах арганізоўваюцца лякальнымі прадстаўнікамі, і кожная супольнасьць мае свае ўласныя правілы. Кантактныя зьвесткі мясцовых каардынатараў знаходзяцца на старонцы кантактаў. Два мінулыя конкурсы паказалі, што арганізатары-дабраахвотнікі з розных разьдзелаў выцягнулі сваю ношу да канца. Мясцовыя каманды прапануюць сьпісы артыкулаў пра свае краіны, якія яны б хацелі бачыць перакладзенымі на ўсе магчымыя мовы рэгіёну, чым і зоймуцца рэдактары іншых разьдзелаў; такім чынам удзельнікі конкурсу змогуць самі абраць тэму, на якую яны хочуць стварыць артыкулы пра пэўную краіну рэгіёну.

Чым больш удзельнікаў — тым цікавей. Калі падчас конкурсу далучацца новыя краіны, мясцовыя арганізатары дапоўняць сьпіс задачаў — і ў добры шлях!

Міжнародныя арганізатары

Імя, прозьвішча Імя карыстальніка Краіна Удзел
Nikola Kalchev Лорд Бъмбъри Bulgaria Wikimedians of Bulgaria User Group
Алиса Селезньова Bulgaria Wikimedians of Bulgaria User Group
Mārtiņš Bruņenieks Papuass Latvia Wikimedians of Latvia User Group
Philip Kopetzky Philip Kopetzky Austria Wikimedia Österreich
Natalia Szafran-Kozakowska Magalia Poland Wikimedia Polska
Vira Motorko Ата Ukraine Wikimedia Ukraine
Bohdan Melnychuk Base Ukraine Wikimedia Ukraine
Liam Wyatt Wittylama Australia Europeana Liaison

Блёг і сацыяльныя сеткі