Умовы выкарыстаньня — Падсумаваньне
Умовы выкарыстаньня
Гэта зручнае для чытаньня падсумаваньне Ўмоваў выкарыстаньня. або пстрыкніце тут, каб прачытаць поўныя ўмовы.
Адмова ад адказнасьці: Гэтае падсумаваньне — ня частка Ўмоваў выкарыстаньня і ня праўны дакумэнт. Гэта проста зручная даведка для разуменьня поўных умоваў. Думайце пра яе як пра сяброўскі ўдзельніцам(-кам) інтэрфэйс прававой мовы нашых Умоваў выкарыстаньня.
Часткай нашага прызначэньня ёсьць:
- упаўнаважаньне і прыцягненьне людзей ва ўсім сьвеце да збору і распрацоўкі адукацыйнага зьместу, а таксама яго абнародаваньня на ўмовах вольнай ліцэнзіі або перадачы ў грамадзкі набытак;
- распаўсюд гэтага зьместу дзейсна, у сусьветным маштабе і бясплатна.
Вы можаце вольна:
- чытаць і друкаваць нашыя артыкулы і мультымэдыя бясплатна;
- пашыраць і выкарыстоўваць наноў нашыя артыкулы і мультымэдыя на ўмовах вольных і адкрытых ліцэнзіяў;
- рабіць унёсак і рэдагаваць нашыя бачыны ці праекты.
На наступных умовах:
- адказнасьць — вы бярэце адказнасьць за вашыя рэдагаваньні (бо мы толькі захоўваем ваш зьмест);
- ветлівасьць — вы падтрымліваеце ветлівае асяродзьдзе і не дапякаеце іншых удзельніц і ўдзельнікаў;
- законныя паводзіны — вы не парушаеце аўтарскае права або іншыя законы;
- няшкоднасьць — вы ня шкодзіце нашай тэхнічнай інфраструктуры;
- Умовы выкарыстаньня і правілы — вы трымаецеся выкладзеных ніжэй Умоваў выкарыстаньня і датычных правілаў супольнасьці, калі наведваеце нашыя бачыны або ўдзельнічаеце ў нашых супольнасьцях.
З разуменьнем таго, што:
- ваш унёсак пад вольнай ліцэнзіяй — вы агулам маеце даваць ваш унёсак і рэдагаваньні на нашыя бачынах або праектах на ўмовах вольнай і адкрытай ліцэнзіі (калі ваш унёсак не ў грамадзкім набытку);
- няма прафэсійнай парады — зьмест артыкулаў і іншых праектаў даецца толькі для весткавых задачаў і не складае прафэсійнай парады.