Кароткі выклад «Умоў выкарыстання»
Умовы Выкарыстання
Гэта лёгка даступны для разумення кароткі выклад нашых «Умоў выкарыстання». Каб прачытаць поўны тэкст, клікніце сюды.
Папярэджанне: Гэты кароткі выклад — не частка «Умоў выкарыстання» і не мае юрыдычнай сілы. Гэта проста зручны даведачны дапаможнік для разумення сутнасці гэтага пагаднення. Успрымайце гэты тэкст як дружалюбны дадатак да юрыдычнай мовы нашых «Умоў выкарыстання».
Часткай нашай місіі з’яўляецца:
- Пашырэнне магчымасцей і прыцягненне людзей з усяго свету да збору і развіцця адукацыйных матэрыялаў, а таксама публікацыя іх на ўмовах вольнай ліцэнзіі, альбо перадача іх у грамадскі набытак;
- Распаўсюджванне гэтых матэрыялаў эфектыўна і ў глабальным маштабе, на бясплатнай аснове.
Вы можаце свабодна:
- Чытаць і раздрукоўваць нашы артыкулы, а таксама праглядаць/праслухоўваць іншыя медыяданыя без якой-небудзь аплаты.
- Дзяліцца і паўторна выкарыстоўваць нашы артыкулы і іншыя медыяданыя на ўмовах свабодных і адкрытых ліцэнзій.
- Папаўняць і рэдагаваць змест нашых разнастайных сайтаў або праектаў.
Пры захаванні наступных умоў:
- Адказнасць — Вы бярэце на сябе адказнасць за ўнесеныя вамі змены (так як мы толькі размяшчаем вашы матэрыялы).
- Ветлівасць — Вы падтрымліваеце цывілізаванае асяроддзе і не здзяйсняеце нападак на іншых удзельнікаў.
- Законнасць і належныя паводзіны — Вы не парушаеце аўтарскія правы і іншыя законы.
- Не нашкодзьце — Вы не наносіце ўрону нашай тэхналагічнай інфраструктуры.
- Умовы выкарыстання і правілы — Вы прытрымліваецеся выкладзеных ніжэй «Умоў выкарыстання» і выкарыстоўваных правіл кожнага праекта, калі наведваеце нашы сайты або ўдзельнічаеце ў нашых супольнасцях.
З разуменнем, што:
- Свой уклад вы публікуеце на ўмовах свабоднай ліцэнзіі — звычайна вы павінны ліцэнзаваць унесеныя вамі змены і ўклад у змест нашых сайтаў або праектаў на ўмовах свабоднай і адкрытай ліцэнзіі (акрамя выпадкаў, калі ваш уклад знаходзіцца ў грамадскай уласнасці).
- Тут не даюць прафесійных кансультацый — змест артыкулаў і іншых праектаў прадастаўляецца выключна ў інфармацыйных мэтах і не можа разглядацца ў якасці прафесійнай кансультацыі.