Talk:Community area, Belarus

Удзел у СЕЕМ 2017. Варшава edit

Я за крытэры, дадаць пакуль няма чаго. 1. Лічу, што кожны павінен выказацца на гэтай старонцы, Андрусь можа часова тут, а потым перанясе, як зможа абыйсці блакіроўку.

Ihar Dorinel, DobryBrat, KarlKori.

Таксама, вось тут можаце паглядзець справаздачы, якія былі зроблены падчас папярэдніх выездаў на канферэнцыі. Як прыклад. (Здаецца, я іх і пісала, але ўжо дрэнна памятаю дакладна:)

2. Таксама прапаноўваю усім траім кандыдатам запоўніць сваю старонку на мета.

--Svetit (talk) 11:37, 19 July 2017 (UTC)Reply

Заўвагі да варыянта Ганылькі edit

Прывітанне, Hanylka,

На гэты раз няма дастаткова часу (пятніца дэдлайн) абмяркоўваць правілы прапанаваныя табой шырокім колам. Таму калі палічыш, што першы варыянт уж зусім не падыходзіць, тады буду ўдзячны, калі падымеш іх абмеркаванне ў супольнасці, каб наступны раз было больш збалансавана.

Наконт тваіх прапановаў:

  • 1-2 пункт крытэраў прыходзяць у супярэчнасць з пунктамі 3-6. Наогул 3-6 пункты вельмі прывязаны да Вікіпедыі, у тым ліку 3 пункт з патрабаванняў. Напрыклад, калі чалавек будзе праграміць для медыявікі, або рабіць шаблоны, і не будзе пісаць артыкулы ён вылятае з правілаў аўтаматычна. Таму
  • прапаную прыбраць пункты тваёй прапановы, якія тычацца тытулаў (3-5). А дасягненні разглядаць у сукупнасці. Думаю матывацыйная частка (правіла 1) маёй прапанове, дасць магчымасць ацаніць удзельніка з розных бакоў, а не толькі колькаснага (ці тытульнага) выражэння ўнёска (звычайна гэта вікімедыяне робяць аўтаматычна).
  • Таксама, у тваіх пунктаў няма ніякіх спасылак на абяцанне удзельніка падзяліцца з супольнасцю новымі ведамі, што ніяк не садзейнічае росту супольнасці. Напрыклад, фундацыя Вікімедыя патрабуе рабіць справаздачы ўсім, хто здзельнічае ў яе мерапрыемстваах за стыпендыю. Калі мы такога патрабавання не робім гэта ніяк не будзе выхоўваць павагу і каштоўнасць супольнасці.
  • Я не асабліва хачу спрачацца па тваіх пунктах, магчыма калі ты зганяеш на якое міжнароднае мерапрыемства (там свае мэты ставяцца таксама) і паглядзіш, як там усё заварочваецца, пасля нам будзе больш нагодаў абмеркаваць і твае пункты, і мае прапановы.

У любым разе дзякуў, што напісала сваё бачанне. Карацей, адзін удзельнік выпаў, таму выбар спрашчаецца. --Mr. Zabej (talk) 05:18, 20 July 2017 (UTC)Reply

А хто адмовіўся? Mr. Zabej
Усе роўна, я лічы, што кожны удзельнік павінен апісаць сваю матывацыю. Гэта будзе спрыяць разуменню - якія мэты у кандыдата, і як ен будзе спрыяць развіццю супольнасці.
Можна яшчэ працягваць абмеркаванне, раз Hanylka дадала свае прапановы.
Я бы пракаментавала, што згодна вельмі важна - матывацыйны ліст, сукупныя унёскі у супольнасць (розным чынам: і рэдагаванне, і дадаванне фота, і дапамога у арганізацыі івэнтаў і г.д.) і абавязковая справаздача. І па харошаму супольнасць павінна абраць тых, каго лічыць вартым, прагаласаваць. Гэта не абавязкова павінен быць чалавек, якія мае статус у Вікіпедыі. Бо вось мы арганізоўваем мерапрыемствы, але пасады "арганізатара" у Вікіпедыі няма.
--Svetit (talk) 10:53, 20 July 2017 (UTC)Reply
Адмівіўся, Ihar Dorinel --Mr. Zabej (talk) 15:41, 21 July 2017 (UTC)Reply
Вітаю. Дзякую за заўвагі. Паспрабую лепш растлумачыць сваю пазіцыю.
Свой варыянт я прапанавала ў многім таму, што не ўбачыла прывязкі да дзейнасці ўдзельніка ў Вікіпедыі. Мне здаецца, што гэта павінна быць галоўным і ясна прапісана.
Што да варыянта выбара ўдзельнікаў, то я бачу два варыянты: выбар праз галасаванне (як была раней, тады ніякія крытэрыі не патрэбны) ці па крытэрыях (тады падаюцца толькі заўвагі супраць, напрыклад, што ўдзельнік меў грубыя парушэнні правілаў). Прапанаваны зараз варыянт з выбарам удзельнікаў спачатку па крытэрыях, а потым па галасаванні, мне падаецца дарэчным толькі калі б мы выбіралі двух чалавек з 10-20 жадаючых.
Паколькі ў нас удзельнікаў, жадаючых удзельнічаць у мерапрыемствах, не так шмат, то я думаю, што трэба імкнуцца да таго, каб усе зацікаўленыя вікіпедысты ўдзельнічалі ў сустрэчах. Адсюль і мае патрэбаванні: мінімальная дзейнасць у Вікіпедыі, як адзіны абавязковы крытэрый(1.3) і тры арганізацыйныя пункты (1.1, 1.2, 1.4), не ўпэўнена ў абавязковасць прысутнасці на працягу ўсёй канфэрэнцыі (1.2), можна і ў крытэрыі выбару перанесці з абавязковых патрабаванняў.
Калі ж жадаючых больш, чым можа ўдзельнічаць, то каб найбольшая колькасць беларускіх вікіпедыстаў змагла паўдзельнічаць, спачатку прапаную ўлічваець ці ўдзельнічаў вікіпедыст раней у падобных сустрэчах (2.1 і 2.2). Калі некалькі ўдзельнікоў аднолькава не ўдзельнічалі раней у міжнарожных сустрэчах ці ўдзельнічалі даўно, тады выбіраць удзельніка па сцягу і ўкладу (2.3-2.6). Удзельнікі ж, якія не змаглі патрапіць на гэтую вікісустрэчу, па крытэрыях (2.1-2.2) будуць у прыарытэце падчас выбараў удзельнікаў на наступную сустрэчу.
Што да матывацыі, справаздачы і адкрытай сустрэчы, то лічу гэтыя крытэрыі не патрэбнымі, бо гэта толькі зменшыць колькасць жадаючых вікіпедыстаў удзельнічаць у сустрэчы. Не разумею як гэта можа быць хоць неяк звязана з павагай да вікіпедыстаў. Я лічу, што рэдагавання Вікіпедыі і жадання ўдзельнічаць у сустрэчы, цалкам дастаткова для ўдзелу. Пры жаданні ўдзельнік можа падзяліцца сваімі планамі, уражаннямі, новымі ведамі, а можа і не.
Колькасць правак у асноўвай прасторы ў нас ідзе як галоўны паказчык, таму я менавіта так і прапісала. Нічога не маю супраць, замест яго ўлічваць таксама праўкі па шаблонах, у медыявікі ці вікізвестках.--Hanylka (talk) 15:11, 22 July 2017 (UTC)Reply

Svetit edit

1. Зараз я працую з Вікі-адукацыяй і дапамагаю у арганізацыі мерапрыемстваў у Беларусі.

Мне цікава даведацца больш, як працуе адукацыя у іншых краінах, напрыклад, у Балгарыі, Эстоніі, Ізраілі.

  • Як выкладчыкі матывуюць студэнтаў?
  • Якія заданні ім даюць?
  • Як правяраюць заданні (па якіх крытэрах)?
  • Якія, увогуле, вынікі яны маюць?

Таксама цікава зрабіць даклад на тэму вікі-адукацыі, распавесці пра сваю практыку на факультэце РФіКТ БДУ, і сабраць фідбэк у людзей: як можна палепшыць адукацыйны працэс.

Таксама я хачу пакамунікаваць мінімум з філіялам з Арменіі, каб задаць пытанні ужо больш глыбока - як яны працуюць з падлеткамі падчас летніка, якія заданні ім даюць, як заахвочваюць новых удзельнікаў.

Таксама я хачу разабрацца, як зладзіць конкурс навуковых выяў. Магчыма, на СЕЕМ змагу даведацца больш пра конкурсы.

Як гэта можа быць карысна для Беларускай супольнасці:

  • Будзе практыка вікі-адукацыі, і яе развіццё. Што карысна для прыцягнення новых удзельнікаў, і стане прыкладам для іншых выкладчыкаў.
  • Будзе даданы досвед - як прыцягваць новых людзей у Вікіпедыю, як працаваць з навічкамі лепш падчас майстар-класаў і мерапрыемстваў.

2. Магу прысутнічаць на усёй канферэнцыі.

3. Магу зрабіць справаздачу, як папярэднія разы. Калі едзе некалькі чалавек, то можна падзяліць працу, і я магу зрабіць фота справаздачу.

Таксама магу зладзіць суспрэчу і распавесці, што там было, на базе Фаланстэра.

4. Аднолькава стаўлюся да дзвух раздзелаў, вярстала "Дапаможнік Вікіпедыста" на дзвюх мовах.

П.С. Візы пакуль не маю, але паспрабую атрымаць у бліжэйшы месяц.

--Svetit (talk) 11:07, 20 July 2017 (UTC)Reply

*   Support Падтрымліваю удзел, тут ужо апісана чаму=), насамрэч можа быць карысна калі мы будзем прадстаўлены і выпытнымі, і тымі хто першы раз на падобнай канфе. --Mr. Zabej (talk) 07:10, 21 July 2017 (UTC)Reply
*   Support --JerzyKundrat (talk) 13:52, 21 July 2017 (UTC)Reply
*   Support --Ihar Dorinel (talk) 17:30, 21 July 2017 (UTC)Reply
*   Support --Da voli (talk) 14:20, 30 July 2017 (UTC)Reply

Матывацыя Андруся edit

Пакуль у DobryBrat брат заблакаваны айпі, таму па яго просьбе выкладаю разгорнутую матывацыю: "Добра, што цяпер ёсць канкурэнцыя на ўдзел у сустрэчы вікіпедыстаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы 2017 года. Гэта сведчыць аб тым, што вікі-рух пашыраецца!

13 снежня 2006 года я напісаў свой першы артыкул у Вікіпедыі класічным правапісам. Колькі гадоў пазней, у 2009 годзе, стварыў новы нік, бо згубіў пароль ад старога. З таго часу больш актыўна стаў далучацца да працы ў Вікіпедыі, пачаў распрацоўваць пэўныя тэмы, прымаць удзел у тэматычных тыднях, у прыватнасці, стварыў найбольшую колькасць артыкулаў і дапоўніў існуючых на працягу ўкраінскага тыдня (8 – 21 красавіка 2014 года). Перыядычна прымаў удзел у сустрэчах вікіпедыстаў двух раздзелаў і ў розных мерапрыемствах супольнасці, у тым ліку з нагоды 15-годдзя Вікіпедыі. З 2014 года больш актыўна далучыўся да працы ў акадэмічным раздзеле Вікіпедыі, бо атрымаў паўнамоцтвы аўтадаглядчыка. Пры гэтым працягваю актыўнічаць і ў класічным раздзеле: ствараю і рэдагую артыкулы “Спіс памерлых у **** годзе”, якія займаюць лідзіруючыя пазіцыі па колькасці рэдагаванняў за год. Прымаю актыўны ўдзел у конкурсе “Віківясна” з пачатку яго заснавання.

Рэальна адчуваю, што выйшаў на больш высокую ступень, чым проста стварэнне і рэдагаванне артыкулаў, сталі відавочнымі шырокія магчымасці розных Вікіпраектаў. З 2017 года стаў актыўна працаваць у МетаВікі, ВікіСховішчы. Мэта на бліжэйшую перспектыву – паўнавартасная падтрымка ўсіх Вікіпраектаў. Адна з важных задач, якую я сабе паставіў на бліжэйшы час, – сумесныя пераклады ў рамках праекта translatewiki.net. Збіраюся паскорыць працэс стварэння ініцыятыўнай групы, каб разам у сціслы тэрмін перакладаць на беларускую асобныя праекты і дакументы.

Лічу вельмі важным удзел у сустрэчы вікіпедыстаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы 2017 года. Канферэнцыя будзе садзейнічаць умацаванню супрацоўніцтва з вікіпедыстамі розных краін, дазволіць абмеркаваць новыя ідэі і праекты развіцця Вікісупольнасці, даведацца пра перспектыўныя накірункі развіцця Вікіпраектаў. Пасля вяртання дадому ўсім беларускім удзельнікам трэба будзе падзяліцца з беларускай Вікісупольнасцю новымі ідэямі, натхненнямі і ўражаннямі.

Збіраўся прыняць удзел у сустрэчы вікіпедыстаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы 2014 года ў Кіеве, але, калі былі вызначаны даты, прыйшлося адмовіцца з-за загружанасці на працы. Сёлета я стаў фрылансерам і магу сам планаваць свой час, таму праблемы з прысутнасцю напрацягу ўсёй канферэнцыі я не бачу. Валодаю англійскай і польскай мовамі на добрым узроўні, што будзе, безумоўна, карысным на сустрэчы ў Варшаве. Маю пашпарт з шэнгенскай візай, візавая падтрымка мне не патрэбна." --Mr. Zabej (talk) 07:00, 21 July 2017 (UTC)Reply

*   Support на мой погляд DobryBrat, можа пасля наведвання сустрэчы ў Варшаве яшчэ болей натхніць нашых удзельнікаў бел вікі і распавесці магчымасці, якія мы пакуль яшчэ не падымалі =) --Mr. Zabej (talk) 07:13, 21 July 2017 (UTC)Reply
*   Support DobryBrat Не толькі актыўна працуе онлайн, але і офлайн. Дапамагаў у арганізацыі Летніка. На самім мерапрыемстве вельмі натхняў пісаць артыкулы пра Капыльшчыну. Лічу, што ён можа прыўнесці больш жыцця ў беларускі вікі-рух. --Svetit (talk) 08:22, 21 July 2017 (UTC)Reply
*   Support --JerzyKundrat (talk) 13:53, 21 July 2017 (UTC)Reply
*   Support --Ihar Dorinel (talk) 17:31, 21 July 2017 (UTC)Reply
*   Support --Da voli (talk) 14:21, 30 July 2017 (UTC)Reply

KarlKori edit

Крыху менш за год таму я пачаў актыўную працу ў беларускамоўным вікісегменце. Я авалодаў асноўным наборам інструментаў для эфектыўнага ўдзелу ў жыцці беларускага раздзела. Аднак ёсць некалькі аспектаў, з якімі мне было б цікава пазнаёміцца бліжэй. У першую чаргу гэта тычыцца тэхнічных ведаў, якія я хацеў бы пашырыць праз удзел на канферэнцыі (у прыватнасці, гаворка ідзе пра стварэнне і рэдагаванне ботаў і шаблонаў). Гэта тэма вельмі мяне цікавіць, і я лічу, што ўдзельнік, які авалодае гэтымі навыкамі (а ў лепшым выпадку, навучыць іншага беларускамоўнага вікіпедыста), зможа прынесці вялікую карысць беларускай Вікіпедыі.

Таксама мяне цікавіць вопыт развіцця малых вікісупольнасцяў, у прыватнасці ў краінах з складанай лінгвістычнай сітуацыяй і ў краінах былога сацлагера. Такі вопыт можа стацца карысным і для беларускай вікісупольнасці.

Натуральна, вельмі важным асабіста для мяне і для нашай супольнасці з'яўляецца ўсталяванне кантактаў з вікіпедыстамі з іншых краін.

Магу прысутнічаць на працягу ўсяго мерапрыемства. Справаздачу - зраблю. Тарашкевіцу - паважаю. Візы, нажаль, няма. --KarlKori (talk) 16:02, 24 July 2017 (UTC)Reply

Please see the linked proposal. StevenJ81 (talk) 19:25, 24 September 2017 (UTC)Reply

This proposal was closed as unsuccessful, and the wiki will remain open. StevenJ81 (talk) 16:34, 6 November 2017 (UTC)Reply
Return to "Community area, Belarus" page.