Заява пра маркёр

This page is a translated version of the page Cookie statement and the translation is 100% complete.

Калі ласка, майце на ўвазе, што спачатнае выданьне гэтага дакумэнту па-ангельску ў Вікі Фундацыі. Яно мае перавагу ў выпадку адрозьненьня зьместу, значэньня або тлумачэньня між гэтым дакумэнтам і дакумэнтам Вікі Фундацыі.

«Вікімэдыя» моцна верыць у вартасьць прыватнасьці і празрыстасьці, як заяўлена ў нашай Палітыцы прыватнасьці. З гэтай мэтай мы стварылі гэтую Заяву пра маркёр у якасьці яснага даведніка пра выкарыстаньне маркёраў (бірак, кукі) на бачынах «Вікімэдыі». Гэтая Заява пра маркёр тлумачыць, як мы выкарыстоўваем маркёры (і іншыя тэхналёгіі зьвестак мясцовага захоўваньня), у тым ліку трэціх бакоў, і як Вы можаце абыходзіцца з Вашым выбарам наконт маркёра. Калі ласка, наведайце нашую Палітыку прыватнасьці па шырэйшыя зьвесткі наконт нашых парадкаў прыватнасьці.

Непрыбытковая арганізацыя — Фундацыя «Вікімэдыя» — якая разьмяшчае бачыны «Вікімэдыі», дзейна зьбірае некаторыя віды зьвестак разнастайнымі агульнапашыранымі спосабамі. Яны агулам улучаюць адсочвальныя піксэлы, Ява-сцэнары і разнаякія тэхналёгіі зьвестак мясцовага захоўваньня, такія як маркёры (біркі) і мясцовае захоўваньне.

Што такое маркёр?

«Маркёр» (бірка, кукі) — гэта маленечкі файл зьвестак, які мы перадаем на Ваш кампутар, мабільны тэлефон або іншую прыладу, якой Вы карыстаецеся для доступу да бачынаў «Вікімэдыі» і якую звычайна выкарыстоўваюць для зьверкі і адсочкі. Кожны маркёр пратэрміноўваецца пасьля пэўнага адцінку часу, але гэты адцінак адрозьніваецца ў залежнасьці ад таго, для чаго маркёр выкарыстоўваюць і як наладжаны Ваш азіральнік.

Маркёры (біркі) часта падзяляюць на падставе таго, як доўга яны застаюцца дзейнымі да пратэрміноўкі. Маркёр «паседжаньня» звычайна заканчваецца, калі Вы зачыняеце Ваш вэб-азіральнік або мабільнае дастасаваньне. «Працяглы» маркёр застаецца на Вашай прыладзе нават пасьля закрыцьця азіральніка або мабільнага дастасаваньня. Працяглы маркёр заканчваецца згодна з вызначанай намі працягласьцю або калі Вы выдаляеце яго ўручную. Вы можаце даведацца больш пра маркёры ў Вікіпэдыі.

Вы можаце прыбраць або выключыць маркёры праз налады Вашага азіральніка. Калі ласка, глядзіце ніжэй Разьдзел 3 гэтай Заявы пра маркёр для дадатковых зьвестак пра тое, як абыходзіцца з Вашым выбарам наконт маркёра.

Калі ласка, прачытайце наш слоўнік Палітыкі прыватнасьці для дадатковых зьвестак пра гэта і іншыя ключавыя паняткі, якія могуць быць дарэчнымі.

Якія віды маркёраў «Вікімэдыя» выкарыстоўвае і для якіх задачаў?

Маркёры (біркі) не патрабуюцца, каб чытаць або правіць бачыны «Вікімэдыі». Мы выкарыстоўваем зьвесткі, якія атрымліваем з маркёраў і іншых тэхналёгіяў зьвестак мясцовага захоўваньня, каб зрабіць Ваш досьвед на бачынах «Вікімэдыі» бясьпечнейшым і лепшым, каб здабыць большае разуменьне перавагаў карыстальніц і карыстальнікаў і іх узаемадзеяньня з бачынамі «Вікімэдыі», а таксама каб агулам палепшыць нашыя паслугі. Маркёры патрабуюцца, каб увайсьці і каб Вашыя праўкі задзіночваліся з Вашым уліковым запісам. Без маркёраў Вашыя праўкі будуць безыменнымі і незадзіночанымі з уліковым запісам.

Мы карыстаемся маркёрамі (біркамі), Ява-сцэнаром, адсочвальнымі піксэламі і іншымі тэхналёгіямі зьвестак мясцовага захоўваньня, каб дасягнуць розных задачаў. Ніжэй пададзены сьпіс катэгорыяў маркёраў, якія мы выкарыстоўваем і для чаго іх выкарыстоўваюць.

Прызначэньне:

Гэтыя маркёры (біркі) дапамагаюць бачынам «Вікімэдыі» працаваць і істотныя для таго, каб дазваляць Вам перамяшчацца па бачыне «Вікімэдыі» і карыстацца яе магчымасьцямі. Гэтыя маркёры карысныя для запамінаньня Вашага імя ўдзельніцы(-ка) ў полі ўваходу, падтрыманьня Вашага наведваньня і пазамінаньня ранейшых дзеяньняў і ўтрыманьня Вашага ўваходу (калі абрана).

Вось некаторыя прыклады:

Назва Сканчаецца праз Катэгорыя Што ён робіць?
centralauth_Token

{$wgCookiePrefix}* Token

365 дзён, калі ўдзельніца(-к) абірае «Утрымліваць мой уваход». Інакш прапускаецца. Прызначэньне Дае прызначэньне «Утрымліваць мой уваход».
{$wgCookiePrefix}* UserID,
{$wgCookiePrefix}* UserName
365 дзён, калі ўдзельніца(-к) абірае «Утрымліваць мой уваход». Інакш 30 дзён. Прызначэньне Дапамагае атаясьняць Вас у вікі і ўтрымліваць Ваш уваход.
loginnotify_prevlogins 180 дзён Прызначэньне Правярае, што Вы ўваходзіце зь вядомай прылады.

Гэта ўплывае на парог таго, колькі няўдалых спробаў уваходу выклікае апавяшчэньне ўдзельніцы(-ка).

centralauth_Session

{$wgCookiePrefix}* Session

Калі ўдзельніца(-к) выходзіць з азіральніка Прызначэньне Вядзе наведваньні. Дае такое прызначэньне, як уваход у праекты «Вікімэдыі».

Перавагі:

Гэтыя маркёры (біркі) назапашваюць Вашыя перавагі, каб яны маглі запамінацца наступным разам, калі Вы скарыстаеце бачыны «Вікімэдыі», для больш адладжанага досьведу. Гэтыя маркёры карысныя для распазнаваньня і падтрыманьня Вашых моўных перавагаў, запамінаньня зьмяненьняў, якія Вы зрабілі з памерам тэксту, шрыфтамі і іншымі перавагамі паказу, каб мы маглі даць Вам пажаданыя выгляд і адчуваньне.

Вось некаторыя прыклады:

Назва Сканчаецца праз Катэгорыя Што ён робіць?
stopMobileRedirect 30 дзён Перавагі Кажа нам не перанакіроўваць на мабільную бачыну, калі Вам гэта не падабаецца.
uls-preferences Мясцовае захоўваньне, не маркёр Перавагі Дазваляе Вам вызначыць перавагі для прызначэньня Агульны адборнік мовы.
hidewatchlistmessage- [watchlistMessageId]

● дзе watchlistMessageld — пасьведчаньне схаванага паведамленьня

28 дзён Перавагі Дазваляе ўдзельніцы(-ку) схаваць паведамленьне пра сьпіс назіраньня.
userFontSize Мясцовае захоўваньне, не маркёр Перавагі Адсочвае пажаданы Вамі памер шрыфта на мабільнай бачыне.
preferredEditor Мясцовае захоўваньне, не маркёр Перавагі Адсочвае пажаданага(-ую) Вамі рэдактара(-ку) на мабільнай бачыне.

Выкананьне і разгляд:

Гэтыя маркёры (біркі) падлічваюць наведніц(-каў) і зьбіраюць зьвесткі пра тое, як Вы карыстаецеся бачынамі «Вікімэдыі». Гэта дазваляе нам лепей разумець Ваш досьвед карыстальніцы(-ка) на бачынах «Вікімэдыі» і дапамагае нам паляпшаць іх для Вас і іншых карыстальніц(-каў). Прыкладам, упэўнівацца, што карыстальніцы(-кі) лёгка знаходзяць патрэбнае ім. Іншыя прыклады ўлучаюць:

  • запамінаньне наведаных старонак і прадпрынятых дзеяньняў на бачынах «Вікімэдыі», каб мы маглі аптымізаваць старонкі;
  • запамінаньне, калі карыстальніцы(-кі) атрымліваюць паведамленьні пра памылку ад вэб-старонак;
  • назапашваньне апошніх прачытаных Вамі артыкулаў наўпрост на Вашай прыладзе, каб яны маглі хутка адшуквацца;
  • запамінаньне шуканых прадметаў, каб мы маглі аптымізаваць пошукавыя вынікі, якія дастаўляем Вам;
  • запамінаньне сьпісу артыкулаў, якія Вы трымаеце ў сьпісе назіраньня, каб мы маглі раіць падобныя артыкулы, якія могуць Вас зацікавіць.

Вось некаторыя прыклады:

Назва Сканчаецца праз Катэгорыя Што ён робіць?
centralnotice_bucket 7 дзён Выкананьне і разгляд Дапамагае нам зразумець удаласьць папярэджаньняў, падаваных карыстальніцам(-кам) праз пашырэньне ГалоўнаяАбвестка. Глядзіце Пашырэньне:ГалоўнаяАбвестка для дадатковых падрабязнасьцяў.
ext.popups.core.previewCount Мясцовае захоўваньне, не маркёр Выкананьне і разгляд Дапамагае нам зразумець удаласьць Вывесак.
WMF-Last-Access 30 дзён Выкананьне і разгляд Дапамагае нам падлічыць унікальныя прылады, зь якіх заходзяць на нашую бачыну. Глядзіце: https://blog.wikimedia.org/2016/03/30/unique-devices-dataset/

Трэці бок:

Мы ніколі не скарыстаем маркёры (біркі) трэціх бакоў, калі не атрымаем Вашага на тое дазволу. Гэтыя маркёры дазволяць нам выканаць паслугі, якія падаюць трэція бакі, як то кнопкі «упадабаць» і «падзяліцца». Гэтыя паслугі могуць вымагаць выкарыстаньня маркёра, калі іх падаюць трэція бакі.

Калі ласка, данясіце пра маркёр (бірку) нам на privacy@wikimedia.org, калі натрапіце на маркёр трэцяга бока, перададзены на Вашую прыладу падчас доступу да бачынаў «Вікімэдыі», дзе Вы не прадпрымалі дзеяньня, каб упаўнаважыць выкарыстаньне і перадачу такога маркёра (як мог быць памылкова разьмешчаны іншай удзельніцай(-кам) або адміністратарам(-кай)).

Які ў мяне выбар наконт маркёра?

Ніжэй знаходзяцца некаторыя рэчы, якія Вы можаце зрабіць, каб абмежаваць выкарыстаньне маркёраў (бірак) і іншых тэхналёгіяў зьвестак мясцовага захоўваньня на Вашай прыладзе, хоць гэта не вычарпальны сьпіс. Хоць маркёры і іншыя тэхналёгіі зьвестак мясцовага захоўваньня могуць ня быць патрэбнымі для карыстаньня нашымі бачынамі, некаторыя магчымасьці могуць не працаваць належна, калі іх выключыць.

Вы можаце:

  • прыбраць або выключыць адмысловыя зьвесткі мясцовага захоўваньня ў наладах Вашага азіральніка (Вы можаце пераналадзіць яго на адмову ўсіх маркёраў або адзначэньне пасыланьня маркёра);
  • карыстацца азіральнікам, які можа блякаваць маркёры трэціх бакоў; або
  • усталяваць убудову, каб блякаваць зьвесткі мясцовага захоўваньня, калі такая даступная.

Адключэньне маркёраў (бірак) азіральніка прадухіліць адсочвальныя піксэлы ад адсочваньня Вашай адмысловай дзейнасьці. Адсочвальны піксэл усё ж можа запісваць безыменнае наведваньне з Вашага Інтэрнэт-адраса, але непаўторныя зьвесткі не запішуцца. Вым спатрэбіцца выключыць відарысы ў Вашым кліенце электроннай пошты на азіральніку, калі не жадаеце атрымліваць адсочвальныя піксэлы, але гэта можа паўплываць на Вашую здольнасьць праглядаць відарысы ў іншых атрыманых лістах.

Дзе я магу знайсьці больш зьвестак?

Калі ласка, прачытайце нашую Палітыку прыватнасьці для дадатковых зьвестак. Зьвяжыцеся праз privacy wikimedia org, калі маеце дадатковыя пытаньні.

Дзякуй!

Калі ласка, майце на ўвазе, што спачатнае ангельскае выданьне гэтага дакумэнта мае перавагу ў выпадку адрозьненьня ў значэньні або тлумачэньні між ім і перакладам.