Анонс Universal Language Selector

This page is a translated version of the page Announcement Universal Language Selector and the translation is 64% complete.
Outdated translations are marked like this.

It is now active on over 150 Wikimedia wikis, including English language Wikipedia and Wikimedia Commons.

Кнопка ULS побач зь міжмоўнымі спасылкамі

Universal Language Selector (ULS; унівэрсальны пераключальнік моваў) дадае шырокія магчымасьці для зьмяненьня моўных наладаў, як то мовы інтэрфэйсу, шрыфтоў і мэтадаў уводу (клявіятурных раскладак). Гэтае пашырэньне злучае магчымасьці двух ранейшых пашырэньняў для MediaWiki: Narayam і WebFonts. Ад 11 чэрвеня 2013 году ULS будзе ўключаны ва ўсіх праектах Вікімэдыі паступова ў 5 крокаў.

У наступныя 5 тыдняў ULS будзе ўключаны ў найбуйнейшых Вікіпэдыях (крок 2), усіх праектаў бяз моўных вэрсіяў (крок 3), Вікіпэдыі на ангельскай мове (крок 4) і ўсіх астатніх вікі (крок 5).

Дзе знайсьці Universal Language Selector

 
Кнопка ULS у асабістай панэлі

ULS можа прысутнічаць на старонцы ў адным з двух месцаў: у бакавой панэлі побач зь міжмоўнымі спасылкамі (у Вікіпэдыі) або ў асабістай панэлі ўверсе старонкі (у праектах бяз моўных вэрсіяў, як то Вікісховішча ці Мэтавікі). У залежнасьці ад геаграфічнага становішча карыстальніка яму на выбар будзе прапанаваны загадзя складзены сьпіс моваў. Карыстальнікі змогуць выбіраць мэтады ўводу і шрыфты, якімі пажадаюць карыстацца. Удзельнікі, што прадставіліся сыстэме, змогуць таксама зьмяняць мову інтэрфэйсу.

Каб даведацца болей, зьвярніцеся да старонкі апісаньня Universal Language Selector ці частых пытаньняў.