Старонкам Вікіпэдыі патрэбныя здымкі-2021

This page is a translated version of the page Wikipedia Pages Wanting Photos 2021 and the translation is 92% complete.
Outdated translations are marked like this.

Старонкам Вікіпэдыі патрэбныя здымкі-2021

Хатняя Разьдзелы-ўдзельнікі Каманда арганізатараў Удзельнічаць Вынікі Рэсурсы ЧаП і правілы кампаніі
Please do not add photos in a language you do not speak. Do not add images without a good caption. In your edit summary, add a good edit summary, and the hashtag #WPWP.

Старонкам Вікіпэдыі патрэбныя здымкі (WPWP) — штогадовая кампанія, у якой вікіпэдысты з усяго сьвету, розных моўных праектаў і супольнасьцей дадаюць выявы да артыкулаў Вікіпэдыі, у якіх выяваў бракуе. Гэта дапаможа выкарыстаць лічбавыя мэдыяфайлы, назапашаныя ў разнастайных фатаконкурсах Вікіпэдыі, фотавандроўках, арганізаваных супольнасьцю Вікімэдыі, на старонках артыкулаў Вікіпэдыі. Фатаздымкі дапамагаюць прыцягнуць чытацкую ўвагу лепей за сьцяну тэкста, ілюструюць зьмест і робяць артыкул больш інфарматыўным і прывабным для чытачоў.

За час разнастайных праграмаў, фотавандровак і конкурсаў, у тым ліку міжнародных, такіх як Вікі любіць Афрыку, Вікі любіць Зямлю, Вікі любіць фальклёр ды іншых, у Вікісховішча былі разьмешчаныя тысячы выяваў. Аднак у артыкулах Вікіпэдыі выкарыстоўваецца параўнальна невялікая частка гэтых здымкаў. Цяпер на Вікісховішчы захоўваюцца мільёны выяваў, але ў артыкулах Вікіпэдыі выкарыстоўваецца толькі малая іх частка. Такі вялізны разрыў і намагаецца выправіць гэты праект.

Як узяць удзел

Перад удзелам істотна прачытаць ніжэйпрыведзеныя інструкцыі і правілы цалкам. Калі вы гэтага ня зробіце, можаце быць дыскваліфікаваныя.

  1. Увайдзіце (калі вы ўжо рэгістраваліся ў любым праекце Вікімэдыі) або, калі яшчэ не зарэгістраваныя, стварыце новы ўліковы запіс у любым моўным разьдзеле Вікіпэдыі, у тым ліку роднай мовай. Сьпіс усіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі можна знайсьці тут.
  2. Знайдзіце артыкул, якому патрэбнае фота. Існуе шмат спосабаў гэта зрабіць. Вось некалькі ідэяў.
  3. Знайдзіце на Вікісховішчы прыдатную выяву. Шукайце выявы па адпаведнай назьве ці катэгорыі. Існуе некалькі спосабаў зрабіць гэта. Глядзіце гэтае простае кіраўніцтва па выкарыстаньні мэдыяў. Вось яшчэ колькі падказак. Зьвярніце ўвагу, калі ласка, што мэта выявы — паляпшэньне для чытачоў разуменьня тэмы артыкулу, звычайна праз адлюстраваньне людзей, прадметаў, дзейнасьцяў і паняткаў, апісаных у артыкуле. Адпаведны аспэкт выявы мусіць быць заўважным па цэнтры. Выявы мусяць быць значнымі і датычнымі кантэксту тэмы, а ня проста для ўпрыгажэньня.
  4. На старонцы артыкулу знайдзіце разьдзел, для якога пасуе выява, што дапамагае чытачу зразумець тэму. Націсьніце „Рэдагаваць“ і ўстаўце выяву, пасьля дадайце кароткі подпіс з тлумачэньнем, што ілюструе выява ў артыкуле. Выкарыстоўвайце выявы найлепшай якасьці. Нізкаякасныя выявы: цёмныя ці размытыя; зь вельмі маленькім, схаваным ці неадназначным прадметам; і падобныя — не павінны выкарыстоўвацца, за выняткам асаблівай патрэбы. Уважліва падумайце пра тое, якія выявы лепей пасуюць тэме артыкулу. Вы МУСІЦЕ да ўсіх сваіх рэдагаваньняў дадаваць апісаньні, карыстацца „Папярэднім праглядам“ і ўнесьці неабходныя зьмены. Ва ўсе артыкулы, куды дадаяцё выявы, у апісаньне зьменаў дадавайце цэтлік #WPWP. Пасьля націсьніце „Апублікаваць зьмены“. Прачытайце, калі ласка: Парады па выкарыстаньні цэтлікаў кампаніі WPWP
  5. Памятайце пра сынтакс выяваў! Калі дадаяце выяву ў шаблёны-карткі, сынтакс там куды прасьцейшы — проста назва файлу, таму замест [[File:Obamas at church on Inauguration Day 2013.jpg|thumb|The Obamas worship at [[African Methodist Episcopal Church]] in Washington, D.C., January 2013]] проста напішыце The Obamas at church on Inauguration Day 2013.jpg.

Сынтаксіс назваў і апісаньняў файлаў

Белы сабака ў запрэжцы гульліва абнюхвае хлопчыка
Сыбірскі хаскі выкарыстоўваецца клуначнай жывёлай

Просты прыклад (атрымліваецца выява справа):
[[File:Siberian Husky pho.jpg|thumb|alt=Белы сабака ў запрэжцы гульліва абнюхвае хлопчыка |Сыбірскі хаскі выкарыстоўваецца клуначнай жывёлай]]

  • File:Siberian Husky pho.jpg Назва файлу (выявы) мусіць быць дакладнай (з адрозьненьнем рэгістраў, пунктуацыі ды пропустаў) і ўключаць .jpg, .png ці іншае пашырэньне. (Выявы: і Файл: працуюць аднолькава). Калі файл з такой назвай ёсьць адначасна ў Вікіпэдыі і Вікісховішчы, у артыкуле будзе выкарыстоўвацца вэрсія зь Вікіпэдыі.
  • у большасьці выпадкаў патрэбны значак
  • alt=Белы сабака ў запрэжцы гульліва абнюхвае хлопчыка Альтэрнатыўны тэкст прызначаны для тых, хто ня можа бачыць выяву; у адрозьненьне ад подпісу, ён падсумоўвае ўсё, што бачна на выяве. Ён мусіць адпавядаць рэкамэндацыям даступнасьці і называць вядомыя падзеі, людзей і рэчы.
  • Сыбірскі хаскі выкарыстоўваецца клуначнай жывёлай Подпіс ідзе апошнім і раскрывае значэньне ці важнасьць выявы.

Глядзіце іншыя магчымасьці і парамэтры пра пашыраны сынтакс выяваў. Калі пасьля ўважлівай праверкі сынтаксу вашая выява ўсё адно не паказваецца, магчыма, яна ў чорным сьпісе.

Правілы кампаніі

Выявы павінны быць дададзеныя ў артыкулы Вікіпэдыі між 1 ліпеня і 31 жніўня 2021.

Па колькасьці файлаў, якія можна выкарыстаць, абмежаваньняў няма. Але існуюць розныя катэгорыі прызоў (глядзіце ніжэй). Аднак не нявечце артыкулы Вікіпэдыі фатаздымкамі. Дадавайце выявы толькі ў артыкулы, дзе іх няма.

Выява павінна быць апублікаваная пад вольнай ліцэнзіяй ці як грамадзкі набытак. Магчымыя ліцэнзіі: CC-BY-SA 4.0, CC-BY 4.0, CC0 1.0.

Для ўдзелу трэба быць зарэгістраваным у любым праекце Вікімэдыі. Увайдзіце або стварыце новы ўліковы запіс у Вікіпэдыі (можаце стварыць запіс у любым моўным разьдзеле Вікіпэдыі ды карыстацца ім ва ўсіх праектах Вікімэдыі). Сьпіс усіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі можна знайсьці тут.

Благія ці нізкаякасныя выявы ў цэлым непажаданыя.

  1. Подпіс і апісаньне выявы мусяць быць выразнымі і пасаваць артыкулу.
  2. Усе дададзеныя выявы мусяць мець подпіс з апісаньнем, што ілюструе гэтая выява.
  3. Выявы павінны разьмяшчацца ў прыдатным месцы артыкулу.
  4. Не дадавайце выявы ў артыкулы тымі мовамі, якімі вы валодаеце недастаткова. Удзельнікі, якія пастаянна дадаюць выявы бяз подпісу, неапаведныя выявы і пад., могуць быць дыскваліфікаваныя.

У апісаньні зьмяненьняў усіх артыкулаў, куды дадаваліся выявы, удзельнікі павінны ў дадатак да апісаньня самога рэдагаваньня дадаваць цэтлік #WPWP, напрыклад: „Даданьне выявы ў шаблён-картку“ #WPWP. Не ўстаўляйце цэтлік (#WPWP) у артыкул. Глядзіце, калі ласка: Парады па выкарыстаньні цэтлікаў кампаніі WPWP


Якім чынам вы хочаце ўдзельнічаць у #WPWP?

Гэты разьдзел створаны, каб дапамагчы вам вызначыцца з узроўнем удзелу ў WPWP. Каб даведацца пра спосабы, націсьніце кнопку ніжэй.

Графік кампаніі

Кампанія WPWP адбываецца штогадова.

  • Пачатак: 1 ліпеня 2021 00:01 (UTC)
  • Канец: 31 жніўня 2021 23:59 (UTC)
  • Абвяшчэньне вынікаў: 1 кастрычніка 2021

Міжнародныя катэгорыі прызоў

Прызы для трох пераможцаў, якія палепшылі выявамі найбольшую колькасьць артыкулаў Вікіпэдыі:

  1. 1-е месца ― падарункавы сэртыфікат на $200 ЗША + сувэніры WPWP + дыплём
  2. 2-е месца ― падарункавы сэртыфікат на $150 ЗША + сувэніры WPWP + дыплём
  3. 3-е месца ― падарункавы сэртыфікат на $100 ЗША + сувэніры WPWP + дыплём

Прыз для ўдзельніка, якія палепшыў аўдыёзапісамі найбольшую колькасьць артыкулаў Вікіпэдыі:

  • падарункавы сэртыфікат на $100 ЗША + сувэніры WPWP + дыплём

Прыз для ўдзельніка, якія палепшыў відэазапісамі найбольшую колькасьць артыкулаў Вікіпэдыі:

  • падарункавы сэртыфікат на $100 ЗША + сувэніры WPWP + дыплём

Прыз для „новага“ ўдзельніка, якія палепшыў выявамі найбольшую колькасьць артыкулаў Вікіпэдыі:

  • падарункавы сэртыфікат на $100 ЗША + сувэніры WPWP + дыплём

Спэцыяльныя катэгорыі прызоў арабскай супольнасьці

Прызы для трох пераможцаў, якія палепшылі выявамі найбольшую колькасьць артыкулаў арабскай Вікіпэдыі:

  1. 1-е месца ― падарункавы сэртыфікат на $200 ЗША
  2. 2-е месца ― падарункавы сэртыфікат на $150 ЗША
  3. 3-е месца ― падарункавы сэртыфікат на $100 ЗША

Прыз для арабскай супольнасьці, якая палепшыла выявамі найбольшую колькасьць артыкулаў арабскай Вікіпэдыі:

  • падарункавы сэртыфікат на $50 ЗША

Катэгорыі прызоў „Вікі любіць Афрыку“

Прызы пераможцу за найбольшую колькасьць артыкулаў Вікіпэдыі, палепшаных выявамі зь „Вікі любіць Афрыку“. Улічваюцца выявы за ўсё гады правядзеньня ВЛА… але першае месца будзе аддадзенае за паляпшэньне артыкулаў любой мовай, акрамя ангельскай і францускай. Падрабязнасьці і сачэньне тут: Wiki Loves Africa/WPWP

  1. 1-е месца ― падарункавы сэртыфікат на $100 ЗША
  2. 1-е — 3-е месцы ― сувэніры ВЛА

Каб адпавядаць умовам:

  1. мусіце дадаваць у апісаньне рэдагаваньняў цэтлік #WLA (у дадатак да #WPWP)
  2. мусіце мець зарэгістраваны ўліковы запіс да студзеня 2021
  3. мусіце мець прынамсі 300 рэдагаваньняў асноўнай прасторы ў любым разьдзеле Вікіпэдыі паводле стану на 1 чэрвеня 2021.