Mobile Projects/WLM App Fact Sheet/be-tarask

Інфармацыя пра прыкладаньне для конкурсу «Вікі любіць славутасьці» на плятформе Android edit

На гэтай старонцы сабраныя ключавыя зьвесткі пра прыкладаньне для конкурсу «Вікі любіць славутасьці», якія зьяўляюцца істотнымі для арганізатараў і ўдзельнікаў. Калі вы жадаеце штосьці дадаць, будзьце ласкавыя паведаміць пра гэта на старонцы абмеркаваньня.

Што робіць прыкладаньне? edit

  • Праграма дазваляе 2 спосабы пошуку славутасьцяў: паводле краіны/раёну/горада і паводле бягучага месцазнаходжаньня.
  • Праграма дазваляе загружаць мабільныя здымкі з галерэі ў тэлефоне, або рабіць новыя фатаграфіі наўпрост у прыкладаньні і загружаць іх у commons.wikimedia.org.
  • Фатаздымкі загружаюцца з унікальнай назвай, ідэнтыфікатарам славутасьці, слушнымі катэгорыямі і ліцэнзійнымі зьвесткамі — усім, што неабходна для ўдзелу ў конкурсе.
  • Вы таксама можаце праглядзець папярэдне загружаныя здымкі, як і здымкі, якія вы жадаеце загрузіць пазьней. Адкладзеная загрузка зручная, калі ў вас вялікія кошты за перадачу зьвестак у роўнімгу, сыгнал прыёму слабы, або вы жадаеце пазьней суаднесьці фатаздымкі са славутасьцямі.

Усе функцыі карацей:

  • Пошук славутасьцяў паводле краіны/раёну/гораду ці паводле бягучага месцазнаходжаньня
  • Загрузка з галерэі ці стварэньне новага здымка
  • Аўтаматычнае афармленьне зьвестак пра файл для конкурсу
  • Прагляд гісторыі загрузак і адкладзеная загрузка здымкаў для эканоміі грошаў

Дзе я магу знайсьці прыкладаньне? edit

  • Загрузіць Wiki Loves Monuments Android App з крамы Google Play пасьля 1 верасьня 2012 году.
  • Вы можаце таксама загрузіць бэта-вэрсію прыкладаньня з Google Play, пачынаючы з 15 жніўня 2012 году — шукайце запытам «Wiki Loves Monuments beta».

Даволі доўгая назва для прыкладаньня. Нельга скараціць? edit

  • «WLM App» — найкарацейшае з таго, што можна прыдумаць. Можна таксама скараціць назву да «WLM Android App». Паколькі ў гэтым годзе праграма вырабляецца толькі для Android, у залежнасьці ад кантэксту варта ўжываць слова Android.

На якіх мовах і ў якіх краінах будзе даступнае прыкладаньне? edit

  • Прыкладаньне будзе перакладзенае валянтэрамі на translatewiki.net. Пераклады будуць абнаўляцца разам з кожным выпускам прыкладаньня.
  • Нават калі прыкладаньне не было перакладзенае, то бок інтэрфэйс будзе на ангельскай мове, праграма пакажа славутасьці ўсіх краін-удзельніц конкурсу.
  • Google Play — глябальная крама мабільных прыкладаньняў, таму прыкладаньне будзе даступнае ва ўсіх краінах, дзе даступны Google Play. Гэта ўключае ўсе краіны, што ўдзельнічаюць у конкурсе.

Як я магу паведаміць сябрам пра гэтае прыкладаньне? edit

  • Вы можаце выкарыстоўваць любыя прамацыйныя матэрыялы, даступныя тут.
     
    Загрузіць прыкладаньне
  • Будзьце ласкавыя ўзгадваць пра прыкладаньне ва ўсіх прэс-рэлізах і прамацыйных матэрыялах, датычных «Вікі любіць славутасьці».
  • Вы можаце зьмяняць матэрыялы, каб яны падыходзілі пад абмежаваньні ў памеры, або для перакладу — вы можаце ўзяць арыгінальныя файлы для Photoshop — зьвяртайцеся зь лістом да hwalls at wikimedia dot org.

Ці патрэбны мне рахунак на Вікісховішчы? edit

  • Так. Хутчэй за ўсё ваш рахунак у Вікіпэдыі будзе працаваць і ў Вікісховішчы, але калі не працуе — стварыце новы рахунак, бо ён абавязковы.
  • У вакне ўваходу прыкладаньне падае спасылку для стварэньня рахунку ў Вікісховішчы, але куды прасьцей стварыць рахунак загадзя.

Ці дадасі гэтае прыкладаньне мае здымкі ў Вікіпэдыю? edit

  • Кожнае вашае фота будзе разглядацца на конт вартасьці ўключэньня ў артыкулы Вікіпэдыі — гэты працэс пачнецца разам з пачаткам працы журы. Уключаць вашае фота ў артыкулы ці не — цалкам залежыць ад меркаваньня супольнасьцяў Вікісховішча і Вікіпэдыі.
  • Адной з найгалоўнейшых мэтаў конкурсу зьяўляецца атрыманьне вялічэзнай колькасьці здымкаў славутасьцяў для далейшага даданьня ў артыкулы Вікіпэдыі пра гэтыя славутасьці. Таму рабіце як мага лепшыя здымкі, няхай вольныя веды стануць яшчэ лепшымі!

Ці магу я пазначыць ліцэнзію, адрозную ад той, што прапануе праграма? edit

  • У большасьці выпадкаў кожная краіна-ўдзельніца выбірае адзіную ліцэнзію для ўсіх канкурсантаў у сваёй краіне. Але магчыма зьмяніць ліцэнзію пазьней на commons.wikimedia.org, адшукаўшы сваё фота і зьмяніўшы ліцэнзійныя зьвесткі.
  • Ёсьць імавернасьць, што вы ненаўмысна парушыце аўтарскае права. Напрыклад, у некаторых краінах славутасьці, створаныя пазьней за пэўны год, забаронена фатаграфаваць. Зьвяртайцеся да правілаў конкурсу адпаведнай краіны. У найпростым выпадку славутасьці, што будуць паказаныя ў прыкладаньні, вольныя ад ліцэнзійных абмежаваньняў, таму іх можна здымаць, а вы лічыцеся аўтарам фатаздымку.

Ці ёсьць у праграме нейкае абмежаваньне на выкарыстаньне, напрыклад, паводле часу? edit

  • Конкурс афіцыйна скончыцца ў канцы верасьня. У залежнасьці ад арганізатараў будзе магчымасьць загружаць фатаздымкі і пасьля верасьня, але вы мусіце спраўдзіць гэта ў арганізатараў конкурсу ў вашай краіне. Прыкладаньне ня будзе працаваць пасьля кастрычніка.
  • Вы можаце зрабіць столькі здымкаў, колькі зможа ўтрымаць ваш тэлефон. Адкладзеная загрузка дазволіць даслаць потым некалькі здымкаў за адну сэсію.

Дзе я магу знайсьці агульную інфармацыю пра сёлетні конкурс? edit